![]() |
4.99 р.
Вага: 300 г
Памеры: 145x200 мм
|
Пара гуляць у казкі! / Ілюстрацыі Міхала Анемпадыстава. — Мінск : Зміцер Колас, 2011. — 114 с. : іл. — Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-6783-90-9
Паводле вядомых сюжэтаў беларускага фальклору і класічнай літаратуры аўтар прапаноўвае свае версіі казак. Кніга падштурхоўвае чытача пафантазіраваць і прыдумаць уласныя версіі.
Выданне разлічанае як на дзяцей, так і на дарослых.
ЗМЕСТ
Казкі на розныя святы
Залатое яечка
Вадзіца жывая-мёртвая
Казачка пра Вербную Нядзельку
Як Дзед Мароз новае свята прыдумаў
Казачка на Дзень горада
Казкі — жывыя батлейкі
Анёл і Чорт
Калядны канцэрт
Скарб на Святога Яна
Казачкі на Дзень Волі
Казка пра герб
Казка пра сцяг
Казка пра гімн
Казкі-пагулянкі
Вільнюсь
Казачка пра цмока Базылішка
Духмяна
На Купалле
Насамрэч гэта ніякія не казкі-прыдумкі. Гэта чыстая праўда. Я доўгі час жыў ды працаваў у Вільні і Менску з ваколіцамі. І ўсе апісаныя мной імёны, адрасы, рэчы і падзеі адпавядаюць рэальнасці. Так што смела бярыце гэтую кнігу як інструкцыю і рушце ў сапраўднае падарожжа.
Ваш Сяржук Вітушка