Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Ляпис Трубецкой. Manifest

Ляпис Трубецкой. Manifest
1.69 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



Маніфэст / Манифест. 12 трэкаў / Агульны час 37:30. © ТА "Дзеці сонца" (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008.

Трэк-ліст

1. Manifest
2. Рок-пупсы
3. Галактика
4. Жлоб
5. 12 обезьян
6. I Wanna Be Your Boyfriend
7. Крэкс, пэкс, фэкс
8. Belarus Freedom
9. Клип
10. Зорачкі
11. Трубецкой
12. Рыбка золотая

Гурт "Ляпіс Трубяцкі" запісаў альбом-падзею, які поўніцца правакацыямі, нечаканасьцямі ды супярэчнасьцямі. Яны паказалі смачны фак усяму шоў-бізу, цалкам паклалі на фармат ды паліткарэктнасьць ды залагодзілі беларускамоўную аўдыторыю. "Маніфэст" пададзены нават не з іроніяй, а з панкаўскай злосьцю. Найлепшы прыклад таму нават не "Belarus Freedom", які напраўду можа стаць патрыятычным рок-гімнам усяе Беларусі, а песьня "Кліп", дзе "сцэнарыст" Міхалок прапаноўвае зьняць ролік пра жырафа, які сікае, скача з даху ЦУМу ды залятае ў чыноўніцкі кабінэт, дзе "Грыгорыча партрэт".

Нельга не адзначыць і эвалюцыю Міхалка беларускамоўнага. На пачатку сваёй кар’еры ён выкарыстоўваў беларускую мову, як элемэнт сьцёбу, калі зацягваў "Дзе жа ты маё, каханьне" голасам "пад Данчыка". Цяпер іншая халера – несур’ёзна сьпяваць па-беларуску Міхалок развучыўся – пэўна Зелянкоўская паўплывала:). "Зорачкі" ды "Belarus Freedom" на "Маніфэсьце" – самыя сур’ёзныя песьні.

Засталося толькі пажадаць Сяргею папаўняць свой слоўнікавы запас. Калі б яшчэ загалоўны трэк загучаў па-беларуску, яго сьмела можна было б назваць "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" ХХІ стагодзьдзя.

"Belarus Freedom" наогул дзівіць вастрынёй, бо Міхалок пры ўсёй сваёй зубатасьці заўжды стаяў на сьцежцы паліткарэктнасьці. За выключэньнем хіба даўняга кавэру на песьню зь фільму "Прыгоды Бураціна", дзе ў прыпеве замест імя казачнага пэрсанажу прапявалася: "Лу-ка-шэн-ка!"

На "Маніфэсьце" больш нэрву, чым у якім іншым альбоме самай "прасунутай" беларускай каманды. Звыклая духавая сэкцыя засталася на месцы, але "каліфарнійскага бруду" паболела значна. Яшчэ б крыху – і музыку "Ляпіса" можна было б назваць сумесьсю No Smoking Orchestra і Ramones.

Зрэшты застануцца задаволенымі і тыя, хто лічыць найлепшым у дыскаграфіі "Ляпісаў" альбом "Залатыя яйцы", і нават тыя, хто фанацеюць па "Ты кинула". Але песенькай "Рыбка золотая" на манер сваіх клясычных гітоў а-ля "В платье белом" Міхалок проста засьведчыў: маўляў, я так магу пісаць, проста тое ўжо малацікава. І як вынік – абразае песьню да куплету з прыпевам.

Паводле музычнага парталу Тузін Гітоў.

Фрагмэнт трэку "Зорачкі" праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Ляпис Трубецкой. Парад-Алле
9.57 р.

Ляпис Трубецкой. Парад-Алле

Калекцыйнае выданьне з абмежаваным накладам. Мультыбокс CD + DVD. Час гучаньня CD 50:21. Працягласьць DVD 01:03:05. © ТА "Дзеці сонца", 2009. (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2009.

Ляпис Трубецкой. Культпросвет
2.41 р.

Ляпис Трубецкой. Культпросвет

12 трэкаў + відэакліп "Буревестник" / Агульны час аўдыё 34:56. Працягласьць відэа 02:37. © ТАА "Першае музычнае выдавецтва". На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ТАА "Глорыя Медыя", 2009. (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2009.

N.R.M. Dom Kultury
1.45 р.

N.R.M. Dom Kultury

НРМ. Дом Культуры / 24 трэкі / Агульны час гучаньня 57:45. © N.R.M. 2002. (p) ТДА Вестрекордс-Плюс.