Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Ляпис Трубецкой. Культпросвет

Ляпис Трубецкой. Культпросвет
2.41 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



12 трэкаў + відэакліп "Буревестник" / Агульны час аўдыё 34:56. Працягласьць відэа 02:37. © ТАА "Першае музычнае выдавецтва". На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ТАА "Глорыя Медыя", 2009. (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2009.

Ляпис Трубецкой. Культпросвет. Постар да дыска

Трэк-ліст

1. Буревестник
2. Анархо-турист
3. Бесы
4. Мистер лох
5. Болт
6. Красный факел
7. Пульс эпохи
8. Зомби-роботы
9. Ружовыя акуляры
10. Нигилист
11. Свежий ветер
12. Светлячки

Відэабонус: кліп на песьню "Буревестник" (Матвей Сабураў, Максім Сіры)

+ дыск упакаваны ў кардонны DJ-pack. Бонус: 2-баковы постар фармату А4

Афіцыйны сайт гурту: www.lyapis.com
Альбом "Культпросвет" у Сеціве: www.kultprosvet.info

Зьміцер Падбярэзскі, музычны крытык:

Бадай што найбольш канцэптуальная праграма з тых трох апошніх, якія паводле Сяргея Міхалка павінны скласьці нешта накшталт трыпціху. Можна пагадзіцца з тым, што прынцып культасьветы вымагае ляканічнасьці, прастаты ў выбары сродкаў выказваньня, нават знарочыстай вульгарнасьці і даступнасьці выкладаньня ідэй. Усё гэта нясе ў сабе альбом.

"Буревестник". Пэўны эпіграф да альбому, уступ, уводзіны ў сэнс і задуму. Безумоўны лёзунг, прамы, як верш Маякоўскага: мы кажам "Ляпис Трубецкой" – маем на ўвазе Міхалка, кажам "Міхалок" – маем на ўвазе "Ляпис Трубецкой".

"Бесы". Яўна неблагі нумар, энэргічны, дастаткова завершаны па форме. Аднак з-за зьместу яўна ня трапіць у 75 адсоткаў на FM.

"Мистер Лох". Адна з найбольш удала вырашаных песень альбому. Адно да аднаго тут пасуе літаральна ўсё: тэкст, энэргічны пасыл, рыфы, фразы духавых, нават сітар аніяк цэламу не зашкодзіў.

"Болт". Вострая, хітовая рэч. Безумоўная ўдача, кланяюся ў пояс!

"Красный факел". Песьня, якая па-сапраўднаму запальвае. Таксама калючая, нават у нечым балесная па зьместу, аднак трэба ўлічваць, што гэты боль ідзе з глыбіні душы дарослага мужыка, і боль гэты тым больш праўдзівы, што вылятае з вуснаў мужыка цьвярозага. Такога зваліць з ног вельмі складана...

"Пульс эпохи". Апошнія з трох названых песень – гэта нешта накшталт эмацыйнага піку альбому, яны пасуць адна адной, таму, магчыма, і стаяць ў альбоме невыпадкова запар.

"Ружовыя акуляры". Гэтая песьня зь ліку першых застанецца ад ўсяго таго, што за ўсе гады было выканана групай. Найбольш сэнсавая, з глыбокім падтэкстам песьня альбому. Безумоўная ўдача, калі грунтоўнасьць выказанага дасягаецца не за кошт енкаў, крыкаў і шаблонных зваротаў да заежджаных сымбаляў, а коштам прамога, як у лоб, удару. Гэта ўжо ня шоў-бізнэс, гэта – сапраўдная творчасьць.

"Свежий ветер". Удала, асэнсавана зробленая песьня, усё на месцы.

Кліп "Буревестник" – надзвычай тонкая, дакладная, стылёвая праца, важкі дадатак да цэлага.

Агульнае ўражаньне такое: Сяргей Міхалок з калегамі стаяць на ростанях. То бок, шлях, на які яны выправіліся разам з "Капиталом", ужо акрэсьлены. Яны ўжо ня будуць заігрываць з музычным рынкам, яны самі яго фармуюць, аднак пры гэтым рызыкуюць тым, што шляхам гэтым ня крочыў да іх бадай ніхто. İ на тым шляху іх можа чакаць няведама што. İ ніхто, уключна самога Міхалка, ня зможа сказаць, які будзе наступны альбом. Нават сам сабе падумаў: ці будзе наступны? (Цьфу-цьфу-цьфу...)

Сяргей Будкін, музычны крытык:

Міхалок у надзвычайна добрай форме і нястомна трымае сярэдні палец у кірунку прадстаўнікоў грамадзтва масавага спажываньня. "Культпросвет" – трэцяя сэрыя сацыяльнага ска-панк сэрыялу, ідэйны працяг "Капіталу" і "Маніфэсту". Тут яшчэ больш паглыблена вывучаюцца пытаньні сацыяльнай несправядлівасьці, а міхалкоўская іранічная злараднасьць тут пераўтвараецца ў бязьлітасную злосьць ("Красный факел", "Зомбі-роботы", "Болт"). Зь іншага боку фірмовая самаіронія, уласьцівая "ляпісам" заўжды, застаецца і тут – "Сьветлячкі".

Наогул, амаль да кожнай песьні з "Культпрасьвету" можна прывесьці аналяг з папярэдняга "Маніфэсту", што хутчэй сьведчыць не пра самапаўторы, а пра вытрыманасьць стылістыкі (напрыклад, "Зомбі-роботы" у нечым падобная да "Кліпу", а "Красный факел" да "Маніфэсту"). "Культпросвет" мае выклікаць яшчэ больш неадназначую рэакцыю, чым яго папярэднікі. Па-першае, тут няма яўнага гіта-цягніка, а таму кожная зь песень можа ім стаць, па-другое ён яшчэ больш правакацыйны, што можа трактаваць па-рознаму: ад таго, што Міхалок загнаўся да таго, што Міхалок – наш апошні рок-герой.

Фрагмэнт трэку "Ружовыя акуляры" можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Ляпис Трубецкой. Парад-Алле
9.57 р.

Ляпис Трубецкой. Парад-Алле

Калекцыйнае выданьне з абмежаваным накладам. Мультыбокс CD + DVD. Час гучаньня CD 50:21. Працягласьць DVD 01:03:05. © ТА "Дзеці сонца", 2009. (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2009.

Ляпис Трубецкой. Manifest
1.69 р.

Ляпис Трубецкой. Manifest

Гурт "Ляпіс Трубяцкі" запісаў альбом-падзею, які поўніцца правакацыямі, нечаканасьцямі ды супярэчнасьцямі. Яны паказалі смачны фак усяму шоў-бізу, цалкам паклалі на фармат ды паліткарэктнасьць ды залагодзілі беларускамоўную аўдыторыю. "Маніфэст" пададзены нават не з іроніяй, а з панкаўскай злосьцю.

Такога няма нідзе (CD + DVD)
12.99 р.

Такога няма нідзе (CD + DVD)

Словы і музыка Лявона Вольскага. Мультыбокс CD + DVD. Час гучаньня CD 44:03 (12 трэкаў). Працягласьць кліпаў на DVD 38:54. © ТА "Дзеці сонца", 2010. (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2010.