![]() |
21.99 р.
Вага: 600 г
Памеры: 175x240 мм
|
Гэтая кніга будзе цікавая не толькі спецыялістам-зброязнаўцам, але і ўсім аматарам гісторыі вайсковай справы і ваеннага мастацтва. Упершыню на падставе глыбокага вывучэння разнастайных крыніц чытач атрымлівае цудоўную магчымасць адкрыць для сябе новую старонку гісторыі Нясвіжскага замка і славутага роду Радзівілаў.
Артылерыя Нясвіжскага замка / Мікола Волкаў. — Мінск : А.М. Янушкевіч, 2015. — 188 с.: іл.
ISBN: 978-985-90346-2-6
Артылерыя Нясвіжскага замка — унікальная з'ява ў гісторыі ўзбраення і ліцейнага мастацтва. Гарматы, выкананыя ў канцы XVI — пачатку XVII ст. па замове магната Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, былі не толькі дасканалай зброяй свайго часу, але на доўгія стагоддзі сталі ўзорам выбітнага дэкаратыўнага аздаблення.
Беларускі гісторык Мікола Волкаў удала спалучыў у сваёй кнізе аналіз тэхнічных і баявых характарыстык нясвіжскай артылерыі з расповедам пра прымяненне гармат у абароне радзівілаўскай фартэцыі, іх значэнне для магнацкага роду і пакручасты лёс у ХІХ-ХХ стст.
У кнізе на аснове дэтальнага вывучэння разнастайных крыніц разгледжана гісторыя фарміравання і развіцця артылерыі Нясвіжскага замка ў XVI-XVIII стст. Аўтар апісвае ролю артылерыйскага ўзбраення ў сістэме абароны старажытнай радзівілаўскай фартэцыі, звяртае ўвагу на пытанні абслугоўвання і забеспячэння артылерыі амуніцыяй і боепрыпасамі, арганізацыі і функцыянавання спецыяльных вайсковых падраздзяленняў, а таксама прасочвае лёс нясвіжскіх гармат у ХІХ-ХХ стст. Багаты ілюстратыўны матэрыял дэманструе гісторыю артылерыі Нясвіжскага замка і ўнікальнае аздабленне яго гармат.
Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй узбраення і вайсковай справы Беларусі перыяду Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.