Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Жыбуль Віктар. Стапеліі

Жыбуль Віктар. Стапеліі
4.99 р.
Вага: 150 г
Памеры: 95x140 мм



Вершы. – Мінск : Галіяфы, 2012. – 220 с. – (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-61-2

У параўнанні з іншымі зборнікамі Віктара Жыбуля ("Прыкры крык", "Дыяфрагма") гэтая кніга вылучаецца большай філасафічнасцю і змрачнаватай, хоць месцамі і іранічнай, танальнасцю, са зваротам да вострых праблемаў свету рэальнага і свету ірэальнага. Паэт вымалёўвае своеасаблівую галерэю грабляў, на якія можна наступіць у пошуках адказаў на спрадвечныя пытанні. Напэўна, схільнасць аўтара да парадоксаў паўплывала і на выбар назвы зборніка: стапеліі – паўднёваафрыканскія кветкі, "вельмі эстэтычныя" з выгляду, але са спецыфічным малапрыемным пахам, які нагадвае гнілое мяса.

ЗМЕСТ

Юрась Барысевіч. Эксгуматар паэтычнага слова

РАЗДЗЕЛ 1.
УНУТРЫ МАНЕКЕНА НЯМА ШКІЛЕТА

"А вы бачылі калі-небудзь вочы..."
"Таму, хто народжаны лётаць..."
Ледавіковы перыяд
Сэнс
Манекен і шкілет
Лямант лялькі
Дрыжыкі
Помарака
Асінавы кол
Суіцыдная кветка
Гадзіннік сыходзіць з рэек
"Я хачу паварушыць тваім хвастом..."
Элегія
Апакаліптычная восень
Каханне з апошняга позірку
Ісціна ў труне
"Аскепак сківіцы калматае пачвары..."
За мной га
"Паўзці па невядомасці..."
"Памяняйце ёй фотаздымак у пашпарце..."
Чатыры электрычныя крэслы
Герань
Канкан-балет
Туга
Курганок
Цкаванне
Сувязь
"Каго на крылах носяць музы..."
Тапіла мама кацянят...
Экстрасэнс
У бяздонне
"Я пазяхну на вас гумовым клеем..."
"Мы самі ўем з сябе вяроўкі..."
"З вакна разліваецца спеў канарэек..."
"Падала іскра ў каністру з салетрай..."
"Сярод высокай травы..."

РАЗДЗЕЛ 2.
РАСПІЛАВАНЫЯ ДОШКІ ПАЧЫНАЮЦЬ ЗРАСТАЦЦА

Цацка
"Я хацеў бы..."
Крываслеп
Калі спыняецца гадзіннік
Пудзель
Штопар
Душа
Сумленне
"Я хацеў забіць унутры сябе..."
Пастка
Фенолфталеінавы шлях
"Перамажы час..."
Шашаль
Быццам рыбы
"Калі мы шукаем палку..."
Бадзягі
У чаканні эксгуматара
Ёлкі зялёныя
"Валасатыя зубатыя рукі..."
"Людзі, сплеценыя з прамянёў..."
Seasons
"падскокну..."
"Адлятаюць думкі матылькамі..."
"Лёс падараваў мне дзень..."
Чарнакніжнік
Лесвіца
"Апантай сябе гэткай спакусай..."
"Каб зразумець абсурднасць рэчаў..."
Гуру
Прасвятленне
"Усё, што адбывалася..."
Падчас маёй адсутнасці
Самазахаванне
Вавёркі
"паэты чытайце болей..."
Выпадак з жыцця
Кардон мацнейшы за паперу
"Пакахаць..."

РАЗДЗЕЛ 3.
ПАСІВЕЛІ СІНІЯ САНДАЛІ

Хованкі
"Пад прыціхлыя крокі..."
Не сёмае неба
Рэаніматар смецця
Кастрычнік
Глючны гарадскі паўзмрок
"Пустыя вокны палохаюць здзічэласцю..."
"На гнуткіх вулках пануе ноч..."
"Адпакутавала глеба пад кропельніцай..."
Abiens, abi!
"не збегчы..."
Зачыстка
"Ці ёсць хто жывы..."
Паранаідальная ўсмешка восені
"...І я даслаў свой ліст бязадрасны..."
Кана-Ліза
Засохлая кветка на скразняку
"З накатанай дарогі сну..."
Верш, напісаны пасля лекцыі Казіміра Малевіча, пачутай у сне
Гострым прадметам
Чорныя паравозы
Фігурнае ванітаванне з хмарачоса
Мёртвыя вушы
"Я ўляпаўся ў бетонную сцяну..."
"Калі адарвуцца крылы..."
"У якую ты сёння змену?.."
"Я распух да неба брухам..."
"На двары забрахаў сабака..."
"Сноў далёкіх адгалоскі..."
"Мая душа пацела і ліняла..."
"У кожным полі я дарожка..."
"Пажоўклы звялы светлацень..."
"Ідуць кіслотныя дажджы..."
Выходжу
Жалезабетон
"Я – стваральнік зарослых быллём дэканструкцый..."
Праменад
Прачнуцца

РАЗДЗЕЛ 4.
ЯК ВЫХЛАПНАЯ ТРУБА ЗНУТРЫ

У выведку – з песняю
Парасяты недарэзаныя
"Зачыніце дзверы ў нікуды..."
На сваёй тэрыторыі
Сусветная вулканізацыя
У доме без вокнаў
Сігнальная ракета
Лясная быль
"Твой тэлефон ізноў не адказвае..."
"Мы – ветэраны вайны..."
"Сусвет – вялізнае Гестапа..."
Калі я быў маленькім
Фаршыраваныя мурашы
Пасечаныя
Завуголле экзістэнцыі
"Няма нагодаў для прыгодаў..."
"Давайце забаронім правілы..."
Голуб Дронт
Лямпа
Тамагочы
"Мяне зняволіў Цар Кашчэй..."
"Звалілася столь на падлогу..."
Маё ўварванне
Цюльпан
Жырафы ў клетках для хамячкоў
Свабода
"Заводы бастуюць..."
Сон аб Беларусі
Хвост анаконды
Зорка № 40
Петарда
"На правай маёй далоні..."
Навошта мне лётаць у космас?
Гэты светлы чорны дзень
Пад пісталетам
Верш


ЭКСГУМАТАР ПАЭТЫЧНАГА СЛОВА

...Цябе, мой труп, я ў сне і ў явы барацьбе
Не кіну, як не кінеш ты мяне ў жальбе...

Янка Купала, "Таварыш мой"

Доля класікаў незайздросная: іх не любяць дзеці. Школьнікі мусяць вучыць класічныя творы на памяць, пісаць паводле тых самых твораў дыктоўкі й шпаргалкі перад іспытамі. Таму, дарэчы, мала хто ў дарослым узросце перачытвае някепскія, у прынцыпе, класічныя творы. Класікаў любяць настаўнікі, чыноўнікі і наагул усе, хто мае якую-кольвек уладу.

Віктар Жыбуль, прыхільнік "забароны ўсіх правілаў", паводле якіх "мурашы маршыруюць марш мурашыны", уяўляе з сябе поўную супрацьлегласць таму тыпу аўтараў, якія бачаць сябе будучымі літаратурнымі "волатамі". Інакш не пісаў бы ён вершаў кшталту "паэты чытайце болей // каб ведаць як не трэба пісаць…" альбо "Незнарок наступіў я на папараць-кветку…" Творы Жыбуля належаць да той элітнай жывой літаратуры, якую падлеткі будуць чытаць (і нават перапісваць) без ніякага прымусу: на карысць гэтага сведчыць шчырае захапленне, з якім нават двоечнікі слухаюць дэкламацыі Віктара ў дзіцячых бібліятэках і школах.

Прыгадваюцца сустрэчы з аматарамі паэзіі ў менскім клубе "Альтэрнатыва" і гомельскім Доме культуры глухіх, у якіх браў удзел і аўтар гэтых радкоў. Віктар агучыў там цыкл "тыпова беларускіх замагільных вершаў" і ў вобразе Падручніка Беларускай Літаратуры доўга выбачаўся за тое, што "любіць прытварацца жывым". Ніякага гратэску ў гэтым, вядома, няма. Я сам выступаў там з перформансам "Эксгумацыя Янкі Купалы" – чытаў на розных мовах некрафілічны санет песняра "Таварыш мой" (адзін з першых у беларускай літаратуры). Газета Саюза пісьменнікаў "Літаратура і мастацтва" напісала ў рэцэнзіі на вечарыну, што гэты верш не вытрымлівае ніякай крытыкі, але толькі таму, што карэспандэнт не дачуў імя аўтара: у школе гэты твор не вывучаюць. Вечная доля класікаў – ляжаць высахлаю муміяй між старонак "гербарыя" школьных падручнікаў ды энцыклапедыяў:

...Мы пахавалі сябе з музыкай
Яна гучыць і дагэтуль
Патанае ў завялых вушах

(В. Жыбуль, "У чаканні эксгуматара")

Сёння, каб зацікавіць паэтычным словам шырокую аўдыторыю, недастаткова напалохаць чытача ўжо звыклымi вiдовiшчамi нацыянальнай цi экалагiчнай катастрофы, трэба альбо распрацоўваць уласныя сцэнары апакалiпсісу, як, скажам, у вершы В. Жыбуля "Ледавіковы перыяд", альбо клiкаць Беларусь да сякеры. Напрыклад, неакансерватары з кола аўтараў "Нашай Нівы" бачаць паратунак для чалавечай душы ў бескампрамiсным нацыяналiзме: маўляў, чалавек усё адно нараджаецца на пакуты, дык хай жа яны хоць будуць апраўданыя спрадвечным высокiм сэнсам.

В. Жыбуль – адно з найлепшых пёраў другога крыла нашай новай літаратуры. Разам з іншымі спадкаемцамі сюррэалізму ён схiляецца да высновы, што нiякiя пакуты нiколi не маюць сэнсу i, адпаведна, не могуць быць апраўданыя. У рэчышчы будысцкай традыцыi неамадэрнiсты шукаюць выйсце з зачараванага кола рэінкарнацыі, у якiм нас трымае чаплянне за жыццё i, найперш, за ўласнае "я": "...Мы толькi Тамагочы ў руках Вялiзнага Дзiцяцi" – піша В. Жыбуль у вершы "Тамагочы". У вечнасцi, у якой мы нараджаемся і паміраем бясконцую колькасьць разоў, няма мяне, няма нават нас, а ёсць толькi ўсе разам. Нiхто не вечны апрача нашага агульнага жыцця.

Лiтаратараў новай генерацыi, якiя не спяшаюцца апяваць "вайну культураў", Сяргей Дубавец даволi трапна называе "ненароджанымi": "Iх нiхто не нараджаў, яны не паклiканыя анi папярэдняй лiтаратурай, анi нацыянальнай традыцыяй, ані нават шырокімі літаратурнымі стэрэатыпамі". Сітуацыя ненароджанага азначае вызваленне ад Эдыпавага комплексу, уласцівага тым, хто хацеў бы прыдушыць у "ружовым тумане" літаратуру савецкай эпохi. Між іншым, Жыбуль абараніў дысертацыю пра беларускіх футурыстаў, знішчаных сталінскім рэжымам: усялякая моцная ўлада дазваляе эксперыментаваць (у тым ліку са словамі) толькі сабе самой. Папярэднікі бумбамлітаўцаў, футурысты былі не надта дасканалымі версіфікатарамі, але іх творчай энергіі – і запатрабаванасці ў сучаснікаў – сёння можна толькі пазайздросціць. На думку Віктара, з мінуўшчынаю можна і варта змагацца, але нішчыць яе няма ніякага сэнсу: труп забітай (забытай) эпохі атруціць смуродам саміх забойцаў.

Найноўшая лiтаратура грунтуецца не на неўрозах (мiфах), а на псіхозах (трызненнi). Калi чытаеш тэксты Жыбуля, Сiна, Морт, Сiдарука, – складваецца ўражанне, што аўтар н i ч о г а не в ы ц i с к а е ў падсвядомасць, нават наадварот – прызнаецца ў такiх сваiх крыважэрных фантазiях, якiх у яго насамрэч нiколi й не было. Iхняя псіхiка (прынамсi, падчас пiсьма) унiкае падзелу на "Я" і "Яно", а таксама на "Я" і "Іншы". Аўтары трансгрэсіўнай лiтаратуры й самi не ведаюць, чые трызненнi яны занатоўваюць, – свае цi чужыя. Свабодныя ад спрадвечных "комплексаў", постсюррэалiсты не бачаць вялiкай рознiцы памiж "Я" i "Яно", мысленнем i трызненнем, чалавекам i iншымi формамi бязмежнага жыцця:

...сягну туды
дзе грукат агрэгатаў
навекi змоўк чакаючы кагосьцi
хто разбярэ памiж Нiчым i Нечым
мяжу са свежавыламаных костак –
свiных сабачых воўчых
чалавечых

(В. Жыбуль, "Маё ўварванне")

У Віктара няма бадай ніводнага камічнага верша. Ён цалкам сур’ёзны нават калі смяецца. Вядома, ягоныя вершы багатыя на чорны гумар, але было б недаравальным спрашчэннем уважаць іх за рыфмаваныя анекдоты. Усмешка чытача патрэбная аўтару толькі дзеля таго, каб ажывіць наш твар – саскубсці з яго той наіўны, а часцей – скептычны выраз, з якім мы яшчэ ў школе прызвычаіліся прыслухоўвацца да ўсялякага паэтычнага слова.

Юрась Барысевіч

 

Вершатворчасць Віктара Жыбуля – прыкметная з'ява ў сучаснай беларускай паэзіі. Сярод "бумбамлітаўскіх" наплываў і расплываў яна вылучаецца сваёй класічнасцю... З поўнай падставай пра Віктара Жыбуля можна сказаць вядомымі словамі, што ён не шукае, а знаходзіць.

Алесь Разанаў

Паэт любіць павычварацца, але робіць гэта таленавіта, і ягоныя фантасмагорыі ўспрымаюцца як своеасаблівы рэалізм нашага вар'яцкага часу.

Міхась Скобла

...ён ужо паспеў заваяваць прызнанне... сваімі вельмі своеасаблівымі творамі, у якіх жудаснае гарманічна пераплятаецца з камічным, а лірычнае абавязкова выклікае ўважлівага чытага да суперажывання.

Альгерд Бахарэвіч


Раім таксама паглядзець:
Бурлак Вера. Дзеці і здані
6.99 р.

Бурлак Вера. Дзеці і здані

Новую кнігу Веры Бурлак склалі вершы, замалёўкі і п'ескі. Асобныя творы вызначаюцца іранічнай танальнасцю, разбурэннем існых літаратурных стэрэатыпаў, эксперыментальным пошукам.

Вішнёў Зміцер. Шоргат жукоў
6.99 р.

Вішнёў Зміцер. Шоргат жукоў

У новую кнігу Змітра Вішнёва ўвайшлі тэксты, напісаныя за апошнія некалькі гадоў (2005—2011). Большасць змешчаных у выданні твораў друкавалася ў перыядычым друку: «Новы час», «Дзеяслоў», «Тэксты».

Гарачка Усевалад. Багі і героі
3.99 р.

Гарачка Усевалад. Багі і героі

Вершы, апавяданні, п’еса. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 76 с. – (Другi фронт мастацтваў).

Праз творы сваёй новай кнігі "Багі і Героі" Усевалад Гарачка расказвае ў гратэскава-іранічнай форме пра таго "Залатога Цяльца", якога столькі гадоў запар стваралі нашыя пісьменнікі, мастакі ды іншыя "творчыя асобы".