Камоцкі Алесь. Дах

Камоцкі Алесь. Дах
3.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



9 трэкаў / Агульны час 26:47. © & (p) Алесь Камоцкі, 2006 (p) Beltonmedia, 2008.

Трэк-ліст

1. Проста
2. Марыльцы
3. Далеч
4. Лета
5. Гораду
6. Позірк
7. Далёкае
8. Птушкі
9. Рука

Песьні Камоцкага заўжды вызначаліся сваёй інтэлігентнасьцю. Ён нават не пяе, а лагодна нашэптвае пад гітару свае вершы і зачароўвае сваімі мэлёдыямі. Гэты дыск — не вынятак, але на ім паўстае не Камоцкі-бард. “Дах” — музыка іншага гатунку, яна хіліцца ўжо ў бок шансону. У музычнай афарбоўцы альбому ўзялі ўдзел музыкі з WZ-orkiestra, гітарыст Алег Змушка (ён звычайна падыгрывае беларускім папсавікам), Юлія Глушыцкая (яе віялянчэль гучэла ў “Новым Небе”), Валер Башкоў (Kriwi, “Сястра”) ды іншыя. У выніку і без таго прыгожыя запамінальныя песьні Камоцкага расквітнелі яшчэ болей!

У агульным настроі “Дах” паўтарае “Паравіны году” Вайцюшкевіча. Гэта песьні задуменнага дзівака, які любіць бязмэтна паблукаць па вулках; магчыма, што ў яго ўсё ў жыцьці добра, але ён, пэўна, знойдзе, зь якой нагоды пасумаваць-паразважаць: “Проста — убачыць неба, цяжка — у яго паверыць”. На дыску пераважаюць баляды, павольныя і ўдумлівыя, як “Марыльцы” — пра прыход “спрасоньня непрыбранай вясны” ці прысьвячэньне “Гораду”, у якім лірычны герой Камоцкага адпрошваецца дамоў. Рытмічная і вясёлая песьня на дыску толькі адна — “Птушкі”.

“Дах” можна аднесьці да катэгорыі “Дыск для ўсіх”. Такая музыка не раздражняе нікога.

Сяргей Будкін, “Наша Ніва”

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Камоцкі Алесь. З бацькоўскай кружэлкі (2 CD)
6.49 р.

Камоцкі Алесь. З бацькоўскай кружэлкі (2 CD)

9 трэкаў / Агульны час 32:42. © Алесь Камоцкі, 2008. (p) BelTonMedia, 2008. Альбом складаецца з папулярных за савецкім часам песень, пераствораных і выкананых па-беларуску Алесем і ягонымі музыкамі.

Камоцкі Алесь. 9
4.99 р.

Камоцкі Алесь. 9

9 трэкаў + відэакліп "Шукай мяне" / Агульны час аўдыё 33:06. Працягласць відэа 02:59. © Алесь Камоцкі, 2009. (р) СООО "Вигмагрупп", 2009.

Камоцкі Алесь. 48
3.99 р.

Камоцкі Алесь. 48

Фота Вадзіма Грудзько. – Мінск : Радыёла-Плюс, 2007. – 100 с.
Кніга вершаў з напісаных у 2005 – 2006 гадах.