Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Hurma. Repeat

Hurma. Repeat
8.99 р.
Вага: 70 г
Памеры: 125x125 мм



Першых пяць асобнікаў - з подпісамі лідара гурта Мікіты Найдзёнава!!!

Гэты альбом музыкі рыхтавалі амаль 2 гады — ад таго часу, як былі адзначаныя ў намінацыі "Дэбют" на прэміі "Героі году — 2013".

"Выхад альбому нечым нагадвае нараджэньне дзіця. Вядома, ёсьць і бязьдзетныя выканаўцы, ёсьць артысты як маці-гераіні, якія выдаюць па альбоме на год. Але ж першы альбом, як першынец — гэта тое, чаго неверагодна чакаеш", — кажа лідэр каманды Мікіта Найдзёнаў. Для яго з калегамі "Repeat" стаў нагодай паспрабаваць тое, што гурт раней не рабіў: запрасіць сэсійных музыкантаў, знайсьці прадусара альбома, запісаць хор, папрацаваць у студыі з запрошанымі бэк-вакалістамі.

Fratrez. Ora

ЗЬМЕСТ

1. Сэрца мільёнаў
2. У цішыні
3. Закаханая ў рэтра
4. Птушка
5. Вуду
6. Полі
7. Не маўчы
8. Хто апошні
9. Я буду побач
10. Repeat

10 ФАКТАЎ ПРА АЛЬБОМ REPEAT:

1. Прыпеў песьні "Птушка" — варыяцыя вершу Ўладзімера Някляева "Пералётная птушка зламала крыло аб драты…". Някляеў у курсе.
2. У песьні "Сэрца мільёнаў" сьпявае хор, створаны зь сяброў ды прыхільнікаў гурта.
3. Рыф песьні "Вуду" нагадвае песьню “This Love” гурта Maroon 5. Таму між сабой музыкі свой трэк называюць Maroon 5.
4. Палова песень з альбому гучыць у танальнасьці до дыез мінор. Важная інфармацыя.
5. Гітарыст Brutto Павал Трацяк узяў удзел у запісе дзьвюх песень. Прычым у адной зайграў яшчэ на басе.
6. "Я кожны твой харэй" — адсылка да вершу Анатоля Сыса, які перасьпяваў гурт Bosaesonca.
7. На сола ў песьні "Я буду побач" было зроблена каля 20 дубляў. Але потым гэтае сола прыбралі зь песьні.
8. Назву альбому прыдумала паэтка Аліса Мініна.
9. На запісе песьні "Полі" выкарыстоўваўся інструмэнт клавэ.
10. Вакал песьні "У цішыні" быў запісаны ўсяго за адну сэсію.

Словы і музыка: Мікіта Найдзёнаў
Аранжыроўкі: Мікіта Найдзёнаў, Даніель Перцаў
Вакал: Мікіта Найдзёнаў
Бэк-вакал: Даніель Перцаў, Аляксей Грос
Гітара: Раман Саракалетаў, Яўген Кунічкін, Павал Трацяк, Мікіта Найдзёнаў
Бас: Сяргей Карпянчук
Бубны: Сяргей Кучынскі
Запіс: Сяргей Чайка, Павал Сініла
Зьвядзеньне: Hurma
Майстэрынг: Павал Сініла, Everest studio
Дызайн вокладкі: Alen Hit


Раім таксама паглядзець:
NAVI - Лови
7.49 р.

NAVI - Лови

Эксклюзіў на prastora.by!!! Дэбютны альбом маладога, але таленавітага гурта NAVI.
Першых пяць асобнікаў - з подпісамі лідараў гурта Ксеніі Жук і Арцёма Лук'яненка!!!
Хто паспеў - той і з'еў!

HandmadE. Na vačach tvajich...
3.99 р.

HandmadE. Na vačach tvajich...

Альбом "На вачах тваіх..." – першы, але, хочацца верыць, далёка не апошні альбом маладых і таленавітых хлапцоў з гурту HandmadE, якія ўжо пасьпелі атрымаць нямала станоўчае крытыкі. Яўген Валошын і кампанія прэзэнтуць свой "гэндмэйд", створаны фактычна на нашых вачах...

Паштоўка. Ты кранула маё сэрца
1.39 р.

Паштоўка. Ты кранула маё сэрца

Крэатыўная віншавальная паштоўка.
Памер: 100х150мм.
© ІП Бахун Т. У.