![]() |
1.50 р.
Вага: 210 г
Памеры: 125x200 мм
|
Раман. / Пераклад з ангельскае Павал Касьцюкевіч. – Мінск : Логвінаў, 2010. – 220 с. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Пераклады. Кніга І)
У сьвеце беларускае перакладное літаратуры – папаўненьне. Убачыў сьвет раман амэрыканскага пісьменьніка Курта Вонэгута "Бойня №5 або Крыжовы паход дзетак" у перакладзе на беларускую Паўла Касьцюкевіча. Кніга выйшла ў адмыслова заснаванай падсэрыі "Пераклады" з кніжнае сэрыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны".
ЗЬМЕСТ
Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак
Раман
My war buddy Kurt Vonnegut / Мой франтавы таварыш Курт Вонэгут
Пасьлямова ад перакладніка
Зацемы
Пра што і для каго кніга
Раман "Бойня №5 або Крыжовы паход дзетак" напісаны Куртам Вонэгутам у 1969 годзе. Гэта аўтабіяграфічны твор пра бамбардаваньне Дрэздэна падчас Другой сусьветнай вайны.
У 1944 годзе Курт Вонэгут, які добраахвотна ўступіў у шэрагі узброеных сілаў ЗША, трапіў у палон і быў накіраваны ў Дрэздэн, дзе разам зь іншымі ваеннапалоннымі працаваў на заводзе па выпрацоўцы соладавага сіропу для цяжарных жанчынаў.
13-14 лютага 1945 году Вонэгут стаў сьведкам бамбардаваньня Дрэздэна войскамі саюзьнікаў. Ён трапіў у лік тых сямі амэрыканскіх ваеннапалонных, якім пашчасьціла выжыць у той дзень. Так як Дрэздэн ня быў стратэгічна важным аб'ектам, бомбасховішчаў там амаль не было, таму ваеннапалонных замыкалі ў гарадзкой скатабойні №5, а падчас бамбаваньняў спускалі іх у падвал зь мяснымі тушамі. Цудам пазьбегнуўшы сьмерці, Вонэгут напоўніцу зьведаў жахі вайны, калі разам зь іншымі ваеннапалоннымі быў вымушаны разьбіраць руіны і выцягваць з-пад абломкаў тысячы трупаў.
Курт Вонэгут быў вызвалены Чырвонай арміяй у 1945 годзе.
Выступаючы супраць фашызму, Вонэгут лічыў, што бамбардаваньне Дрэздэна не было выклікана ваеннай неабходнасьцю. Большасьць людзей, якія загінулі падчас гэтае апэрацыі, былі мірнымі жыхарамі.
"Бойня №5" – антываенны раман, напісаны, паводле вызначэння самога Вонэгута, у "тэлеграфічна-шызафрэнічным стылі". У першыя гады па выхадзе раман зазнаваў цэнзуру ў ЗША.
"Бойня №5" будзе цікаваю кожнаму, каму блізкая сусьветная клясыка ХХ стагодзьдзя, а таксама аматарам навуковае фантастыкі.
Пра Курта Вонэгута ў Вікіпэдыі.
Падрабязьней пра выданьне "Бойні №5, або Крыжовага паходу дзетак" па-беларуску тут.
Камэнтары
Цудоўны пераклад Касцюкевіча
Цудоўны пераклад Касцюкевіча выдатнага амерыканскага класіка. Спроба глянуць на вайну з іншага ракурса, каб не звар'яцець.