Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Жыцця адвечны лад. Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Кніга 2

Жыцця адвечны лад. Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Кніга 2.
3.51 р.
Вага: 500 г
Памеры: 135x170 мм



Беларускія народныя прыкметы і павер'і. – Мінск : Беларусь, 2010. – 614 с : іл.

ISBN 978-985-01-0875-3

У кнігу ўвайшлі "Народны каляндар", а таксама прыкметы і павер'і, звязаныя з адвечным жыццёвым колам – ад нараджэння чалавека да завяршэння яго зямнога шляху.

ЗМЕСТ

Уладзімір Васілевіч. "На год – сто прыгод, на вяку – без ліку..."

Спіс крыніц і прынятыя скарачэнні 26.

ЖЫЦЦЁВАЕ КОЛА

ЦЯЖАРНАСЦЬ
РАДЗІНЫ
ХРЭСЬБІНЫ
ДЗЕЦІ
МОЛАДЗЬ
ВЯСЕЛЛЕ
ПРАДКАЗАННІ СМЕРЦІ
ХАЎТУРЫ

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

СТУДЗЕНЬ
САКАВІК (МАРАЦ)
КРАСАВІК
МАЙ (ТРАВЕНЬ)
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
ЛІСТАПАД
СНЕЖАНЬ

РУХОМЫЯ СВЯТЫ

НА ГОД – СТО ПРЫГОД, НА ВЯКУ – БЕЗ ЛІКУ...

Перад вамі другая кніга збору народных прыкмет і павер'яў.

Калі папярэдняя ахоплівала спрадвечныя ўяўленні беларусаў пра паходжанне Сусвету, з'явы прыроды, пра заняткі людзей і звязаныя з імі побытавыя клопаты, то гэтая кніга, працягваючы знаёміць з вобразным светам нашых продкаў, як бы скіроўвае нас на дзве арбіты чалавечага існавання. Адна з іх – жыццё ад нараджэння да смерці. Другая – таксама жыццё, але ў межах гадавога кола.

Колькі гадавых зваротаў можа ўвабраць чалавечае жыццё – 20? 50? 100? З'яўляюцца на свет новыя людзі, пакаленні, а Зямля ўсё гэтак жа няспынна круціцца, і яе насельнікі штогод зноў і зноў засяваюць ніву і збіраюць ураджай. I ў межах кожнай з гэтых арбіт – і сямейнай, і каляндарнай – з глыбокай старажытнасці ва ўсіх народаў свету існуюць свае святы, свае прыкметныя вехі, адзначаныя адпаведнымі рытуаламі.

Няспынны кругазварот прыроды наканаваў кожнаму чалавеку, які з'явіўся з небыцця на свет, прайсці сваё – такое ж, як і ў іншых людзей, і разам з тым адметнае, непаўторнае – жыццёвае кола.

Абрады і звычаі часам былі складанымі драматычнымі дзействамі, напоўненымі магічнымі спевамі, рухамі, словамі, якія ў сваю чаргу вырасталі на веры ў магчымасць улагодзіць, утаймаваць незямныя сілы, здольныя садзейнічаць чалавеку або, наадварот, караць яго за грахі, нядбайнасць у працы, за адсутнасць пашаны да сябе. Калі прыгледзецца да любога традыцыйнага абраду, можна пераканацца, што кожны з іх складаецца з дзясяткаў, сотняў "мікраэлементаў"-павер'яў. Яны абапіраюцца на тое ці іншае народнае ўяўленне і ствараюць цэлую светапоглядную сістэму. Народныя прыкметы і яшчэ ў большай ступені павер'і, здавалася, суправаджалі кожны чалавечы крок.

Ці не найвялікшаю таямніцаю спрадвеку быў прыход чалавека ў свет, гэтаксама як і яго адыход з жыцця. А між гэтымі двума полюсамі – свой лёс, cустрэча з іншым лёсам, высокі палёт кахання, нараджэнне новага жыцця, каб прадоўжыць сябе ў нашчадках. Нараджэнне – каханне – смерць...


Раім таксама паглядзець:
Сахута Яўген. Беларускае народнае мастацтва
12.99 р.

Сахута Яўген. Беларускае народнае мастацтва

Выданне дае комплекснае ўяўленне пра адну з найважнейшых галін традыцыйнай мастацкай культуры Беларусі – народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, мастацкія рамёствы і промыслы. Разглядаюцца іх набыткі і традыцыі, а таксама сучаснае становішча, вызначаюцца нацыянальная адметнасць і месца ў еўрапейскім кантэксце, грунтоўна характарызуюцца найбольш пашыраныя віды беларускага народнага мастацтва: разьбярства, ганчарства, кавальства, ткацтва, роспіс, пляценне з прыродных матэрыялаў.

Повязь часоў. Беларускі ручнік
29.99 р.

Лабачэўская Вольга. Повязь часоў. Беларускі ручнік

Ручнік – рэч глыбока сімвалічная, шматзначная. Вышываная, узорыста вытыканая тканіна здольна выклікаць у нас шмат пачуццяў і асацыяцый. Створаны па законах мастацтва, ручнік упрыгожвае паўсядзённасць і адначасова з'яўляецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях, што знітоўваюць асобнага чалавека з Богам, яго родам, продкамі.

Крук Янка. Сімволіка беларускай народнай культуры.
18.99 р.

Крук Янка. Сімволіка беларускай народнай культуры

Разглядаюцца асноўныя абрады, звычаі беларускага народа, якія суправаджалі чалавека ад нараджэння да пахавальнага вогнішча, а таксама сімволіка колераў, лікаў, кожнага дня, тыдня. Вялікая ўвага ўдзелена космасу сялянскай хаты, асноўным яе рытуальным зонам: чырвонаму куту, печы, парогу. Раскрываецца характар складаных стасункаў чалавека і наваколля.