7.49 р.
Вага: 460 г
Памеры: 135x200 мм
|
Зборнік містычнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2013. — 444 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum». Кн. 2).
ISBN 978-985-7057-99-3
Зборнік «Вусцішны пакой» змяшчае творы самых розных аўтараў з розных краінаў і эпох, аб’яднаныя агульнай атмасферай таямніцы, якая застаецца нават тады, калі акторы здымаюць маскі, а таксідэрміст тлумачыць усе тонкасці свайго майстэрства.
Жанравая разнастайнасць твораў — ад класічнага гатычнага апавядання Мантэгю Родса Джэймса да мадэрнісцкай навелы Марыю ды Са-Карнэйру і казкі Баляслава Лесьмяна — сведчыць пра ня зменную цікавасць пісьменнікаў і чытачоў да загадкавых з’яваў прыроды і цёмных бакоў чалавечай натуры.
ЗМЕСТ
Ад містычных пачвараў да пачварнай містыкі: вытокі і трансфармацыі гатычнай літаратуры
Наталля Калядка
Жэрар дэ Нэрваль
Зялёная пачвара
Пераклала з французскай Кацярына Маціеўская
Эдгар Алан По
Метцэнгерштэйн
Пераклала з ангельскай Ганна Янкута
Авальны партрэт
Пераклала з ангельскай Ганна Янкута
Чарлз Дыкенс
Гісторыя пра гоблінаў, якія скралі далакопа
Пераклаў з ангельскай Антон Францішак Брыль
Госць містэра Тэстатара
Пераклала з ангельскай Марына Дзергачова
Анатоль Франс
Дачка Ліліт
Пераклала з французскай Вераніка Мазуркевіч
Сельма Лагерлёф
Партрэт маці
Пераклала са шведскай Алеся Башарымава
Артур Конан Дойл
Вусцішны пакой
Пераклала з ангельскай Алена Пятровіч
Гісторыя лэдзі Сэнакс
Пераклала з ангельскай Алена Пятровіч
Пярсцёнак Тота
Пераклала з ангельскай Паліна Маслянкова
Шарлота Пэркінс Гілман
Жоўтыя шпалеры
Пераклала з ангельскай Юля Цімафеева
Мантэгю Родс Джэймс
Студня Стогнаў
Пераклала з ангельскай Вера Бурлак
Нататкі каноніка Альберыка
Пераклаў з ангельскай Лаўрэн Юрага
Ўільям Батлер Ейтс
Праклён агнёў ды ценяў
Пераклаў з ангельскай Антон Францішак Брыль
Стары з прыцемкаў
Пераклаў з ангельскай Антон Францішак Брыль
Герберт Ўэлс
Чалавек, які ўмеў рабіць цуды
Пераклаў з ангельскай Павел Донаў
Трыюмфы таксідэрміста
Пераклаў з ангельскай Аляксей Арцёмаў
Сакі
Адчыненае акно
Пераклала з ангельскай Алена Казлова
Ханс Хайнц Эверс
Павучыха
Пераклаў з нямецкай Альгерд Бахарэвіч
Макс Бірбам
Энох Сомс
Пераклала з ангельскай Юля Цімафеева
Баляслаў Лесьмян
Ян Таемнік
Пераклала з польскай Ганна Янкута
Чорны казёл
Пераклала з польскай Ганна Янкута
Фрэнсіс Стывенс
Выспа-сяброўка
Пераклаў з ангельскай Павел Донаў
Говард Філіпс Лаўкрафт
Кліч Ктулху
Пераклаў з ангельскай Павел Донаў
Алхімік
Пераклаў з ангельскай Павел Донаў
Марыю ды Са-Карнэйру
Уладар сноў
Пераклала з партугальскай Наталля Козінца
Аксана Драгаманава
Чырвоныя ружы
Пераклаў з украінскай Уладзь Лянкевіч
Леў Стахоўскі
Тагасветнае
Пераклаў з украінскай Уладзь Лянкевіч
Юрый Вінічук
Жоўтая хустка
Пераклаў з украінскай Уладзь Лянкевіч
КАМЕНТАР
ПЕРАКЛАДЧЫКІ
“ПрайдзіСвет” адчыняе дзверы ў “Вусцішны пакой”
Адчуванне хісткасці рэчаіснасці, трывожная і заваблівая прысутнасць чагосьці тагасветнага напаткае кожнага, хто зазірне ў “Вусцішны пакой”. Так называецца новы зборнік містычнага і гатычнага апавядання ад часопіса “ПрайдзіСвет”.
Кніга, у якую ўвайшлі 29 вусцішных апавяданняў у перакладзе на беларускую з англійскай, французскай, нямецкай, партугальскай, украінскай, польскай і шведскай моваў, выйшла ў серыях Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” і Бібліятэкі часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”. Для перакладу былі абраныя як класікі гатычнага жанру, такія як Эдгар Алан По іЖэрар дэ Нэрваль, так і, напрыклад, наш сучаснік Юрый Вінічук.
Кацярына Маціеўская, рэдактар зборніка, расказала, якія з апавяданняў уразілі яе найбольш:
“Мой фаварыт – апавяданне “Энох Сомс” англійскага пісьменніка і мастака-карыкатурыста Макса Бірбама (пераклад Юлі Цімафеевай), якое Борхес уключыў у сваю Анталогію фантастычнай літаратуры. А ў плане мовы ўражвае “Ян Таемнік” Баляслава Лесьмяна (пераклад Ганны Янкуты), які найперш знакаміты як паэт. Пры слабаватых сюжэтах Лесьмян робіць з мовай нешта неверагоднае, можна цытаваць з любога абзаца і проста атрымліваць асалоду. Яшчэ адзін мой улюбёны аўтар у зборніку – Мантэгю Родс Джэймс, якога хутчэй за ўсё добра ведаюць аматары гатычнага апавядання і які выдатна ўмее ствараць атмасферу жаху. У зборнік увайшлі два апавяданні гэтага аўтара: “Студня Стогнаў” у перакладзе Веры Бурлак і “Нататкі каноніка Альберыка” ў перакладзе Лаўрэна Юрагі”.
Апавяданні з “Вусцішнага пакоя” маюць розную напругу – некаторыя нагнятаюць жах і здольныя змусіць кроў стынуць у жылах, а ў некаторых аўтары іранізуюць і кпяць з самой готыкі. Але адчуванне лёгкай іррэальнасці, хуткага прывіднага ценю, скразняку з тагасветнасці не пакіне да апошняй старонкі.
Аляксандра Дорская
Кніга "Вусцішны пакой. Зборнік містычнага апавядання" з'яўляецца працягам і другім томам у серыі "Post Scriptum" ад часопіса перакладной літаратуры "Прайдзісвет".