Суседзі : апавяданні / Юлія Зарэцкая.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2013.— 142 с.
ISBN: 978-985-02-1492-8
Прататыпы герояў кнігі Юліі Зарэцкай — жыхары беларускага мястэчка Дунілавічы, радзімы пісьменніцы.
Людзі розных пакаленняў, розных нацыянальнасцяў, рознага веравызнання, яны, як нярэдка бывае на нашай зямлі, і ў горы і ў радасці разам. Кожны з іх — носьбіт пэўнай рысы характару свайго народа. I разам з тым кожны, як асоба, надзелены аўтарам сваёй адметнасцю, жыве і дзейнічае ў цікавых жыццёвых сітуацыях.
ЗМЕСТ
Сабачы лекар
Міхаліна
Мужыцкая хітрасць
Суседзі
Жывая вада, або Як Лёнька сухім з вады выйшаў
Шкадаванне аб нястрачаным
Бацькаў яблык
Другі смяротны грэх
Лётчык
Дзе начуе хмель
Пакуль б’ецца яго сэрца
А грэх жыве
Свет не без добрых людзей
Жыццё любіць смелых
Каб ведаць
ПРА АЎТАРА
Юлія Зарэцкая нарадзілася 8 студзеня 1978 года ў вёсцы Дунілавічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (2000). Працавала рэдактарам, загадчыкам аддзела фельетонаў і пісьмаў, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Вожык". Цяпер — галоўны рэдактар часопіса сатыры і гумару "Вожык".
Апавяданні друкаваліся ў беларускіх літаратурных часопісах, калектыўных зборніках "Памяць сэрца", "Падарожжа ў свет дзівосаў", "Пакуль б'ецца сэрца". Аўтар кнігі сатыры і гумару "Шчаслівыя людзі" (2011). Пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу "Лепшы твор 2011 года" ў галіне сатыры і гумару (2012).