![]() |
6.49 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Зьміцер Вайцюшкевіч & WZ-orkiestra / Вершы, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу і песні на яго ўласныя вершы. 23 трэкі / Агульны час гучання 01:19:15. Да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
Трэк-ліст
1. Хадок (Уладзіміру Караткевічу, чытае У. Някляеў)
2. Партрэт Караткевіча (чытае Рыгор Барадулін)
3. Дуброўка (Уладзіміру Караткевічу, чытае Рыгор Барадулін)
4. Памяці Уладзіміра Караткевіча (чытае Генадзь Бураўкін)
5. Уступ Рыгора Барадуліна
6. Корчмы
7. Заяц варыць піва
8. Сніў я сон (Імпрэсія)
9. Балада пра архангелаў
10. Пяць струкоў перцу
11. Безгаловая Венера
12. Яўрэйцы
13. Моцнае піва
14. Раманс
15. У жніўны дзень
16. Мора гранітныя хвалі
17. Дзе мой край... (Беларуская песня)
18. На дальняй старане (вершы У. Някляева)
19. Будзільнік (вершы Р. Бырыдуліна)
20. Суседка (вершы Г. Бураўкіна)
21. Бывайце здаровы, жывіце багата (вершы А. Русака)
22. Сьцяг (вершы У. Някляева)
23. Хадок (вершы У. Някляева)
+ дыск упакаваны ў кардонны digi-pack
Дызайн – Аляксей Кульбіцкі.
Канцэптуалізацыя – Алесь Квіткевіч.
Дыск умоўна падзелены на тры часткі. Першая, у якой сябры-паэты Уладзіміра Караткевіча чытаюць свае вершаваныя прысвячэнні яму. Другая складаецца з песень на вершы самога Караткевіча – гэта адмысловы канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra да 80-гадовага юбілею пісьменніка. І ў апошняй трэцяй частцы гучаць песні ў выкананні ўсё таго ж Змітра Вайцюшкевіча і ягонага WZ-orkiestra, але ўжо на вершы тых паэтаў, голас якіх можна пачуць напачатку дыска. Такім чынам, дыск "Уладзімір Караткевіч. Дзе мой край" ёсць своеасаблівым прысвячэннем "рамантычнаму Рыцару чалавечнасці", падарункам яму да 80-годдзя ад сяброў і творцаў новага пакалення, хто і сёння чэрпае натхненне з твораў Уладзіміра Караткевіча.
Фрагменты трэкаў "Хадок (Уладзіміру Караткевічу, чытае У. Някляеў)" (1), "Заяц варыць піва" (2) і "Сніў я сон (Імпрэсія)" (3) можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.