![]() |
3.49 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
30 трэкаў / Агульны час гучаньня 47:37. © Рыгор Барадулін, Алесь Камоцкі, 2000. (р) АМАП, 2009.
Трэк-ліст
1. Ружанец... (Ойча наш)
2. Богу ў вочы глядзець...
3. пс. 6 ...Бачыць далей...
4. пс. 12 (11) ...На ўсё стае бязбожных...
5. пс. 19 (18) ...Ноч з галавы...
6. пс. 23 (22) ...Са мной памiрацьме...
7. пс. 27 (26) ...Бачу вочы Твае...
8. пс. 31 (30) ...Прыгоршчамi маладзiка...
9. пс. 72 (71) ...Горы ўгабелi...
10. пс. 73 (72) ...У вуснаў ёсьць...
11. пс. 75 (74) ...Не ўзвышэньне...
12. пс. 85 (84) ...Праўда ўперадзе...
13. пс. 102 (101) ...Адзiнокая птушка...
14. пс. 103 (102) ...Сьветлая боязь...
15. пс. 103 (102) ...Век чалавечы...
16. пс. 104 (103) ...Зiмой завiрухi...
17. пс. 104 (103) ...Ялiны...
18. пс. 104 (103) ...Днi на зямлi...
19. пс. 110 (109) ...В за расу...
20. пс. 126 (125) ...Зерне плачу...
21. пс. 137 (136) ...Хай сабе ён...
22. пс. 151 ...Чужыя iдалы...
23. ........
24. Ной
25. Кайнасьць
26. Сорак год
27. Паломноца зорка
28. Тайная вячэра
29. Просьба
30. Перамога
Вершы: Рыгор Барадулін.
Музыка і выкананьне: Алесь Камоцкі.
Мастак: Ілона Барадуліна.
Афармленьне: Руслан Шуцкі.
Альбом "Псальмы" А. Камоцкага на біблейныя радкі ў перакладзе на беларускую Р. Барадуліна. Слова "псальмы" паходзіць ад грэцкага "псальмас" – урачысты рэлігійны сьпеў, малітва. Паэтычная форма і мэтар псальмаў грунтуюцца на сынтаксычным паралелізме – варыяцыях адной і той самай тэмы, альбо на выказваньнях, якія сэнсава падпарадкоўваюцца адно аднаму. Кніга псальмаў, напісаная царом Давыдам, налічвае 150 твораў. Скарына ў прадмове да "Псалтыру" адзначаў: "Псалам жастокае сэрца мякчыць і сьлёзы зь яго, якабы са істочніка ізводзіць". Псальмы перакладалі С. Полацкі, І. Луцкевіч, В. Сёмуха і вось – Р. Барадулін. Распачынаецца дыск малітвай "Ойча наш". Далей – каля дваццаці трэкаў, на два зь якіх запісана па дзьве ці тры музычна-паэтычныя тэмы. Алесь спачатку цытуе той ці іншы псальм у перакладзе І. Луцкевіча, а потым сьпявае адпаведную музычную вэрсію на вершы Барадуліна. Ёсьць на дыску й гітара Камоцкага. Яна нагадвае тут першы псальмовы інтрумэнт – арфу. Аформленыя яны творам дачкі паэта – І. Барадулінай. Да Бога зьвярнуцца з малітвай залішнім ніколі ня будзе... (А. Мяльгуй, Камоцкі пяе малітвы, Наша Ніва 21/2000)
Праслухаць трэкі "Ружанец... (Ойча наш)" (1) і "пс. 102 (101) ...Адзiнокая птушка..." (2) можна ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.