Зэкаў Анатоль. Вожык вёз сараканожак

Зэкаў Анатоль. Вожык вёз сараканожак
3.99 р.
Вага: 150 г
Памеры: 170x240 мм



Хлопчыкі і дзяўчынкі, "нашы малодшыя сябры"—птушкі, звяры ды іншыя насельнікі планеты, а таксама рэчы, якія акружаюць кожнага з нас у паўсядзённым жыцці, — гэта і ёсць героі новай кнігі Анатоля Зэкава для дзяцей "Вожык вёз сараканожак".

Вожык вёз сараканожак : вершы : для дзяцей мал. шк. узросту / Анатоль Зэкаў ; маст. Вікторыя Міронцава.— Мінск : Звязда, 2014.— 32 с. : іл. — (Вясёлы калейдаскоп).

ISBN: 978-985-7083-82-4

У ёй шмат пазнавальнага, павучальнага і, вядома ж, займальнага, бо аўтар добра ведае сваіх чытачоў, з якімі даволі часта сустракаецца ў школах і бібліятэках, і таму разумее, што вершы юнымі "чамучкамі" ўспрымаюцца нашмат лепш, калі напісаны весела, з элементамі гульні. У героях кнігі Анатоля Зэкава многія пазнаюць сябе, ад душы пасмяюцца з іх і адначасова задумаюцца, ці заўсёды правільныя іх асабістыя ўчынкі.

Зэкаў Анатоль. Вожык вёз сараканожак

Анатоль Зэкаў піша вершы і прозу - для дзяцей і дарослых. Апошнім часам - больш для юных чытачоў. Можа, таму, што да пераходу на рэдактарскую працу ў выдавецтва "Мастацкая літаратура" тры гады пабыў супрацоўнікам часопіса "Вясёлка"? Або прычына ў тым, што мае ўжо дваіх унукаў-школьнікаў - Машу і Мікіту? А яны ж, непаседы, якіх толькі сюжэтаў не падкінуць дзеду! Бяры, у словы апранай ды кніжкі выдавай. Пісьменнік так і робіць. На яго рахунку - сем кніг для дзяцей: "Чатыры зярняткі", "На арэхавым кані", "Мянтуз сярод мядуз", "Зязюля Гулюля", "Не казкі пра Сашку", "Кенгуру ці кенгура?", "Як Гаўка ў космас збіраўся".

"Вось мая - восьмая", - каламбурыць Анатоль Зэкаў пра гэтую кнігу з рыфмаванай назвай "Вожык вёз сараканожак". Яна гэтак жа весела чытаецца, як і называецца. Бо і аўтар яе - чалавек вясёлы. Зрэшты, пераканайцеся ў тым самі.

Зэкаў Анатоль. Вожык вёз сараканожак
Зэкаў Анатоль. Вожык вёз сараканожак

ЗМЕСТ

Мы — беларусы
Зямляне
Прамакатка
Як калі вітацца (Амаль па Васілю Вітку)
Мастак
Ласты для Насты
Хвялос і пыласос
Як?
Гіра
Кірыла і мыла
Рыбак
Мішка і кніжка
Як раскусіць арэшак?
Суніцы
Хто чым займаўся?
Пераапранутая свінка
Трус
Індык
Лянівы пень
Кот
Збудаваў будан бабёр
Груганяты і мышаняты
Рак
Першы снег
Зайка на зарадцы
Люты
Дзе вясны пачатак?
Камарыны хор
Вожык
Вуж і капялюш
Бегемот
Грак і фрак
Мухамор
Хітруны
Мухалоўка
У чым справа?
Мышы і кот
Пад ветразем
На цеплаходзе
Дзятлава аб'ява
Мурашы
Вожыкаў скарб
Бусел
Арэхі для вавёркі
Адкуль іголкі?
Шышкі
Дзьмухавец
Пчолы, Піліп і ліпа
Лінь
Уюн і Юрка
Бег Зай
Бананавая задачка
Язь-лыжнік


Раім таксама паглядзець:
Савасцюк Вольга. Юлін рэстаран
4.39 р.

Савасцюк Вольга. Юлін рэстаран

У кнігу ўвайшлі вершы, загадкі і казкі. Вы прачытаеце, як адпачывае ў бабулі ў вёсцы дзяўчынка Юля. Яна вырасла ў вялікім горадзе і прыехала на канікулы сюды ўпершыню. Напачатку дзяўчынцы стала сумна, але потым Юля знайшла для сябе цікавы занятак — яна адкрыла рэстаран для птушак і жывёл, якія жылі на падворку. Аднак не ўсё атрымалася так, як планавала дзяўчынка. I тады на дапамогу прыйшла бабуля...

Кніга таксама раскажа аб ласунках, якія так любяць дзеці. Але, каб пазнаць той ці іншы, трэба ўважліва лрачытаць загадкі і разгадаць іх.

Гіруць-Русакевіч Валянціна. А ці ведаеце вы?
4.99 р.

Гіруць-Русакевіч Валянціна. А ці ведаеце вы?

Новая кніжка для дзяцей «А ці ведаеце вы?» беларускай паэтэсы Валянціны Гіруць-Русакевіч у пазнавальнай і даступнай вершаванай форме знаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак з маленькімі і большымі прадстаўнікамі фаўны Беларусі. Адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту.

Лундберг Сара. Biтa Белая Крэска і Эйвінд
7.49 р.

Лундберг Сара. Biтa Белая Крэска і Эйвінд

«Віта Белая Крэска і Эйвінд» — другая кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг. Гэта працяг гісторыі дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Гісторыя пра незвычайнае сяброўства, сутыкненне правілаў і свабоды, парадку і спантаннасці.

Масла Алена. Пацучок Фэлік падарожнічае
4.99 р.

Масла Алена. Пацучок Фэлік падарожнічае

Кніга расказвае пра пацучка Фэліка, няўрымслівага і летуценнага жыхара гарадскіх сутарэнняў. Яму ўсё адно, што думаюць пра яго людзі і што многія яго нават баяцца. Ён задумаў пазнаёміцца са светам, які нашмат большы, чым яго родныя сутарэнні, і стрымаць адважнага падарожніка не могуць ніякія перасцярогі.

Наталля Бучынская. Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by
14.99 р.

Наталля Бучынская. Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by

На сакавітым лужку непадалёк ад вялікага горада працуе авечка Адэля. Кім? Вядома ж, авечкай! У яе абавязках — гадаваць шаўкавістую воўначку на прыгожыя швэдры, сукенкі і цёплыя валёнкі. Адэля надзвычай любіць сваю працу, але нястомна шукае сваё найвышэйшае прызначэнне. 3 гэтай нагоды бясконца трапляе ў надзвычайныя сітуацыі.