J:МОРС. Электричество

J:МОРС. Электричество
5.79 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



Электрычнасць / 13 трэкаў + відэакліп "Мамонов" / Агульны час аўдыё 47:32. Працягласць відэа 04:17. © J:МОРС, 2010. (р) J:МОРС, ТДА "Вестрекордс-плюс", 2010.

Трэк-ліст

1. Электричество
2. Мамонов
3. Много неба
4. Из космоса
5. Просто так
6. VJ Солнце
7. Беги
8. Дзесьці
9. ДНК
10. Ангелы не спят
11. Весна-красна

12.Дождём
13. Танцуй (live studio)
Відэабонус:
14. Мамонов (кліп)

+ буклет на 8 старонак з тэкстамі песень і фота ўдзельнікаў калектыву

Афіцыйны сайт гурту: www.jmors.by

Калі лічыць шоу-бізнес кампутарнай гульнёй, то з гуртоў апошняга дзесяцігоддзя ў "J: морс" па частцы пройдзеных творчых "узроўняў", напэўна, самы ўражлівы спіс. Ад этапаў "станаўлення" (1999-2002) і "лінейнага росту" (2003-2006) да "эпохі эксперыментаў" (2007-2010), да якой можна аднесці і беларускамоўны альбом "Адлегласць" (2007), і "нагітараны" альбом "Аквамарин" (2009), і маляўнічы "Концерт в театре" (2010). Самы час для новага этапу - "вяртання да вытокаў".

"Электричество"- гэта кантэкстуальны зварот да сярэдзіны 2000-х, калі "J: морс" толькі набіраў сваю папулярнасць. Бадзёрая падборка рознапланавых па музыцы песень на мяжы рока і поп-музыкі больш за ўсё нагадвае альбом "Апрель" (2005). У тэкстах - характэрныя для Пугача прыгожыя меладрамы, запраўленыя новай порцыяй модных словаў і прыгожых аўтарскіх знаходак. "Сняжынкі - смайлікі Фабержэ" ("Электричество") нічым не горш "на запястиях твоих / робко тикает апрель" ("Апрель").

Тут няма працягу "Мамонава" (чаго баяліся адны і чакалі іншыя), як і няма ў прынцыпе двух падобных песень - татальны калейдаскоп гучанняў і настрояў. Дамінуе пазітыў (асабліва рэкамендую "Электрічество", "Много неба", "Из космоса"), але нават у моманты дэпрэсіі ("Просто так", "VJ Солнце", "ДНК"), у адрозненне ад панурага "Аквамарин", тут адчуваецца нейкая новая творчая і ўнутраная гармонія.

Разам з тым, калі гэта і "Апрель", то на якасна новым узроўні. Па матэрыяле "Электричество" раўней, ахопленая музычная палітра тут шырэй, гук - лепшы за кар'еру. На мой погляд, гэта наогул адзін з лепшых беларускіх мэйнстрымавых рок-альбомаў у гісторыі, які можна паставіць у адзін шэраг з "Босиком по мостовой" (2006). (Дзмітрый Безкаравайны)

Рэцэнзіі музычных крытыкаў на альбом "Электрычнасць" тут.

Разгорнутая патрэкавая рэцэнзія на сайце Эўрапейскага радыё для Беларусі.

Фрагменты трэкаў "Электричество" (1), "Дзесьці" (2) і "Весна-красна" (3) можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
J:МОРС. Mp3 – 5 альбомаў (у супэрвокладцы)
1.50 р.

J:МОРС. Mp3 – 5 альбомаў (у супэрвокладцы)

54 трэкі ў фармаце mp3 / Агульны час гучаньня 03:14:36. © J:Морс, 2000-2009. (p) СООО "Вигмагрупп", 2009.

J:МОРС. Аквамарин
4.93 р.

J:МОРС. Аквамарин

14 трэкаў/ Агульны час 54:04. © 2009 J:МОРС. (р) 2009 ТДА "Вестрекордс-плюс".

J:МОРС. Концерт в театре (CD)
4.29 р.

J:МОРС. Концерт в театре (CD)

Концерт 8 декабря 2009 года в Национальном академическом театре имени Я. Купалы / 16 трэкаў + "Web-дизайн" (видео с концерта) / Агульны час аўдыё 01:07:00. Працягласьць відэа 02:39. © J:МОРС, данная компиляция, 2010. (р) J:МОРС, 2010. ОДО "Вестрекордс-плюс", 2010.