Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Ываноў Віктар. Асарці

4.99 р.
Вага: 200 г
Памеры: 0x0 мм



Паэзія, проза, п’еса. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 156 с. – (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-17-9

У зборнік "Асарці" ўвайшоў шэраг паэтычных, празаічных і драматычных твораў Віктара Ыванова, напісаных у 1999 – 2006 гг., у тым ліку літаратурна-крытычная аповесьць "Кутузаў" і першы ў славянскай паэзіі цыкл аўтамабільных санэтаў "Аўтамабілі СССР". Кніга зьмяшчае розныя па сваім патасе, паэтыцы і мастацкай вартасьці творы, чым і тлумачыцца выбар назвы.

Зборнік "Асарці" прызначаны для самага шырокага кола чытачоў.

ЗЬМЕСТ

Вера Бурлак. Віктар Ываноў як я яго бачу

1. Сучасная проза
Подыхі творчасьці
Кутузаў
Слонікі
Формула

2. Творчасьць Пасюкевіча
3 раньніх паэмаў
Мікрапрамакра
Праект "Формы"
Клясычны монаверш Пасюкевіча
Эфэкт Доплера
Мэтатрыялет
Жанэт
Санэт, у якім распавядаюцца рэаліі Паўднёвага полюсу
Паэма авала
Тэксты песень
Мужык і бабёр
Песьня пра шкоду сэксуальнае распусты
Гонка

3. Старыя тэксты
Папапапапапап
Нявеста
Сон Джэці
İнваліды
Кроплік і Соплік

4. Аўтамабілі СССР
Легкавыя і грузапасажырскія
ГАЗ-20
ЗІС-102
ЗАЗ-968М
ВАЗ-2108
ВАЗ-1111
"Дуэт"
ГA3-31105
Аўтобусы і тралейбусы
ЗІУ-5
ЗІС-154
Грузавікі
АМО-Ф15
Спартовыя канструкцыі
ЗİС-112
Аўтамабілі павышанай праходнасьці
ЛуАЗ-969

5. Драматургія
Памылка Васіля Конева

6. Дадатак...

Віктар Ываноў (Лупасін) нарадзіўся ў 1982 годзе у Мінску. У 1999-2001 вучыўся на мэхмаце БДУ, у 2003-2008 – на філялягічным факультэце БДУ. Аўтар блізу 400 вершаў і больш як 25 паэмаў, а таксама значнага аб'ёму прозы. Выступаў і як драматург, і як перакладчык. Творы друкаваліся у выданьнях "Літаратура і мастацтва", "Дзеяслоў", "Беларусь сегодня", "Маладосьць", "pARTisan" і калектыўных зборніках "Літаратурны квартал", "In Вільня Veritas". Распачынальнік разнастайных музычных праектаў. Творы перакладаліся на баўгарскую мову. Апавяданьне "Слонікі" аналізуецца на філялягічным факультэце БДУ ў курсе найноўшай беларускай літаратуры, а санэтны цыкл "Аўтамабілі СССР" зьяўляецца першым у славянскай паэзіі цыклам аўтамабільных санэтаў.

ВІКТАР ЫВАНОЎ ЯК Я ЯГО БАЧУ

Віктар Ываноў мысьліць праектамі. Перш, чым напісаць верш, ён піша паэта, які піша гэты верш і яшчэ 10 – 100 – 1000 іншых вершаў. Калі ж праект вычэрпвае сябе, Віктар Ываноў, як ашчадны гаспадар, выкарыстоўвае тое, што ад яго засталося. Напрыклад, паэт ператвараецца ў героя. Часам у свайго ўласнага. Часам нават яшчэ пры "жыцьці" – бо ніхто не казаў, што для таго, каб стаць пэрсанажам, ён мусова павінен перайсьці ў разрад мёртвых паэтаў. Вершы – гэта толькі прыклад. Віктар гэткім жа лёгкім рухам асадкі выдае нагара прозу, п'есы... Ва ўсе існыя, а, здараецца, і няісныя формы разьлівае шчодрай рукой свой (штампую) багаты творчы патэнцыял. Паэт – гэта таксама толькі прыклад. Замест паэта можа быць і сьпявак (вакал – амаль не прыхаваная сапраўдная любоў Ыванова), і цэлы музычны калектыў – як рэальны, так і віртуальны.

За Віктарам ужо цягнецца хвост напаўзьдзейсьненых праектаў, якія не прагрымелі належным чынам, відаць, толькі таму, што іх невіртуальныя ўдзельнікі знаходзіліся па-за межамі псіхікі пачэснага заснавальніка і, самае крыўднае, мелі сваю ўласную псыхіку. Гурты "Засралі казарму", "Делаем умных", "Краджа золата" спарадзілі бліскучыя надзеі – і памахалі ручкай сусьвету. "Марыянская ўпадзіна" – існуе, і што з гэтага атрымаецца, невядомая нікому. Toe і цікава, што бадай кожны з праектаў Ыванова можа стаць жыцьцяздольным, і калі гэтага не здараецца, то толькі таму, што... далей не цікава.

У мэнтальнай прасторы таксама блукаюць прывіды Ываноўскага пэрфэкцыянізму. Геніяльныя параміцькі Алег Кірыла і Бухі Алег Кірыла (два цалкам розныя чалавекі), рускамоўны паэт Рамонт Магнітафонаў, фантасмагарычны супэрвакаліст Вася Конеў, паэтка Эліза, здольная напісаць вянок трыялетаў аднымі галоснымі, "малады творца" Павал Пасюкевіч (пра яго вы яшчэ пачуеце!)... Усіх узгадаць не бяруся, тым болей, што далёка ня ўсіх ведаю. Віктар – невычарпальны (ці, прынамсі, цяжкавычарпальны), непрадказальны (ці, прынамсі, цяжкапрадказальны) – і праз гэта заўсёды мае перавагу. Над усімі, хто ня ведае, што ён зробіць далей.

Ён можа ўсё: рэалізм, мадэрнізм, авангардызм, захацеў бы сярэднявечча – было б і сярэднявечча (кодавага слова на літару "П" я не кажу, бо вельмі зьдзіўлюся, калі яго шмат разоў ня скажуць разумнейшыя за мяне людзі). Ён можа ўсё, проста не ўсяго хоча. Прынамсі, не адначасова. Ён хоча самага-самага. Ён выйшаў на сцэну – і ўсе ўпалі ад захапленьня (але шоу працягваецца!). Як Фрэдзі Мэркьюры. İ ён можа гэта – філёляг, які кінуў мэхмат і марыць пра кансэрваторыю. İ ён гэта ўжо амаль зрабіў, калі ня ў музыцы, то ў літаратуры – дакладна.

Вось Віктар Ываноў, якім я яго бачу. Магчыма, нават вельмі магчыма, што Вы, шаноўны чытач, у гэтай кнізе пабачыце кагосьці зусім іншага. Падазраю, што аўтар гэта нават заплянаваў. Бо чытач, закаханы ў Ыванова, – ці не яшчэ адзін зь ягоных рэальна-фантастычных праектаў? İ ці ня самы ўдалы?

Вера Бурлак


Раім таксама паглядзець:
Жыбуль Віктар. Стапеліі
4.99 р.

Жыбуль Віктар. Стапеліі

У параўнанні з іншымі зборнікамі Віктара Жыбуля ("Прыкры крык", "Дыяфрагма") гэтая кніга вылучаецца большай філасафічнасцю і змрачнаватай, хоць месцамі і іранічнай, танальнасцю, са зваротам да вострых праблемаў свету рэальнага і свету ірэальнага.

Станкевіч Юры. Шал
8.99 р.

Станкевіч Юры. Шал

У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ – кіно, і прысвечана памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету – Акіры Курасавы.

Талстоў Аляксей. Мінакі
4.19 р.

Талстоў Аляксей. Мінакі

"Мінакі" – гэта яшчэ адна ўрбаністычная казка з даволі прадказальным канцом, напісаная, як кажуць, па ўсіх канонах жанру.