Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Зэкаў Анатоль. Як Гаўка ў космас збіраўся

Зэкаў Анатоль. Як Гаўка ў космас збіраўся
6.99 р.
Вага: 360 г
Памеры: 175x225 мм



Як Гаўка ў космас збіраўся: казкі, апавяданні, вершы, небыліцы, скорагаворкі, задачкі, загадкі : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / Анатоль Зэкаў ; мастак: Святлана Стахоўская. — Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2013. — 120 с. : іл. — Цвёрдая вокладка

ISBN 978-985-7083-02-2.

“Як Гаўка ў космас збіраўся” — сёмая кніга Анатоля Зэкава для дзяцей. Як і ў папярэдніх, аўтар па-ранейшаму распавядае юным чытачам пра жыццё іх равеснікаў, весяліць займальнымі гісторыямі з жыцця жывёл і птушак. Дзяўчынкі і хлопчыкі змогуць папрактыкавацца на хуткасць у вымаўленні скорагаворак, разблытаць складаныя небыліцы, парашаць паэтычна-матэматычныя задачкі і разгадаць рознатэматычныя загадкі.

ЗМЕСТ

ЗАЙКА І ЯБЛЫНЯ (Казка)
ЯК ГАЎКА Ў КОСМАС ЗБІРАЎСЯ (Казка)
НА ПЯТЛЯНЦЫ
КАНЬКІ
ТОНА СВЯТАЯННІКУ

СЯРОЖКА
Вазонны клёнік
Шэсць елачак
Колькі жывуць сабакі?
Рыба ў сантыметрах

САШКА

Хлопчык ці дзяўчынка?
Чыя цукерка згубілася?
Адзін карась
Дожджык — чысты
“А ты запытай...”
Мышка і скрынка
Проста хворая
Каму больш нязручна?
Цёплыя дзірачкі
“Несыпучыя”
Палова пісьма
Няма ці ма?
Самы лепшы ранец

БЕЛАРУСКІ КРАЙ
ДЗЯТЛАВА ТЭЛЕГРАМА
МУЖЧЫНСКАЕ СВЯТА
СЛУЖЫЦЬ НА ГРАНІЦЫ БРАТ
АЎТАМАТ ДЛЯ БРАТА
ЗЯЗЮЛЬЧЫНЫ ГАДОЧКI
НАДЗЕЙКА I НАТА
ДЗЕ СХАВАЛАСЯ ЛЕТА?
ЯКІЯ КРОШКІ Ў ДОШКІ?
ДОЖДЖЫК, ВЫРУЧАЙ!
БАБУЛІНА ПТУШКАФАБРЫКА
ЛЯЛЬКА
МІКІТА I КАРЫТА
ХАМЯЧОК-КАМЯЧОК
ЛАСТАЎКА
СОН 3 ПРАЦЯГАМ
ЯГОРКА I МАТОРКА
ЧЭРВЕНЬ
ДОЖДЖЫК
ВОЖЫКАВЫ ТУРБОТЫ
ВАВЁРКА
ДЗЯЦЕЛ
ЗАЙКАВЫ КАЖУШКІ
СНЕЖАНЬ
ЛЫЖЫ
ЗІМОВЫ КРОС
СНЯЖЫНКІ
ЛІЖА МІШКА ЛЁД
СНЕГІРЫ
ВАВЁРКА-ЛЫЖНІЦА
РУЧАЁК
ЗАЗНАЙКА
ПУДЗЕЛЬ I БУЛЬДОГ
ПЕЎНІК I СПЕЎНІК
У ЗАЯ — ІМЯНІНЫ
БУСЛЫ-ВЕСЛЯРЫ
РАК І РЫБА
ДЗІЎНЫ ХОР
ПАД ВЕТРАЗЕМ
ПАРАХОД
ЦЕПЛАХОД
БАРЖА
БАЙДАРКІ
COM I СУМ
БУКЕТ ДЛЯ ЛІНІХІ
НА ЧАЎНЕ
БУСЕЛ I ЖАБОЦЬКІ
ШЭРШАНЬ I ДЖАЛА
МЫШЫНАЯ ЗАГАДКА
ВАСІЛЬКІ Ў ЖЫЦЕ
ЗАЙ КУПІЎ КАПУСТУ
ПУДЗІЛА
ВАЛОШКІ
МАТЫЛЁК
ДОЖДЖЫК-ГРЫБАСЕЙ
АПЕНЬКІ-ТАРАТОРКІ
ДЗІВАК
ЯК СЯБРАВАЦЬ 3 ВОЖЫКАМ
КАЛЮЧЫ КАЛАБОК
КОЦІК I МЫШКІ
КЛЯМКА
КРОТ-КАНТРАЛЁР
ДЗЕ ЛЯТУЧЫ КОТ?
ВАЛЕРА I ДЗВЕРЫ
МУХА Ў БОТАХ
РЫБА I РЫБ
УЮН I ЮРКА
КАГО ЛЮБІЦЬ БУСЕЛ
COM I СОН
ХТО ЧЫМ ЗАЙМАЎСЯ
СКОРАГАВОРКА АД РЫГОРКІ
ЗІМОВАЯ НЕБЫЛІЧКА
НЕБЫЛІЧКА 3 САДУ
ХТО ПА ЧЫМ?
ПТУШЫНАЯ НЕБЫЛІЧКА
РЫБНАЯ НЕБЫЛІЧКА
ВАСЬМЁРКА Ў КВАДРАЦЕ
СЕМ ШАКАЛАДАК
КОЛЬКІ НОЖАК У САРАКАНОЖАК?
ЯДОМЫ I НЕЯДОМЫ

ЗАГАДКІ 3 ГРАДКІ
ЗАГАДКІ НА ЎСЕ ГУСТЫ
КОСТАЧКІ I ЗЯРНЯТЫ
АЗЁРНАЯ ЗАГАДКА

 

Анатоль Зэкаў. Як Гаўка ў космас збіраўся / старонкі з кнігі

 

Анатоль Зэкаў. Як Гаўка ў космас збіраўся / старонкі з кнігі

 

Анатоль Зэкаў (нарадзіўся 20 студзеня 1955; вёска Патапаўка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, празаік..

У 1977 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыі гомельскай раённай газеты "Маяк", потым — у Гомельскім райкаме камсамола: загадчыкам арганізацыйнага аддзела, другім сакратаром.

З 1980 да 1982 года — слухач Вышэйшай камсамольскай школы пры ЦК ВЛКСМ (г.Масква). У Мінску працаваў інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі ЦК ЛКСМ Беларусі. У 1991 годзе завочна скончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі. Палітолаг.

З 1985 года — у рэдакцыі маладзёжнай газеты "Чырвоная змена". Затым узначальваў мінскую гарадскую газету "Добры вечар" (1990-1996) і штотыднёвік "Сталіца", працаваў у газеце "Книга и мы"(1996-1997), быў галоўным рэдактарам "Беларускай лясной газеты" (1997-2002), намеснікам і в.а. галоўнага рэдактара часопіса "Вожык"(2002-2005), рэдактарам аддзела прозы – членам рэдкалегіі часопіса "Полымя"(2006-2009). Цяпер – у рэдакцыі часопіса "Вясёлка".

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года.

 


Раім таксама паглядзець:
Зэкаў Анатоль. Зязюля Гулюля
6.99 р.

Зэкаў Анатоль. Зязюля Гулюля

Пазнавальна, займальна і павучальна – так коратка можна ахарактарызаваць новую кнігу для дзяцей Анатоля Зэкава "Зязюля Гулюля". 3 казак юныя чытачы даведаюцца, як на лузе з’явіліся кветкі і чаму сяброўкі запаважалі плотачку, як вожык калючкі набыў і аб чым сойка крычыць, як пячорная ластаўка вясковай стала і чаму чарапаху называюць лянівай, а сароку – манюкай. Кожная казка – гэта своеасаблівая падказка-перасцярога ад дрэнных учынкаў, наглядны ўрок дабрыні, спагады і справядлівасці. А пра што аўтар не сказаў у казках, ён выказаў у вершах, якія склалі другі раздзел кнігі.

Зэкаў Анатоль. Не казкі пра Сашку
6.19 р.

Зэкаў Анатоль. Не казкі пра Сашку

«Не казкі пра Сашку» — гэта мініяцюры з жыцця рэальнай дзяўчынкі, у якіх няма нічога выдуманага.

Сівец Таццяна. Самы лепшы падарунак
4.99 р.

Сівец Таццяна. Самы лепшы падарунак

Гэтая кніга — магчымасць зазірнуць у свет дзяўчынкі Танечкі, якая любіць сваіх бацькоў, ходзіць у дзіцячы садок, сябруе з Валем і Кацяй, а яшчэ — выдумляе незвычайныя гісторыі, якія дапамагаюць ёй убачыць самае важнае ў такім вялікім і няпростым жыцці, дзе дарослыя зусім нічога не разумеюць пра дзяцей, рыцараў не бывае, а ўзняцца ў паветра можна толькі на самалёце! Але Танечка ведае: калі моцна верыць, то мара абавязкова здзейсніцца.

Ігнаценка Рыгор. Зацугляны шчупак
6.99 р.

Ігнаценка Рыгор. Зацугляны шчупак

Не знойдзецца, бадай, на Беларусі такой ракі, рачулкі або значнага ручая, у якім водзіцца рыба, каб там не сустрэў рыбака з вудаю... Яшчэ больш захапляльным з’яўляецца паляванне.

У кніжцы расказваецца аб абодвух відах гэтага рамантычнага спорту, аб удачах і няўдачах на паляванні і рыбалцы, смешных і кур’ёзных выпадках, цікавых назіраннях. А яшчэ гэта аповед аб здаровым ладзе жыцця і яго радасцях.

Галіноўская Ніна. Леў смяецца
5.99 р.

Галіноўская Ніна. Леў смяецца

Чарговая кніга з серыі "Нашым дзеткам" паэткі Ніны Галіноўскай і мастачкі Марыі Станкевіч будзе цудоўным падарункам як малым, так і іх бацькам, паколькі адпавядае крытэрам добрага выдання для самай складанай, па сутнасці, групы чытачоў.