Зарэцкі Міхась. Кветка пажоўклая

Зарэцкі Міхась. Кветка пажоўклая.
1.99 р.
Вага: 520 г
Памеры: 145x215 мм



Апавяданні, аповесць. – Мінск : Мастацкая літаратура., 2010. – 478 с.– (Школьная бібліятэка).

ISBN 978–985–02–1198–9

Вядомы беларускі пісьменнік Міхась Зарэцкі (1901 – 1937) – зачынальнік рамантычнага кірунку ў беларускай літаратуры 20–х гадоў, пісьменнік–наватар, аўтар многіх апавяданняў і раманаў "Сцежкі–дарожкі" і "Вязьмо". Апавяданні М. Зарэцкага – адна з найбольш цікавых і змястоўных старонак беларускага прыгожага пісьменства.

ЗМЕСТ

Апавяданні:

У Саўках
У віры жыцця
Спакуса
Мар'я
Як гэта часам трапляецца
Ноччу
3 нашых дзён
Ворагі
Бацькаў сын
Гануля
Адна партыя ў шашкі
Бель
На маладое
Дзіўная
Пра майго прыяцеля
42 дакументы
Пела вясна
Двое Жвіроўскіх
Кветка пажоўклая
Радасць
Смерць
Паэма пра чорныя вочы
Ой, ляцелі гусі
Пачатак шчасця
Навела пра каханне

Аповесць. Голы звер

У Саўках (урывак)

У Саўках чорная, густая, што дзёгаць, ноч распаўзлася па хмызняку. Заляпіла ўсе шчылінкі, усё ў адну цемру зліла. Равы патуліліся, схаваліся ў воўне арэшніку. Нешта ў сабе затаілі – таемнае, страшнае – і ждуць–падсцерагаюць, гатовыя праглынуць у сваё чорна–аксамітавае нутро. Маўчаць... Ды і ўсё навакол маўчыць у нейкім чакаючым напружанні. Быццам во–во нешта здарыцца – дзікае, страшэннае...

Далёка–далёка, на колькі вёрст цягнуцца бяздонныя прорвы–равы. Папарэзалі яны туды і сюды шырокае ўзгор'е. Быццам волат–асілак праехаў з сахой велізарнай і глыбокія раны парабіў у целе зямлі. Раны зараслі хмызняком–поўсцю, але такімі ж глыбокімі засталіся...

Страшна ноччу ў Саўках. Узгоркі, абрывы жывымі становяцца, сочаць вачыма чорнымі... Быццам з пагрозай гавораць: "Анутка, увайдзі!.." I мала хто адважыцца ў нетры пайсці, як цяжка заляжа ў равы хмурная ноч...

Ціха ў Саўках... Але зыкі чуваць... Ціхія зыкі–шэпты. Саўкі шэпчуць скрыдламі птушак–начніц, цікуючым хрустам сухіх ветак пад лапамі дзікіх звяроў...

У самай глушы, там, куды вока людское не загляне ніколі, сумна–дрыготны бляск прашчупвае цёмныя веткі. Вогнішча... Людзі навакол... На тварах іх вогнішча грае дрыжачымі плямамі. Воддаль, афарбаваныя ў жоўта–чырвонае, галіны схілілі галоўкі і слухаюць... А за імі – цемра–жудасць...

Іх пяцёра... Адцятых ад усяго свету. Уцяклі, вырваліся з кіпучага мора жыцця. Ад іх адраклося жыццё,– і яны ад яго адракліся. У Саўках знайшлі сабе схову.

Дзеці зямлі. Ад свае вёскі таксама адарваліся. Перш была сувязь: хлопцы прыходзілі, нават дзяўчаты часамі заблуджвалі. Апавядалі, што дзеецца там. Есці насілі даволі. Саломы на будку, таго–сяго.

А потым усё слабей ды слабей сувязь трымалася. Нешта расло паміж тымі і гэтымі... Нейкая сцяна. Асабліва як маладыя пайшлі. Тыя сюды схавацца не адважыліся, пайшлі ваяваць. I цяпер – як адвярнула ўсю вёску...

Ужо з тыдзень, як не было нікагутка. Два дні ўжо, як есці няма чаго. Пяклі грыбы, ягады збіралі, але ўсё ў жываце нешта ссе, нешта цягне...

Цяпер – хто ляжыць, хто сядзіць вакол вогнішча, і кожны думае сваю думку асобную. Маўчаць, а ў кожнага з вачэй глядзіць пытанне, рашуча паўстаўшае:

– Што далей?..

Грышка маўчанку парушыў...

– Ну што, хлопцы, прызаўнылі? Га?.. Дрэнна, кажаце? Што, Смоўж, нос павесіў?..

Смоўж, або Змітра Кандратаў, павярнуў ад свету ў цень свой твар. Не сказаў нічога.

– Во што, хлопцы! Трэба думаць. Ці тое, ці другое. Не здыхаць жа...

Сцёпка ўзняў галаву...

– Жраць хочацца. Здаецца, вала б з'еў... Вунь Смоўж, халера на яго, яўляцца ўжо надумаў... Га, Смоўж?..

Невядома, хто з іх падумаў аб гэтым: ці Сцёпка, ці Смоўж. Мусіць, у абодвух думка гэта лунала.

Смоўж і не зварухнуўся – быццам і не да яго казалася. А Грышка–завадатай пачуў хістанне сярод сябрукоў. Каб зніштожыць яго, гукнуў бадзёра–пагрозна:

– Я яго гэтак яўлюся, што не пазнае!

Аднак усе маўчалі. Грышка змяніў тон...

– Аб тым, што яўляцца, і гаварыць не варта. Нашто б тады і ўцякаць было! Не ўжо, як на мяне, дык калі зрабіў што – не вярні назад. Ды што там? Бачыш ты: не паелі дзень, гора якое... А там што, пірагамі б цябе кармілі? Чулі, якое жыццё там...

– Ды гэта глупства... Яўляцца, яўляцца... Хто гэта захоча яўляцца? Турмы не бачылі? Вось жраць няма чаго. 3 вёскі не нясуць, баяцца, мусіць.

– Не баяцца, а што ім за ахвота дармаедаў карміць? Пайшлі во маладыя, думаюць – і гэтыя могуць служыць, нечага лайдачыць.

– Ну, дык ідзі, чаго ты...

– Ды я не аб тое...

Грышка рашуча прамовіў:

– Во што, братцы! Бацькі карміць не хочуць – пражывём і без іх. На работу станем!

– На якую?

– На якую?.. А на такую, на якой за раз можна зарабіць столькі, колькі на іншай за год не заробіш...

Зразумелі хлопцы... Быццам засаромеліся, пахілілі гало– вы. Адзін на аднаго не глядзелі...

– Што замаўчалі? Спалохаліся? Страшна?

Зноў маўчалі... Потым азваўся адзін:

– Чорт яго... Каб было з чым... Голымі рукамі...

– Чаго? Адна ёсць стрэльба... Сцёпка да сваіх дабярэцца, двухстволку возьме.

Грышка з чаканнем углядаўся ў твары хлапцоў. Сцёпка ўдарыў Смаўжа па спіне.

– Як, Смоўж, га? Пойдзем на паляванне?
– Усё роўна...

Сказаў, а ў самога нутро халадзела. Бегчы адсюль, уцячы захацелася. Нялюбай, страшэннай здалася кампанія хлапцоў. Жудасць душу ахінула. Эх, і нашто ён прыйшоў сюды? Нашто паддаўся спакусе?

А хлопцы памалу разварушыліся. Іх захапілі новыя планы. Вочы жвава блішчэлі, як гаварылі, згаварваліся... Пасталі вакол вогнішча, асвятлёныя чырвоным дрыжачым бляскам. Як здані якія...

Доўга яны гаманілі, доўга парушалі глыбокую ціш, панаваўшую ў Саўках...

І згаварыліся...
 
Міхась Зарэцкі – Вядомы беларускі пісьменнік (1901 – 1937) – зачынальнік рамантычнага кірунку ў беларускай літаратуры 20–х гадоў.


Раім таксама паглядзець:
Быкаў Васіль. Бліндаж
3.49 р.

Быкаў Васіль. Бліндаж

У новую кнігу класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава ўвайшлі творы, невядомыя беларускаму чытачу – аповесьці "Бліндаж" і "Апошні баец". Абодва творы яднае тое, што дзеяньне ў іх адбываецца напачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Цётка. Выбраныя творы
2.99 р.

Цётка. Выбраныя творы

У кнігу выдатнай беларускай пісьменніцы, асветніцы, грамадскага і рэвалюцыйнага дзеяча Цёткі (Алаізы Пашкевіч, 1876 – 1916) увайшлі творы з яе літаратурнай спадчыны: вершы, апавяданні, артыкулы, нарысы, адметная рыса якіх рэвалюцыйная палымянасць, пафас барацьбы за народную справу, вера ў лепшую будучыню роднага краю.

Жук Алесь. Паляванне на Апошняга Жураўля
3.99 р.

Жук Алесь. Паляванне на Апошняга Жураўля

Аповесць, апавяданні: для ст. шк. узросту / прадм. Анатоля Кудраўца. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 254 с. – (Школьная бібліятэка).