![]() |
6.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
Drabadzi - drabada / Драбадзі - драбада. Аднадыскавае выданьне. 12 трэкаў / Агульны час гучаньня 39:02. © СТАА "Вігмагруп", Krambambulya, 2011.
Трэк-ліст
1. Гэта ня ветразь (Харватыя)
2. Карчомка (Беларусь)
3. Жыў на сьвеце адвакат (Францыя)
4. Кура-шчабятура (Беларусь)
5. Крамбамбулі (Нямеччына)
6. Макароны (Італія)
7. Сівы конь (Беларусь)
8. Сэрцу нельга загадаць (Польшча)
9. Цнатлівая Панна і Вадзянік (Швэцыя)
10. Зялёна канопля (Славаччына)
11. Зьнікні прэч, туга! (Ірляндыя)
12. Мур на пагорку (Літва)
Лявон Вольскі і кампанія прэзентуюць даўгачаканы альбом «Драбадзі-драбада» — віртуальнае падарожжа па розных еўрапейскіх краінах — славянскіх (Польшча, Славакія, Харватыя) і ня вельмі (Нямеччына, Швэцыя, Францыя, Італія). Слухаеш песні — і нібыта тэлепартуешся на зялёныя ірландскія пагоркі ці то апынаешся ў белакаменным харвацкім прыморскім мястэчку.
На альбоме 12 песняў — класіка харватскага, славацкага, шведскага, ірландскага, французскага і іншага фолку. Не забыліся музыкі і пра беларускія песні.
Як можа спалучыцца шведскі фолк з беларускім поп-панкам, як прагучыць па-беларуску бессмяротны хіт Ciha woda, і што ў рэшце рэшт гэта за таямнічая «Драбадзі-драбада» — усё гэта можна даведацца, адчуць і пачуць на новым альбоме ад гурту «Крамбамбуля».
Юрась Ускоў,
Наша Ніва.
Падрабязьней пра альбом "Drabadzi-drabada" тут і тут.
Кліп на першую песьню з дыска:
Праслухаць фрагмэнты трэкаў "Карчомка" (1), "Сівы конь" (2) і "Зялёна канопля" (3) можна ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.