![]() |
1.44 р.
Вага: 110 г
Памеры: 0x0 мм
|
19 трэкаў / Агульны час гучаньня 59:14. © & (p) гурт "Ліцвіны", 1998.
Трэк-ліст
1. Галуб на чарэшні, галубка на вішні
2. Ой, ляцелі гусі
3. Восень мая доўгая
4. Ю недзелю рано
5. Забалела ты, мая галованька
6. Як маладую адорваюць
7. Ой, кляновы лісточак
8. Па вуліцы да па шырокуй
9. Каб я знала
10. Як маладую выводзяць
11. Туман ярам
12. Балада пра явар і бярозу
13. Да сядзела купалля на плоці
14. Ой, пусьці, маці,..
15. "Па загонах"
16. Ой, Юр'ева маці...
17. Каліна-маліна...
18. Да пайду я дарогаю
19. Юрачка
+ буклет на 8 старонак з прадмоваю на беларускай, ангельскай і польскай мовах
Традыцыйна ў беларусаў, як і ў большасці хрысціянскіх народаў, позняя восень, ад Пакрова да Шліпаўкі – пара вяселляў. На адным з вяселляў увосень 1987 года упершыню сустрэліся Наталля Матыліцкая і Ўладзімір Бярбераў, які шукаў салістку для свайго музычнага праекта. Н. Матыліцкая, родам са Случчыны, толькі пачынала спрабаваць сябе ў народных спевах, пераняўшы манеру ад вясковых бабуль і закахаўшыся ў гэтае мастацтва. Ул. Бярбераў тады толькі пачынаў самастойную працу па вывучэнні народных інструментаў і музычнага фальклёру, каб стварыць гурт, заснаваны на сапраўдных, музейных, узорах народнага інструментарыю, адзення і выканальніцтва, "жывы працяг музею". Погляды абодвух на музычны фальклёр супалі, і праз год дуэт дэбютаваў на сцэне менскага Дома літаратара.
У 1990 годзе да дуэта далучыліся Ксенія Дзягілева – скрыпачка з талентам да імправізацыі, і Мікола Трус – тэнар, родам са Слонімшчыны. Тым жа летам гурт узяў назву "Ліцвіны" – у памяць пра "залаты век" нашай гісторыі – перыяд Вялікага княства Літоўскага.
1991 год стаўся гістарычным для "Ліцвіноў". Напрадвесні да гурта далучыліся Алена Шэўчык (родам з-пад Лунінца) і Наталля Захаранка (родам з Васілевічаў, Гомельшчына) – спявачкі, для якіх народная песня была сваёй з дзяцінства. Увосень прыйшлі Марына Грыбок (родам з Валосаўкі, Наваградчына) і Людміла Януковіч (з Кабыльніка, недалёка ад возера Нарач). Усе, апроч К. Дзягілевай (студэнткі жывапісу) і Ул. Бярберава былі студэнтамі філалагічнага факультэта БДУ. Шасцёра паходзілі з вёсак. Усе перанялі выканаўчую манеру або ад аўтэнтычных носбітаў (Н. Матыліцкая, Ул. Бярбераў), або атрымалі ў спадчыну ад сваіх бабуль (А. Шэўчык, Н. Захаранка). Кожны дадаў да ідэі гурта сваю яркую індывідуальнасць, адрозную ад астатніх, і традыцыі сваіх родных мясцін.
Першыя запісы да альбома былі зробленыя ў снежні 1991 года. Большасць матэрыялу была запісана ў сакавіку-красавіку 1992 года. У чэрвені альбом з'явіўся на аўдыёкасетах. Гэта быў першы аўдыёальбом, альтэрнатыўны "афіцыйнаму" фальклёру савецкага ўзору, "Ліцвіны" – другім беларускім гуртом такога стылю. А галоўнае – наспявалі гэта людзі, для якіх традыцыйнасць была не проста іміджам, а для каго – перакананнем, для каго – нават сутнасцю.
Фрагмэнт трэку "Галуб на чарэшні, галубка на вішні" можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.