![]() |
6.19 р.
Вага: 280 г
Памеры: 130x170 мм
|
Не казкі пра Сашку / Анатоль Зэкаў ; мастак: Г. Хінка-Янушкевіч, — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013.— 127 с. — Цвёрдая вокладка
ISBN 978-985-02-1328-0.
«Не казкі пра Сашку» — гэта мініяцюры з жыцця рэальнай дзяўчынкі, у якіх няма нічога выдуманага.
Анатоль Зэкаў (нарадзіўся 20 студзеня 1955; вёска Патапаўка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, празаік..
У 1977 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыі гомельскай раённай газеты "Маяк", потым — у Гомельскім райкаме камсамола: загадчыкам арганізацыйнага аддзела, другім сакратаром.
З 1980 да 1982 года — слухач Вышэйшай камсамольскай школы пры ЦК ВЛКСМ (г.Масква). У Мінску працаваў інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі ЦК ЛКСМ Беларусі. У 1991 годзе завочна скончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі. Палітолаг.
З 1985 года — у рэдакцыі маладзёжнай газеты "Чырвоная змена". Затым узначальваў мінскую гарадскую газету "Добры вечар" (1990-1996) і штотыднёвік "Сталіца", працаваў у газеце "Книга и мы"(1996-1997), быў галоўным рэдактарам "Беларускай лясной газеты" (1997-2002), намеснікам і в.а. галоўнага рэдактара часопіса "Вожык"(2002-2005), рэдактарам аддзела прозы – членам рэдкалегіі часопіса "Полымя"(2006-2009). Цяпер – у рэдакцыі часопіса "Вясёлка".
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года.