Ліцвіны. Неба і Земля

Ліцвіны. Неба і Земля
1.44 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



24 трэкі / Агульны час гучаньня 58:07. © Гурт "Ліцвіны", 1994. (p) БМАgroup, 2005.

Трэк-ліст

1. Як каравай выносяць ("Польскі марш")
2. Божа, чыя ж гэта матанька?
3. Акуліна
4. Да й адбілась ад роду
5. Мікіта
7. Цяцерка
8. Ой, пайду я лугом-лугом
9. Маці сына ювыпроводжала
10. Неба і земля
11. Добры вечар тому
12. Каліна-маліна мая
13. Шабасоўка (полька)
14. Як пайду я ў лес па дровы... (Ружа-кветка)
15. Юрачка
16. Пумажы, маці, нам вясну гукаці
18. Да было у Юр’я тры дачушачкі
20. Цепэр Купало, а ўзаўтрэ Йван
21. Хмель і на тычыну навіваецца
22. Як маладую выводзяць ("Баўгарскі марш")
23. У зелёнай дуброве (Валы)
24. Шастак

+ буклет на 8 старонак з прадмоваю і каментарамі на беларускай і польскай мовах

Неба і земля (па назве старажытнага канта) – так завецца другі альбом групы "Ліцвіны", завершены ўвесну 1994 года, ён стаўся другім аўдыёальбомам, дзе можна пачуць беларускую дуду (від валынкі), сапраўдныя этнаграфічныя цымбалы Маладзечанскага рэгіёна, сапраўдную паляшуцкую дудку і іншыя традыцыйныя інструменты. Другі пасля альбому "Галуб на чарэшні – галубка на вішні" таго самага гурта.

Альбом быў задуманы ў траўні 1993 года як своеасаблівы працяг вядомага ўжо на той час "Галуба" – з песнямі, якія не ўвайшлі ў дэбютны альбом, а таксама творамі, падобных да якіх бракавала "Галубу".

Неба і земля. İ два буслы на захадзе сонца. Гэтая выцінанка з чорнай паперы на двухколерным фоне работы Таццяны Маркавец экспанавалася на выставе ў 1993 годзе.
Бадай што спрадвеку бусел – адзін з выразных сімвалаў нашай Радзімы, а між птушак – яўна найпершы. İ не толькі па распаўсюджанасці. Ня маючы ніякага гаспадарчага значэння, бусел займае значнае мейсца ў нашай свядомасці. Прылёт буслоў на падворак быў на шчасце, злёт буслоў з гнязда – да вялікай бяды. İ таксама да бяды, калі бусел чорны.

Колісь бусько буў чоловеком. Даў Бог ему мэшок з паскуством (мошкі, мухі, жабы, комарэ, зьмэі), шоб вон занёс на землю і загадаў, шоб не розьвязваў. А чоловек не вутрымаў, ды розязаў. Усе паскуство вулецело з мэшка і похавалоса. Бог зробіў гэтого чоловека буськом і сказаў, шчо вон будзе йім, покуль не зьбэрэ ўсе назад...

Два буслы ("Буські") з выцінанкі, нібы са старога паляшуцкага падання. Нібыта ўсё яшчэ збіраюць "ўсе тое паскуство, шчо розлецелоса", каб вярнуцца ў чалавечае аблічча. Буслы, праўда, атрымаліся чорныя...

Чорны колер стаўся сімвалічным для альбому. Запісваўся ён вельмі доўга, бо пачаты быў адным складам, а скончаны ўжо іншым – без Наталлі Матыліцкай і Міколы Труса. Ды і Аксіння Дзягілева была ўжо сышоўшы, хаця і дапамагала ў запісе альбома. İстотна памянялася і кацэпцыя новага альбому – ўжо ў працэсе запісу. İ ўсё ж альбом адбыўся. İ "Ліцвіны" засталіся "Ліцвінамі" – з першых ужо тактаў чутны характэрны для гурта "вясковы" гукавы каларыт. А на дыску гучаць апошнія запісы "Ліцвіноў" з голасам Наталлі Матыліцкай – асобы, без якой немагчыма ўявіць гісторыі стварэння гурта і запісаных ёю песняў. А таксама апошнія запісы з Марынай Грыбок – "утульным" музыкантам, пра якога салісты маглі нават не памятаць падчас выканання, дзякуючы ейнай надзвычайнай здольнасці іх падтрымліваць. İ таксама песні ад Алены Шэўчык і Наталлі Захаранкі – спявачак, за якімі не веданне Традыцыі, а сама Традыцыя.

Фрагмэнт трэку "Мікіта" можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Джамбібум. Жавароначкі
6.49 р.

Джамбібум. Жавароначкі

Дэбютны дыск ад аднаго з самых цікавых фолк-праектаў апошніх год. "Джамбібум" робіць стаўку на натуральнасьць гучаньня ды наўмысна абыходзіць увагаю здабыткі іншых прадстаўнікоў беларускага фолк-мадэрну.

Ліцвіны. Галуб на чарэшні, галубка на вішні
1.44 р.

Ліцвіны. Галуб на чарэшні, галубка на вішні

19 трэкаў / Агульны час гучаньня 59:14. © & (p) гурт "Ліцвіны", 1998.

Ліцвіны. 5 сакавіка
1.44 р.

Ліцвіны. 5 сакавіка

32 трэкі / Агульны час гучаньня 59:46. © Гурт "Ліцвіны", 1996. © Limas, 1996. (p) Limas, 1996.