Крама. Vodka on Ice (Гарэлка на лёдзе)

Крама. Vodka on Ice (Гарэлка на лёдзе)
4.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 0x0 мм



15 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:19:34. ©, КРАМА, 1993. (р) БМАgroup, 2003. Перавыданьне ангельскамоўнага альбому, што выйшаў у 1993 годзе ў Вялікай Брытаніі.

Трэк-ліст

1. Stand in the Doorway (Стань ля парога)
2. Baby (Бэйба)
3. Run Boy Run (Бяжы, бяжы, хлопец)
4. Steffi (Стэфка)
5. Let’s Get Together (Будзь разам з намі)
6. Chicago Nights (Чыкэгоў Найтс)
7. New Blood (Новая кроў)
8. My Friend Told Me (Мне мой сябра сказаў)
9. Rockin and Rollin' (Хворы на рок-н-рол)
10. New Day (Новы дзень)
Бонус-трэкі:
11. Love About 6 PM (Каханьне а шостай гадзіне)
12. Drink with Me (Выпі са мной)
13. Enjoy the Silence (Радуйся цішыні)
Пара беларускіх вэрсіяў:
14. Бяжы, хлопец
15. Будзь разам з намі

Заўвага: альбом рыхтаваўся па-ангельску (пераклады Аляксея Казлоўскага) паводле замовы ангельскага музычнага рынку, у дужках падаецца не пераклад назвы твора, а арыгінальная назва ягонага беларускага адпаведніка (тэксты Зьмітра Лукашука і Сяргея Кныша).
Заўвага 2: трэкі 11 і 12 рыхтаваліся да ангельскага выданьня, але ў альбом не ўвайшлі; трэк 13 узяты з другога выданьня трыб'ют-праекта "Personal Depeche" (MSHrecords, 2003); трэкі 14 і 15 паходзяць з альбому "Хворы на рок-н-рол" (Каўчэг, 1993; Vigma, 1995).

+ буклет на 4 старонкі з прадмоваю да дыску і шаржамі İгара Варашкевіча

З прадмовы да дыску Вітаўта Мартыненкі:

"Дарагі слухач! 2003 год быў аб’яўлены UNESCO Міжнародным Годам Блюзу, і акурат у гэтым годзе лэйбл БМАgroup перавыдаў альбом "Vodka on Ice" гурту КРАМА – лепшы аргумэнт супраць абсурднасьці й суб’ектыўнасьці штучных радыёфарматаў. На вокладцы гэтага альбома, які за 10 год да гэтага выйшаў у Вялікай Брытаніі, тамтэйшыя выдаўцы разгортвалі фантастычную пэрспэктыву "адкрыцьця ўнікальнай рок-музыкі з дагэтуль невядомай на Захадзе краіны – Беларусі". İ гэта клясычны ўзор беларускага рытм-энд-блюзу.

Калі альбом выйшаў, песьні зь яго адразу трапілі нават у прэстыжны гіт-парад ВВС, мелі стабільную ратацыю на хвалях гэтай аўтарытэтнай радыёстанцыі, пра беларускі рок упершыню пачала пісаць брытанская прэса, завіравала больш актыўная канцэртовая дзейнасьць і нашыя ўзаемакантакты з Эўропай (як вядома, потым i "Ulis" гастраляваў у той жа Вялікай Брытаніі й Нямеччыне, "Мроя" ў Францыі. "Troitsa" скарыла Галяндыю, "Deviation" падбіў францускіх выдаўцоў...). На жаль, былі й адмоўныя вынікі гэтых кантактаў: напрыклад, файны бубнач Толя Горбач дзякуючы ім знайшоў лепшае месца ў адным з сымфанічных аркестраў Бэльгіі.

Затое быў і такі парадокс: адзін знакаміты беларускі бізнэсовец публічна прызнаўся на канцэрце "Крамы", як ён набываў у Лёндане што-небудзь з Усходу, а яму прапанавалі лепшае – акурат "Harelka On Ice" беларускага гурту "Крама" і зборнік "Goodbye, USSR" з удзелам "Крамы".

Але гэта проста жыцьцё, усяляк бывае. Але факт: усё пачалося з "КРАМЫ". Ейны альбом "Гарэлка на лёдзе" – альбом-прарыў.

Задумаўшы гэтае перавыданьне, мы палічылі патрэбным зрабіць для слухача й нейкія дадатковыя сюрпрызы і... İх аказалася нямала! Як высьветлілася, з трох адсунутых ангельскімі выдаўцамі песень дзьве захаваліся ў лічбавым фармаце, а беларускія варыянты некаторых твораў былі ўпершыню падрыхтаваныя адмыслоўцамі гуку (сярод якіх С. Лабандзіеўскі) у дыхтоўнай digital-вэрсіі. Усё гэта разам з ангельскім кавэрам "Depeche Mode" сталася выдатным падарункам новым слухачам гэтага легендарнага альбому”.

Падрабязьней пра альбом чытайце ў кнігах В. Мартыненкі й А. Мяльгуя "Сто альбомаў беларускага року і ня толькі" (2004, Менск) ды "Праз рок-прызму" (1989, New York).

Фрагмэнт трэку "Steffi" можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Несцярэнка Юры. Напярэдадні свята (DVD з акустычным канцэртам)
3.29 р.

Несцярэнка Юры. Напярэдадні свята (DVD з акустычным канцэртам)

Акустычны канцэрт. У фармаце DVD. 15 трэкаў + бонус (відэаінтэрвію). © & (р) Юры Несцярэнка, 2010.

HandmadE. Na vačach tvajich...
3.99 р.

HandmadE. Na vačach tvajich...

Альбом "На вачах тваіх..." – першы, але, хочацца верыць, далёка не апошні альбом маладых і таленавітых хлапцоў з гурту HandmadE, якія ўжо пасьпелі атрымаць нямала станоўчае крытыкі. Яўген Валошын і кампанія прэзэнтуць свой "гэндмэйд", створаны фактычна на нашых вачах...

White Night Blues. Live In Poland
3.49 р.

White Night Blues. Live In Poland

Гурт Юрыя Несьцрэнкі / 11 трэкаў / Агульны час гучаньня 50:06. © White Night Blues, 2010. (р) Ковчег, 2010.