Ляпіс Трубяцкі. ГРАЙ!

Ляпіс Трубяцкі. ГРАЙ! (Беларускі альбом)
8.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 140x125 мм



Беларускі альбом!

Эксклюзіўны беларускамоўны альбом ГРАЙ! Новыя песьні "Месяц" і "Сонейка", а таксама ўсе астатнія трэкі на альбоме, якія былі запісаныя і апублікаваныя раней, адмыслова для альбома "Грай" былі перамайстраваныя Джасцінам Штурцэм на студыі Sterling Sound у Нью-Ёрку – і загучалі па-новаму.

«Джасцін працаваў над альбомамі Slipknot, Paramore і шмат якіх іншых вядомых артыстаў, ён вельмі круты прафэсіянал, – распавядае лідэр "Ляпісаў" Сяргей Міхалок. – Я гэта зразумеў, калі пасьля атрыманьня вынікаў ягонае працы раптам пачуў у некаторых нашых песьнях партыі, якія раней увогеле былі ня чутныя».

12 трэкаў / Агульны час гучаньня 38:08. © Вільня, 2013.

Трэк-ліст

1. Ня быць скотам
2. Зорачкі
3. Панас
4. Нафта
5. Ружовыя акуляры
6. Belarus Freedom
7. Рамонкі
8. Месяц
9. Маеш яйцы?
10. Грай
11. Цмок ды арол
12. Сонейка

Ляпіс Трубяцкі. ГРАЙ! (Беларускі альбом)


Ляпіс Трубяцкі. ГРАЙ! (Беларускі альбом)

Раім таксама паглядзець:
Крамбамбуля. Драбадзі-драбада
6.99 р.

Крамбамбуля. Драбадзі-драбада

Лявон Вольскі і кампанія прэзентуюць даўгачаканы альбом — віртуальнае падарожжа па розных еўрапейскіх краінах: славянскіх (Польшча, Славакія, Харватыя) і ня вельмі (Нямеччына, Швэцыя, Францыя, Італія).

Pomidor/Off. Патас / Попс / Прапаганда
4.99 р.

Pomidor/Off. Патас / Попс / Прапаганда

Аляксандар Памідораў і ягоны гурт Pomidor/Off, які атрымаў галоўную Рок-карону ("гурт году") і малую карону (налепшая песьня году – "Дым") за 2011 год, выдаў другі за ўсю гісторыю студыйны альбом пасьля амаль дзесяцігадовага перапынку.

Крама. Vodka on Ice (Гарэлка на лёдзе)
4.99 р.

Крама. Vodka on Ice (Гарэлка на лёдзе)

Калі альбом выйшаў, песьні зь яго адразу трапілі нават у прэстыжны гіт-парад ВВС, мелі стабільную ратацыю на хвалях гэтай аўтарытэтнай радыёстанцыі, пра беларускі рок упершыню пачала пісаць брытанская прэса, завіравала больш актыўная канцэртовая дзейнасьць і нашыя ўзаемакантакты з Эўропай.