Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

J:МОРС. Адлегласць

J:МОРС. Адлегласць
1.45 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



11 трэкаў + фільм "Адлегласць: падарожжа па Беларусі"/ Агульны час аўдыё 41:10. Працягласць фільму 14:25. ©, (р) J:МОРС, ТДА "Вестрекордс-плюс", 2007.

Трэк-ліст

1. Беларускае золата
2. Маё сонца
3. Няпраўда
4. Жыві
5. Вярба
6. Глядзі
7. Зорка Венера
8. Горад
9. Так-цік-так
10. Паветра
11. Адлегласць

БОНУС: фільм "Адлегласць: падарожжа па Беларусі"

+ буклет на 8 старонак з фотаздымкамі ўдзельнікаў калектыву

Афіцыйны сайт гурта: www.jmors.by

Сяргей Балахонаў аналізуе першы беларускамоўны дыск J:морс – "Адлегласьць":

"У песьнях новага альбома J:морс дыктуе адпаведную настраёвую зададзенасьць. Нельга сказаць, што гэта татальная журба ці паўнюткая дэпрэсія. Мне падаецца, што лепшым азначэньнем тут будзе словаспалучэньне шчымлівы сум, але з агаворкаю на самаіронію. Бо акурат самаіронія, нібыта вострая небясьпечная брытва, карэктуе лішкі папсовага патасу".

Насустрач лявіне
Гэта мабыць першая кружэлка групы J:морс, якая так хутка апынулася ў маіх руках. 20 лістапада – у дзень афіцыйнага выйсьця – альбом зьявіўся ў Менску, а ўжо праз тры дні я меў магчмасьць набыць яго ў Гомелі. Зайздросная апэратыўнасьць, нічога ня скажаш. І рэклямная кампанія, што папярэднічала рэлізу, уражвае ня менш. Калі азірнуцца назад і прасачыць яе ад самага пачатку, то можна ўбачыць, што яна была збудавана паводле прынцыпу сьнежнага кому: ад прэм'еры песьні "Беларускае золата" на "Pre-Party MTV RMA 2007" да выданьня ненумарнога альбома "Адлегласьць" у суправодзе шматлікіх інтэрвію лідэра групы Ўладзімера Пугача розным выданьням і дабіўным цьвіком у выглядзе эксклюзыўнага плэера iPod, аздобленага гравіроўкай лягатыпу J:морс. Не патрапіць пад выніковую лявіну мог толькі той гарадзкі беларус сярэдняга веку, які цікавіцца адно фрэзіровачнымі станкамі, віном ружовым моцным ардынарным і праграмай "Субботний вечер" на канале "Россия". Зрэшты, дапускаю наяўнасьць выключэньняў. Асабіста мне было прыемна засьпець у адной дыскарні тэлефонную размову прадаўца з пастаўшчыком, калі прагучэла канкрэтнае пытаньне: "Ты когда беларускамоўны диск J:морс привезёшь?"

Мінус лета
Адзінаццаць песьняў і адзін кароткамэтражны фільм (пра яго асобна трошкі далей) – вось зьмест дыску "Адлегласьць". Усе кампазыцыі на беларускай мове. Гэта канцэпцыя. І гэта канцэпцыя цешыць, ня гледзячы на тое, што даводзіцца мець справу з кактэйлем, які складаецца і з новых, і з раней вядомых песьняў. Слова "кактэйль" я тут ужыў па сваёй старой звычцы. Насамрэч дыск лепей параўнаць зь піцай, якую можна было б назваць "Паравіны году мінус лета". У песьнях альбома "Адлегласьць" восень зноў гайдае ліхтары, а амаль новы вязаны шаль, на жаль, зусім, ня грэе, і мы чамусьці ведаем, што хутка пойдзе сьнег. Той самы сьнег, каторы ўсьцеліць сабою гербарыі, якія вялі нас дамоў. Той самы сьнег, што пакрые сабой дахі аэрапортаў, дзе мы ні ў якім разе не павінны пакідаць сваіх сьлядоў. Той самы сьнег, што растане ўвесну, ператвараючыся ў талыя ручаі, зь якімі сплыве чыёсьці каханьне. Лета няма. Лету тут ня месца. Лету дазволена толькі паступова зыходзіць ці быць добрым успамінам у кантэксьце восеньскага паветра.

Шеучда ыт
Адсутнасьць лета, як і ілюзорная прысутнасьць вясны, у песьнях новага альбома J:морс дыктуе адпаведную настраёвую зададзенасьць. Нельга сказаць, што гэта татальная журба ці паўнюткая дэпрэсія. Мне падаецца, што лепшым азначэньнем тут будзе словаспалучэньне шчымлівы сум, але з агаворкаю на самаіронію. Бо акурат самаіронія, нібыта вострая небясьпечная брытва, карэктуе лішкі папсовага патасу. Хіба гэта не яна ў песьні "Беларускае золата" вырынаецца з восеньскай лістоты і жаночых валасоў?
І я не адкрыў, як цяжка чакаць,
Стаяць і глытаць пыл...
Калі хто не зразумеў, дык акурат з гэтым глытаньнем пылу і адбываецца рэзкае заніжэньне патасу. Здагадайцеся самі чаму. "Ты адчуеш позірк на сабе", – суцяшае і абнадзейвае сьпявак лірычную гераіню песьні "Няпраўда", якая сканчаецца ні чым-небудзь, а дзіўнай на першае вуха і вытлумачальнай пры наступных прасухоўваньнях тарабаршчынай: "Шеучда ыт". Здагадайцеся самі навошта. Чым, як не самаіроніяй, ёсьць "твае дэманы" з "Зоркі Вэнэры" ці "абадраныя калені, муха на акне" з "Адлегласьці"? Хаця я падазраю, што зацятыя крытыкі творчасьці групы, паставяцца да гэтых і многіх іншых песенных фрагмэнтаў альбому вельмі просталінейна і будуць казаць пра "очиньниочинь". Маюць права мець іншую праўду.

Моўная гульня
Стварыўшы беларускамоўную праграму, J:морс падараваў і рэальнаму, і патэнцыйнаму слухачу магчымасьць засвоіць ці актуалізаваць шэраг цікавых лексычных адзінак. Я думаю, што мала хто з расейскамоўных прыхільнікаў групы ведаў значэньне слова "зрэшты", якое сталася безумоўнай фішкай беларускай вэрсіі песьні "Маё сонца". Але я ўпэўнены, што цяпер яно будзе часьцяком усплываць у гаворцы морсаманаў. Тэксты песень будуць, а некаторыя ўжо зараз, расьцягнутыя на цытаты. Як на мой розум, зусім някепска, калі некалькі тысячаў прыхільнікаў творчасьці J:морс, займеюць у сваім слоўнікавым багажу дзясятак трапных беларускіх выразаў пад розныя жыцьцёвыя сытуацыі. Вось некаторыя зь іх, найбольш упадабаныя мною:

Прабач, каханая, наўрад ці я змагу цябе здзівіць ("Маё сонца")
Цяжка чакаць, стаяць і глытаць пыл ("Беларускае золата")
Хто яны твае дэманы? ("Зорка Вэнэра")
Жыві і ня ведай, мне так будзе лягчэй трываць ("Жыві")
Азірніся навокал паветра ня тое ("Паветра")
Гэта няпраўда – усё, што навокал, праўда толькі ўнутры ("Няпраўда")
Нерухомая ў шпаркай хадзе ("Глядзі")
Асьцярожна ужываеш запазычаныя словы ("Так-цік-так")
Гэты горад мае тысячы прычын пераблытаць карты ў тваім лёсе ("Горад")
Ты адзін на авансцэне ў незнаёмым шоў ("Адлегласьць")

Цікава, што нават народная песьня "Вярба" загучэла ў выкананьні Ўладзімера Пугача зусім адмыслова і прывабна. Ня менш цікава было б даведацца, чаму акурат гэты брыльянт беларускага фальклёру выбраны для альбома.

Заўважыць мінуўшчыну
Прысутны на дыску фільм уражвае сваёй ідэяй. Жыхары сталіцы (мы іх ня бачым, але здагадваемся, што гэта музыкі J:морс) сядаюць на аўто і чатыры разы імчаць зь Менску/Мінску на чатыры кірунку сьвету. І шторазу яны вандруюць на скрай Беларусі, здымаючы выбітныя, але малазнаёмыя нашаму грамадзтву, помнікі страсьвеччыны. Гэта пераважна культавыя пабудовы розных канфэсіяў, а дакладней тое, што ад іх засталося ў змаганьні зь віхурай часу. Рэзкія восеньскія фарбы. Аблокі, што шпарка лятуць у сьвінцовым небе. Несьціханы вецер. Пэйзажы, якія ўзрушваюць і схіляюць да роздуму. Глядач знаёміцца толькі з дванаццацьцю помнікамі архітэктуры, якія знаходзяцца на мяжы нашай краіны. А іх, гэтых помнікаў, насамрэч амаль тысяча, і бальшыня зь іх месьціцца значна бліжэй да сталіцы. Трэба іх толькі заўважыць. Такім выніковым пасланьнем агаломшваюць аўтары фільма, і зь імі цяжка не пагадзіцца. Многім з нас у пагоні за лепшымі ўмовамі продажу сваёй душы бывае цяжка ды нават немагчыма зразумець, якія скарбы маюцца зусім побач. Многія з нас згубілі зрок і розум ад зьзяньня крамлёўскіх зорак ці агнёў нью-ёркскіх храмачосаў. А наша беларускае золата мадзее ў паўзабыцьці. Час вяртацца дамоў. Нават, калі шлях будзе ісьці па лязу небясьпечнае брытвы.

Паводле музычнага парталу Тузін Гітоў.

Фрагмэнт трэку "Зорка Венера" можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
J:МОРС. Mp3 – 5 альбомаў (у супэрвокладцы)
1.50 р.

J:МОРС. Mp3 – 5 альбомаў (у супэрвокладцы)

54 трэкі ў фармаце mp3 / Агульны час гучаньня 03:14:36. © J:Морс, 2000-2009. (p) СООО "Вигмагрупп", 2009.

J:МОРС. Аквамарин
4.93 р.

J:МОРС. Аквамарин

14 трэкаў/ Агульны час 54:04. © 2009 J:МОРС. (р) 2009 ТДА "Вестрекордс-плюс".