Chutki Smoŭž. Viaskovy / Хуткі Смоўж. Вясковы

Chutki Smoŭž. Viaskovy / Хуткі Смоўж. Вясковы
1.44 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



11 трэкаў / Агульны час гучаньня 42:17. © Chutki Smoŭž, 2008. (р) БМАgroup, 2008.

Трэк-ліст

1. Прывітальная / Welcoming song
2. Вёска / Village
3. Лебедзі / Swans
4. Прыйдзе вораг / Enemy Will Come
5. Купальская / Kupala Song
6. Казакі / Cossacks
7. Млын / Mill
8. Ярома / Yaroma
9. Не хачу дадому! / I Don't Wanna Go Home!
10. Вясна / Spring
11. Зёрнышко / Little Corn

+ буклет на 8 старонак з тэкстамі песень

Старонка гурту на MySpace: http://www.myspace.com/chutkismouz

Беларусы дачакаліся сваіх "воплей" і "здобаў"

"Хуткі Смоўж" выдаў свой дэбютны дыск "Вясковы". Беларусы дачакаліся сваіх "воплей" і "здобаў". Слаўгарадзка-магілёўскі гурт на чале зь цёзкам беларускага прэзыдэнта ў дэбютным альбоме прадэманстраваў надзвычайную сьпеласьць ды заявіў пра зьяўленьне новага музычнага кірунку – "belarusian village-ska music". Такі дэбютны альбом маглі б запісаць "Песьняры", калі б ўтварыліся ў нашыя дні.

З адчуваньнем мэлёдыі ў Сяргея Лукашэнкі – усё ў парадку, з харызмай, відаць, таксама. Дзьве самыя ўдалыя песьні альбома – на пачатку. Нягледзячы на ўяўную весялосьць, вядзецца ў іх пра праблемныя рэчы. Пра вёску, у якой ніколі ня будзе вясельля ды пра маладога – пэўна аднаго з тых нешматлікіх, хто застаўся на той вёсцы, якому не дапамог Хадоркін ("Вёска", "Лебедзі").

"Хуткі Смоўж" быў яўным фаварытам конкурсу на апошнім "Басовішчы", але ня здолеў прыехаць. Іх альбом сьведчыць, што гурт можа ўвайсьці ў шэраг лідэраў айчыннага фольк-мадэрну.

Сяргей Будкін

Чытаць болей меркаваньняў эскпэртаў на Experty.by.

Фрагмэнты трэкаў "Прывітальная" (1), "Лебедзі" (2) і "Прыйдзе вораг" (3) можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Litvintroll. Rock'n'Troll
1.60 р.

Litvintroll. Rock'n'Troll

10 трэкаў / Агульны час гучаньня 49:17. © Litvintroll, 2009. (р) БМАgroup, 2009.

Dali. Zагадкі Zігмунда Фрэйда
2.49 р.

Dali. Zагадкі Zігмунда Фрэйда

"Zагадкі Zігмунда Фрэйда" – вельмі веснавая назва. Менавіта вясною сэрца спрабуе выскачыць з цела і несціся насустрач яшчэ аднаму такому ж апантанаму сэрцу. І ва ўсім вінаваты тут спадар Фрэйд, як не круці. У ролі даследчыкаў "фрэйдызму" вырашыў выступіць беларускі гурт "Dali".

IQ48. Героі!
3.48 р.

IQ48. Героі!

IQ48 можна дараваць усё, што недаравальнае іншым: і мовэтонаўскія цытаты з савецкіх кінафільмаў, і няроўны вакал, і не заўжды выкшталцоныя тэксты, бо яны ствараюць настрой, бачна, што іх прэ, ад таго і прэшся сам.