Данчык. Я ад вас далёка

Данчык. Я ад вас далёка
1.40 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



12 трэкаў + відэабонус / Агульны час аўдыё 44:06. Працягласьць відэа 21:02. © Данчык, 1985. (р) БМАgroup, 2005.

Трэк-ліст

1. Я ад вас далёка (Мікола Куліковіч – Янка Купала)
2. Не шукай (İсак Любан – Адам Русак)
3. Калыханка (Юры Савін – Артур Вольскі)
4. Белавеская пушча (А. Пахмутава – Н. Дабранраваў, пераклад Н. Арсеньневай)
5. Каханая (Алесь Карповіч – Сяргей Ясень)
6. А ў полі вярба (фальклёр)
7. Мой родны кут (İгар Лучанок – Анатоль Вялюгін)
8. Бярозка (İгар Лучанок – Анатоль Вялюгін)
9. Лянок (фальклёр)
10. Вы шумеце, бярозы (Эдуард Ханок – Ніл Гілевіч)
11. Перапёлачка (фальклёр)
12. Зорачкі (музыка й словы Сяргея Новіка-Пяюна)

Відэабонус: другія гастролі Данчыка ў Менску (Філярмонія, 18.12.1996)

+ буклет на 4 старонкі з прадмоваю

"Знаўцы творчасьці Данчыка называюць праграму гэтага дыска адной зь лепшых у рэпэртуары сьпевака. Бо гэта альбом-гуканьне да далёкай невядомай Радзімы, да людзей, якіх клічуць, як і Данчыка, Беларусамі. Такое можна сказаць пра адзін з самых яскравых твораў названага альбома – аднайменную песьню Міколы Куліковіча на верш Янкі Купалы "Я ад вас далёка". Лірызм ёйнай мэлядычнай лініі дапаўняюцца тут высокай паэзіяй, якая гарманічна спалучана ў адзіны твор. Акрамя гэтага, трэба адзначыць аўтара аранжыроўкі О. Кузышына, які вельмі прафэсійна аздобіў мэлёдыю песьні і зрабіў свой унёсак у стварэньне нацыянальнага песеннага шэдэўра. Адзначу тут працу і амэрыканскіх гукарэжысёраў Angel Sandoval, Craig Brabley, Steve Sauber, якія пры запісу ўсяго альбому стварылі на дыску такую атмасфэру, калі слухач адчувае сябе нібыта на канцэрце сьпевака. Бо вельмі натуральна і дасканала "прапісаны" вакал і інструмэнты, што суправаджаюць сьпевы Данчыка. Свой унёсак у вяртаньне альбомаў Данчыка да сучасных слухачоў унёс і беларускі гукарэжысёр лічбавага рэмастэрынгу Сяргей Лабандзіеўскі. Дзякуючы яго руплівасьці дыск ня страціў свайго гукавога шарму, а яшчэ ў нечым і прыдбаў новых акустычных якасьцяў.

Калі больш уважліва зірнуць на структуру праграмы згаданага альбому, то можна заўважыць, што складаецца ён з апрацовак нацыянальнага фальклору, твораў эміграцыйных кампазытараў, песень беларускіх савецкіх кампазытараў. Фальклорныя апрацоўкі прадстаўляюць Данчыка як даволі ашчаднага інтэрпрэтатара народных мэлёдый, які ўкладвае ў іх душу і сваё разуменьне спадчыннасьці гэтага скарбу ("А ў полі вярба", "Перапёлачка"). А вось у творах, што выконваліся ў Беларусі, напрыклад, "Песьнярамі", Данчык імкнецца вырвацца з пад уплыву гэтых аўтарытэтаў і ўнесьці ў знакамітыя песьні сваю долю адметнасьці і пачуцьцяў ("Мой родны кут", "Вы шумеце, бярозы"). Асабліва гэтае імкненьне відавочнае пры выкананьні песьні А. Пахмутавай і М. Дабранравава "Белавеская пушча". Тут саюзьнікам Данчыка выступіла яшчэ адна знакамітая эмігрантка – паэтка Натальля Арсеньнева, чый пераклад тэксту напоўніў песьню сапраўдным нацыянальным кантэкстам і спрадвечнымі пачуцьцямі, што будзілі душу Беларуса. Таксама Данчык прапануе і своеасаблівы ўрок музычнай гісторыі – сьпявае ня вельмі вядомую нават у Беларусі лірычную песьню "Не шукай" знакамітага аўтарскага дуэту İсака Любана і Адама Русака.

Бадай самым уражваючым творам дыска "Я ад вас далёка" слухачы заўсёды называлі песьню Сяргея Новіка-Пяюна "Зорачкі".

(З рэцэнзіі на дыск Анатоля Мяльгуя, Тузін Гітоў. Цалкам рэцэнзія тут).

Падрабязьней пра Багдана Андрусішына (Данчыка) у Вікіпэдыі.

Фрагмэнт трэку "Вы шумеце, бярозы" можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Данчык. Беларусачка
1.40 р.

Данчык. Беларусачка

14 трэкаў + відэабонус / Агульны час аўдыё 39:28. Працягласьць відэа 28:46. © Данчык, 1978. (р) БМАgroup, 2007. Дыск з сэрыі "Беларускі Музычны Архіў".

Данчык/Барткевіч. Мы адной табе належым...
1.40 р.

Данчык/Барткевіч. Мы адной табе належым...

12 трэкаў + mp3 дадатак / Агульны час аўдыё 44:15. Працягласьць mp3 дадатку 02:04:28. © Данчык/Барткевіч, 1989. (р) БМАgroup, 2007.