Вісландэр Юя, Вісландэр Томас. Малы і Білан

Вісландэр Юя, Вісландэр Томас. Малы і Білан
6.99 р.
Вага: 260 г
Памеры: 145x200 мм



Апавяданні. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. – 112 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6994-79-4

"Малы і Білан" – працяг кнігі "Малы і Мядзведзік" шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў. У другой частцы Малы і Білан крыху пасталелі і ўжо амаль навучыліся пісаць, чытаць ды лічыць. Яны па-ранейшаму гуляюць разам амаль штодзень, а Малы штовечар распавядае пра ўласныя прыгоды свайму найлепшаму сябру – Мядзведзіку.

ЗМЕСТ

Малы і Білан гуляюцца ў скокі
Схованка для падарунка
Апалонікі
Незвычайнае вядро
Чорныя шторы
Малы захварэў
Дзень канструктара
Білан сумуе
Знойдзена такса
Дзве белыя рэчы
Малы з татам гуляюць у каратэ
Прывітанне па тэлефоне

Вісландэр Юя, Вісландэр Томас. Малы і Білан


Паважаныя чытачы, дарагія дзеці і бацькі!

Для мяне асабіста вельмі прыемна, што пасля выхаду па-беларуску цудоўнай кнігі Юі і Томаса Вісландэраў, прысвечанай прыгодам малога і Мядзведзіка, пасольства Швецыі ў Беларусі змагло спрычыніцца і да выдання яе працягу – не менш цікавай і захапляльнай дзіцячай кніжкі "Малы і Білан". Якраз сёння вы і трымаеце яе ў руках! Я ўдзячны РВУ "Літаратура і Мастацтва" за тое, што працягваеце друкаваць добрыя кніжкі для беларускіх дзетак! Магу абяцаць тым, хто ацаніў першую кнігу, што "Малы і Білан" іх таксама не пакіне абыякавым. Бацькі, чытайце ўголас сваім дзеткам, і я перакананы, што ўсе вы атрымаеце вялікую асалоду.

Мабыць, хтосьці з вас ужо ведае, што сама шведская аўтарка Юя Вісландэр прыязджала ў Беларусь вясной 2010 года, каб прэзентаваць сваю кнігу "Малы і Мядзведзік". Яна была надзвычайна усцешана тым, як добра яе прынялі ў Мінску. На прэзентацыю ў Нацыянальнай бібліятэцы людзі прыходзілі нават са сваімі ўласнымі мядзведзікамі! Будзем спадзявацца, што Юя яшчэ раз прыедзе ў Беларусь. А добрай нагодай для гэтага можа стаць ваш жывы інтарэс да яе кніг.

Дзеці! Не губляйце цікавасці да чытання! Камп’ютар і тэлевізар – гэта цудоўна, але паверце, нічога не заменіць добрай кніжкі перад сном. Чытайце кнігі па-беларуску, у вас так шмат таленавітых беларускіх аўтараў! Чытайце таксама творы замежных пісьменнікаў, бо з імі вы здолееце патрапіць у іншыя краіны, пазнаёміцца з новымі людзьмі і традыцыямі.

Стэфан ЭРЫКСАН
Надзвычайны і Паўнамоцны
Пасол Швецыі ў Беларусі


Раім таксама паглядзець:
Дыкенс Чарльз. Олівер Твіст
8.99 р.

Дыкенс Чарльз. Олівер Твіст

Класіка не старэе. Твор Дыкенса адпавядае нашаму часу яшчэ і тым, што на дзіва арганічна спалучае дзве такія цяжка сумяшчальныя пад вокладкай дзіцячай чытанкі тэмы, як любоў і каханне. Перакладзены на сотні моў, раман Дыкенса цяпер прадстаўлены чытачу і па-беларуску.

Лучынка
26.99 р.

Лучынка

Казачнае ўвасабленне жывога агню школкі-вучэльні "Лучынка" асвеціць далейшы шлях усім, хто далучыцца да вывучэння і болыш глыбокага ўспрымання роднай мовы праз слова, словазлучэнне, сказ і тэкст. Чытачы пазнаёмяцца з моўным этыкетам, культурай мовы і паводзін на аснове творчага падыходу да літаратурнага матэрыялу, што спрыяе болыш глыбокаму засваенню класічных і сучасных твораў беларускіх пісьменнікаў.

Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху
11.99 р.

Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху

Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" – першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002). Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.