Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Жушма Васіль. Гарэза

Жушма Васіль. Гарэза
4.99 р.
Вага: 370 г
Памеры: 145x220 мм



Аповесць : для дзяцей сярэдняга школьнага узросту. / Васіль Жушма ; малюнкі Д. Руновай. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 216 с. : іл. — Цвёрдая вокладка.

ISBN: 978-985-6994-70-1

Гэта кніга пра жыццё беларускага лесу, узаемаадносіны звяроў і птушак. Пра добрых і спагадлівых людзей. Аўтар разам з гераіняй аповесці вавёрачкай Гарэзай уводзіць чытачоў у таямнічы свет роднай прыроды, дапамагае лепш разабрацца ва ўзаемаадносінах яе і чалавека, зразумець законы жыцця насельнікаў лесу. Галоўная мэта – выхаванне ў чытачоў высокіх грамадзянскіх якасцей, эстэтычнага ўспрыняцця навакольнага свету.
Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту.

 

Жушма Васіль. Гарэза / старонкі з кнігі

 

Жушма Васіль. Гарэза / старонкі з кнігі

 


Ад аўтара

Аповесць «Гарэза» напісана ў выніку амаль дзесяці гадоў вандровак па лясах Беларусі. 3 фотаапаратам у руках назіраў я за роднай прыродай. Бачыў многа цікавага. Шмат розных сустрэч са звярамі, птушкамі, насякомымі назаўсёды засталіся ў памяці, на фотаплёнцы. Мой абвостраны інтарэс выклікаюць усе без выключэння дзікія істоты, але з самага дзяцінства з асаблівай сімпатыяй стаўлюся да вавёрак. У нашых палескіх лясах іх вельмі многа. Сотні разоў рабіліся яны прадметам маіх назіранняў. Не адзін раз прыходзіла думка напісаць пра вавёрку, расказаць пра яе жыццё, такое няпростае ў свеце дзікай прыроды. Але нешта ўвесь час стрымлівала, не давала ўзяцца за пяро, пакуль не прыйшла ідэя праз лёс адной вавёрачкі паказаць самыя розныя бакі жыцця беларускага лесу. Каб чытач яе вачыма глянуў на таямніцы прыроды, на ўзаемаадносіны звяроў і птушак у натуральных абставінах.

Атрымалася аповесць. Але не зусім звычайная, а складзеная з асобных абразкоў-апавяданняў. Знітоўвае іх у адно цэлае пастаянная прысутнасць вавёрачкі. Нават яе пазіцыя. Дзеля гэтага звярок надзелены некаторай здольнасцю мысліць, усведамляць сувязі паміж прадметамі і з’явамі. Ну, і, вядома, ненатольнай цікаўнасцю, дарэчы, вельмі характэрнай для гэтых звяркоў.

На старонках кніжкі Гарэза праіснавала амаль два гады. Трапляла ў самыя розныя сітуацыі, жыла сярод людзей, якія выратавалі яе ад смерці. У канцы вавёрку выпускаюць на волю. Зноў яе чакае самастойнае жыццё, новыя прыгоды.

 

Васiль Жушма(нар. 1952) — лаўрэат многіх рэспубліканскіх і міжнародных фотаконкурсаў, аўтар персанальных фотавыстаў у Брэсце, Пінску і Іванаве, пераможца рэспубліканскага фота-інфармацыйнага тэлевізійнага конкурса, прысвечанага Алімпійскім гульням у Маскве. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў. Нарыс "Гарэза" Васіля Жушмы апублікаваны ў кнізе Уладзіміра Саламахі "Сусвет дабрыні" (Мінск : Мастацкая літаратура, 2005). Лаўрэат дзяржаўнай літаратурнай стыпендыі. Пераможца абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб'яднаных раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў у 2007 годзе ў намінацыі "Лепшы фотакарэспандэнт".

 


Раім таксама паглядзець:
Ліпскі Уладзімір. Гомельская зямля — Радзіма твая і мая
10.29 р.

Ліпскі Уладзімір. Гомельская зямля — Радзіма твая і мая

Новая кніга Уладзіміра Ліпскага — гэта вандроўка па Гомельшчыне. Разам з пісьменнікам юны чытач пабывае ва ўсіх раёнах гэтага прыгожага кутка беларускага Палесся, пазнаёміцца з іх картамі, гербамі, гісторыяй, людзьмі.

Аляксеева Вольга. Куды блінок закаціўся
6.79 р.

Аляксеева Вольга. Куды блінок закаціўся

«Куды блінок закаціўся» — гэта кніга, якая адкрывае новую серыю «Выдавецкага дома «Звязда» пад назвай «Казачны куфэрак». Зборнік складаюць як празаічныя, так і вершаваныя казкі вядомых сучасных аўтараў. Кожная з іх — цікавая і арыгінальная, вучыць дабрыні, спагадзе, павазе да бацькоў, любові да Радзімы.

Масла Алена. Пацучок Фэлік падарожнічае
4.99 р.

Масла Алена. Пацучок Фэлік падарожнічае

Кніга расказвае пра пацучка Фэліка, няўрымслівага і летуценнага жыхара гарадскіх сутарэнняў. Яму ўсё адно, што думаюць пра яго людзі і што многія яго нават баяцца. Ён задумаў пазнаёміцца са светам, які нашмат большы, чым яго родныя сутарэнні, і стрымаць адважнага падарожніка не могуць ніякія перасцярогі.

Мілн Алан. Віня-Пых
11.99 р.

Мілн Алан. Віня-Пых

Першае ў гісторыі беларускай літаратуры выданьне вядомай ва ўсім сьвеце кнігі прыгодаў Віня-Пыха.