Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Камоцкі Алесь. З бацькоўскай кружэлкі (2 CD)

Камоцкі Алесь. З бацькоўскай кружэлкі (2 CD)
6.49 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



9 трэкаў / Агульны час 32:42. © Алесь Камоцкі, 2008. (p) BelTonMedia, 2008. Альбом складаецца з папулярных за савецкім часам песень, пераствораных і выкананых па-беларуску Алесем і ягонымі музыкамі.

У альбоме можна ўпершыню пачуць па-беларуску такія вядомыя хіты, як "Старый клён", "Утомленное солнце", "Одинокая гармонь", а таксама не менш вядомыя народныя "Черный ворон" і "Шумел камыш". У дадатак да музычнага дыска альбом, ўтрымлівае асобны дыск з беларускамоўным відэа-караоке да ўсіх песень.

Трэк-ліст

1. Як толькі ты (Дружба)
2. Груган (Черный ворон)
3. Ноч не спіць (Ночь светла)
4. Журавы (Журавли)
5. Самотны гарманіст (Одинокая гармонь)
6. У трыснягу (Шумел камыш)
7. Клён стары (Старый клён)
8. Сонца (Утомленное солнце)
9. Птушкі (Летят перелетные птицы)

Фрагмэнт трэку "Як толькі ты" можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Камоцкі Алесь. Дах
3.99 р.

Камоцкі Алесь. Дах

9 трэкаў / Агульны час 26:47. © & (p) Алесь Камоцкі, 2006 (p) Beltonmedia, 2008.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Паравіны году
14.99 р.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Паравіны году

Дванаццаць песьняў на тэксты выбітнейшага сучаснага беларускага паэта-барда Алеся Камоцкага – пра каханьне, пра жыцьцё, пра надзею, пра спакусы, пра спакой. Кампазыцыі на дыску зьмяшчаюцца ў адмысловай храналёгіі: вясна, лета, восень, зіма – па некалькі на кожную пару году.

Прэм’ер Тузін 2009. Пяты пайшоў!
2.09 р.

Прэм’ер Тузін 2009. Пяты пайшоў!

12 трэкаў + 30 MP3 мэгабонус / Агульны час аўдыё 48:28. Працягласьць MP3 бонусаў 01:53:51. © Тузін Гітоў (дадзеная кампіляцыя), 2009. (р) ТДА "Вестрекордс-плюс" (дадзеная кампіляцыя), 2009.

"Тузін Гітоў" цяпер – гэта 50 000 наведнікаў парталу і 80 000 спампоўваньняў песень кожны месяц, радыёвэрсія гіт-параду на хвалях радыё "Рацыя" і суцэльнае сьвята якаснай беларускай музыкі. Дыск – гэта своеасаблівае абагульненьне зробленага беларускімі музыкамі за гэты год.