![]() |
1.44 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм |
25 трэкаў / Агульны час гучаньня 46:45. © Guda, 2007. (p) БМАgroup, 2007.
Трэк-ліст
1. Каралю-каралевічу (Веснавая)
2. Клiк, вясна! (Гуканьне вясны)
3. Дзякуй Богу, што вясна прышла (Веснавая)
4. Ой, да за гуменьцам (Валачобная)
5. А дзе ж ты, Юр'я, ўрасiўся (Юраўская)
6. Юр'я, ўставай рана (Юраўская)
7. Мядунiца (Веснавая карагодная)
8. Як на нашай на вуліцы да й на перавулку (Ваджэньне стралы)
9. За горэю крэмянэю (Веснавая)
10. Паганяй волы (Веснавая)
11. Што й па мору (Веснавая карагодная)
12. Ой, бяроза белая (Веснавая)
13. Ой, дай божэ тэплэ лiто (Веснавая талочная)
14. А на траваццэ, рано (Купальская)
15. Па бару хаджу (Пятроўская)
16. Да пад мостам рыба з хвостам (Касарская)
17. Пара жнейкі дамоў ісьці (Жніўная)
18. Соняйка да на заходе (Вясельная)
19. Маладзенькая Галечка (Вясельная)
20. Й у недiлечку рано (Вясельная)
21. Наварыў братка піва (Восеньская бяседная)
22. Добры вечар табе, пане-гаспадару (Калядная)
23. Мяцелiца (Калядная)
24. А йшла колiда па льду (Калядная)
25. Ой, у ляску-ляску на жоўтым пяску (Калядная)
+ буклет на 4 старонкі з прадмоваю і фота
Афіцыйны сайт гурту: www.guda.fromby.net
З прадмовы да дыску С. Варывоцкага:
Больш за 10 гадоў таму маладыя людзі (навукоўцы й студэнты) аб'ядналі свае высілкі, каб дасьледаваць старажытную гісторыю й культуру тутэйшае зямлі. Адным з накірункаў работы стаў экспэрымэнтальны пошук у галіне архаічнае сьпеўнае спадчыны. Этнаграфічныя экспэдыцыі, у якіх адбываўся непасрэдны кантакт з жывымі носьбітамі традыцыі, работа з аўдыё- й відэазапісамі, стасункі з этнамузыколягамі й фальклярыстамі дазволілі на працягу дзесяцігодзьдзя пераняць асаблівасьці старадаўняе сьпеўнае манеры.
Выканаўцы гурту GUDA практыкуюць голасны сьпеў (тэрмін уведзены этнамузыколягам спн. З. Я. Мажэйка), які паходзіць ад гучнага сьпеву на адкрытым паветры. Асноўныя эстэтычныя крытэры выкананьня: уменьне "голасна весьці" (сьпяваць працяжна, на вялікім дыханьні), таксама "падняць" песьню (расьпець яе са звонкай грудной падводкай). Для голаснага сьпеву характэрна мноства гукавых фарбаў, якія арганічна ўплятаюцца ў мэлядычную лінію напеву (глісанда на ўзьлётах ды спадах, падрыгваньні голасу, доўгія й кароткія воклічы на асобных фанэмах. Так выконваюцца, найперш, песьні вяснова-летняга цыклу, бальшыня вясельных ды радзінных песень.
Аснову рэпэртуару гурту GUDA складаюць абрадавыя песьні – найбольш архаічны пласт традыцыйнае народнае культуры. Многія песьні ўжо не сустракаюцца ў жывым бытаваньні – яны ўзноўленыя паводле нотных запісаў. Усе песьні выконваюцца акапэльна.
Канцэптуальны падмурак дыску – традыцыйны каляндар. Даўней год пачынаўся увесну, 1 сакавіка (старадаўнія месяцы маглі й не супадаць зь цяперашнімі). Назіраньні нашых продкаў у старажытныя часы за астранамічнымі зьявамі давалі магчымасьць дакладнага вызначэньня пачатку й канца каляндарных цыкляў. Песьні, прымеркаваныя да даўніх сьвятаў – аскепкі старога сьвету, якія ляжаць глыбока ў сьвядомасьці кожнага, хто вядзе свой радавод з тутэйшай зямлі.
Гусьці або гудзіць (гужу й гуду, гудзеш) – выклікаць нізкія й працяглыя гукі, пець ды йграць; бегчы з гулам, плыньню; выць, плакаць-рыдаць; маніць, спакушаць, заманьваць у падман (паводле Даля). Адметнасьць гудзеньня ў суладнасьці. Гэта гук-гучаньне (і як працэс, і як вынік працэсу), якім праяўляецца зямная гарманійная чыннасьць, вынікам якой робіцца стройнасьць, настроенасьць жыцьця бачнага й жыцьця нябачнага.
Людзі мусяць самі чуць ды сувымяраць сваё гудзеньне зь нябеснымі мерамі гармоніі ды красы, дадзенымі зямлі спрадвеку.
From S. Varyvotski’s preface to the disc:
More than a decade ago, some young people – scientists and students – joined their efforts in order to research into ancient history and culture of our land, experimental research in the realm of archaic singing heritage being a branch of the work. An ethnographic expedition had been launched; in the course of field work direct contacts with surviving keepers of ancient tradition were made, audio and video recording was performed, ethnic musicologists and folklorists were communicated with. The decade-long work allowed to single out and to imitate the peculiarities of ancient manner of singing.
GUDA performers practice "golasny speu" (the term by ethnic musicologist Mrs. Z. Mazhejka) which has roots in loud singing on plain air. Basic aesthetic criterion in performing is the ability to "lead out loud" (prolonged singing with deep breath) and "raise up" the song (singing with sonorous thorax lining). Plurality of sounds is characteristic to vocal singing, these sounds are linked in an organic way into melodic line of the tune (glides in ascents and descents, voice trembling, long and short pronouncing of some emphasized phonemes – thus spring summer cycle songs, majority of wedding and natal songs are performed).
The basis of GUDA play-list are ritual songs, most archaic stratum of folk culture. Many songs ate out of everyday use already they have been renewed after note records. All songs are performed a capella.
Conceptual foundation of the CD is traditional calendar. An ancient year used to begin on the 1st of March (old months could disaccord with modern ones). Observation of astronomical phenomena that our forefathers carried out permitted to define precisely the beginning and the end of calendar cycles. Songs linked to ancient holidays are remnants of the old world which lies deep down the consciousness of everyone who originates from this land.
Gustsi or gudzits (to buzz, to hum) – to make low and slow sounds, to sing and play; to move swiftly humming; to howl, to cry with sobbing; to seduce, to lure into a failure (after Dal). The peculiarity of humming is sound accord. This is the sound (process as well as it's result) that embodies the land's harmonious geometry, endowing both life seen and unseen with orderly shapes.
People must feel and measure their own hum vibrations by heavenly standards of harmony and beauty that are eternal gift of our land.
Фрагмэнт трэку "Клiк, вясна! (Гуканьне вясны)" можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.