Я люблю ліцэй – веру ў цябе. Супольны музычны праект

1.44 р.
Вага: 110 г
Памеры: 0x0 мм



17 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:02:59. © Франак Вячорка (1-17), The MediumTension (2,6,11,14,15), Коткі сёньня на выгуле (1,3,7,9,12,17), [bi:p] (10), Павал Супаненка (4,8), Любоў Аношка (5), Андрэй Хадановіч (13), Trajektoryja (16). (р) БМАgroup, Беларуская служба Польскага радыё, 2004.

Трэк-ліст

1. 9 раніцы... ліцэй
2. Fruits
3. Келіх
4. Лёс
5. Я не хачу паміраць...
6. Ніткі
7. Постаць
8. Кахаю-люблю
9. Коткі й самалёты
10. Рукі
11. Мне сумна
12. Трускаўкі
13. Hotel "Belarus"
14. Гарадзкія анёлы
15. Некалькі соцень імёнаў
16. Боль
17. Выпускная

+ буклет на 6 старонак з тэкстамі песень і фотаздымкамі ўдзельнікаў праекту

"На сваім жыцьці давялося пабачыць і паслухаць самыя розныя альбомы, створаныя як асобнымі салістамі ці групамі, так і выдадзеныя да розных юбілеяў, у якасьці падарункаў ці своеасаблівых візытовак банку ці адміністрацыйнай адзінкі. Але вось з такім, мушу прызнацца, сустрэўся ўпершыню. Маю на ўвазе дыск "Веру ў цябе", напісаны і запісаны сіламі навучэнцаў цяпер ужо славутага Беларускага гуманітарнага ліцэю. Цалкам магчыма, што такі альбом зьяўляецца наогул адзіным у гісторыі ўсясьветнай музыкі, асабліва калі ўлічыць усе акалічнасьці, зьвязаныя з гісторыяй гэтай навучальнай установы апошніх гадоў". (Зьміцер Падбярэскі, "Па-за тактам").

Падрабязьней пра дыск тут.

Фрагмэнт трэку "Гарадзкія анёлы" можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.