Арсеньнева Натальля. З крывіцкай сям’і (паэтычныя песьні й рамансы)

Арсеньнева Натальля. З крывіцкай сям’і (паэтычныя песьні й рамансы)
1.30 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



26 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:10:28. © Сompilation “БМА Group”, 2009; (p) БМАgroup, 2009. Дыск складаецца зь песьняў на вершы Натальлі Арсеньневай і архіўных запісаў вершаў паэткі ў аўтарскім выкананьні. Дыск з сэрыі "Беларускі Музычны Архіў".

Трэк-ліст

01. Аляксандр Растопчын (экс-"Сузор’е"). "Магутны Божа" (М. Равенскі)
02. "Малітва" (верш)
03. Данчык. "Магутны Божа" (М. Равенскі)
04. Тацьцяна Матафонава. "Вясновы вечар" (Э. Зубковіч)
05. Уладзімір Зайчанка. "Шчасьце" (У. Зайчанка)
06. "Знаю" (верш)
07. "ZIGZAG". "Ты мой родны край" (İ. Загумёнаў)
08. Алеся Ўнукоўская. "Я ішла" (А. Унукоўская)
09. Тацьцяна Беланогая. "Сьнежань" (Т. Беланогая)
10. "Годзе" (верш)
11. Тацьцяна Матафонава. "Знае сэрца"
(Э. Зубковіч) 12. "P.L.A.N.". "Сонца залатое" (А. Плясанаў)
13. "Я нарадзіўся тут". "У гушчарах" (А. Памідораў)
14. Улюбёныя вершы (1. "Ахрысьціў мяне нехта ў зялёнай дуброве"; 2. "Заміж мяне")
15. Тацьцяна Матафонава. "Сьпі, сыночак" (Э. Зубковіч)
16. Данчык. "Толькі ўчора" (Я. Магаліф)
17. "Красавік" (верш)
18. Алеся Ўнукоўская. "Ноч рассыпала" (А. Унукоўская)
19. "Ростра". "Я ішла" (Н. Карпоўская)
20. "Голая манашка". "У храм незямны" (Ф. Жывалеўскі)
21. "Рабіна" (верш)
22. "In search for". "Пій да дна" (Я. Жанчак)
23. Тацьцяна Матафонава. "Мяцеліца" (Э. Зубковіч)
24. Данчык. "Хата па-над рэчкаю" (У. Мігуля)
25. "О, шыпшына мая, Беларусь" (верш)
26. "Я нарадзіўся тут". "Магутны Божа" (М. Равенскі)

Бонус для PC: Відэакліп ZIGZAG "Ты мой родны край"

+ буклет на 6 старонак з уводным артыкулам і фотаздымкамі

Складанка-прысьвячэньне ад беларускіх выканаўцаў да 85-годзьдзя паэткі-эмігранткі. Задума ўшаноўваць такім чынам тых, чыя творы зь невялікай ахвотай вяртаюцца сёньня з забыцьця – супэргодная. Дагэтуль ня менш удалымі былі музычныя праекты з гэтай жа сэрыі на вершы Геніюш і Новіка-Пяюна. Усе яны характаразуюцца рознастылёвасьцю – па каліўцу з кожнага кірунку. Паэзію Арсеньневай апяваюць бард Таня Беланогая, адэпты электра-попу ZigZag, салістка дзяржаўнай філярмоніі Тацяна Матафонава, хард-рокеры з In Search For...

Палова песень запісваліся якраз для гэтай складанкі. Другая частка – ужо запісанае раней: з праекту "Я нарадзіўся тут" ды з альбомаў Данчыка. Як мінімум тры песьні-адкрыцьці можна тут сустрэць. Надта падкупае вельмі лёгкая па настроі, простая па аранжыроўцы і нейкая такая па-добраму наіўная "Я ішла" ад Алесі Ўнукоўскай. Музычны антыпод ёй – цяжкая і вязкая, як сон у летнюю ноч – сьпеў на той жа верш ад гурта Rostra зь вельмі доўгім і прыгожым адступам у стылю францускай Air. Самая ж галоўная музычная прыемнасьць – "Храм незямны" ад "Голай Манашкі". Як і ў выпадку з "Павязаным" на верш Новіка-Пяюна, Федзя проста зьліўся з чужым тэкстам і зрабіў яго сваім.

Паводле музычнага парталу Тузін Гітоў.

Рэцэнзія на альбом Вітаўта Мартыненкі тут.

Фрагмэнт трэку "Ноч рассыпала" можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
1.44 р.

Манюшка Станіслаў. Песьні з-над Нёмна й Дзьвіны на вершы Яна Чачота

21 трэк + відэабонус / Агульны час аўдыё 48:29. Працягласьць відэа 03:21. (р) БМАgroup, 2004. Дыск з сэрыі "Беларускі Музычны Архіў".

Геніюш Ларыса. Ад родных ніў
2.27 р.

Геніюш Ларыса. Ад родных ніў

Вершы. Факсымільнае выданьне. ТАА "Альгерд". – 156 с.

Данчык. Беларусачка
1.40 р.

Данчык. Беларусачка

14 трэкаў + відэабонус / Агульны час аўдыё 39:28. Працягласьць відэа 28:46. © Данчык, 1978. (р) БМАgroup, 2007. Дыск з сэрыі "Беларускі Музычны Архіў".