![]() |
1.44 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
30 трэкаў / Агульны час гучаньня 57:01. © Аўтар праекту А. Вячорка. © Дызайн Зьм. Герасімовіч. © Мастэрынг Ул. Давыдоўскі. (р) БМАgroup, 2005.
Трэк-ліст
1. Сьвяты Гаўрыла. Лірніцкая (старацкая) песьня. А. Лось (ліра й сьпеў)
2. Конь з арлом. Баляда. Гурт "Княжыч"
3. Журавель. Татэмічны танец. Гурт "Капэля А. Лася"
4. Мядуніца. Карагод. Гурт "Guda"
5. Найгрыш. А. Бурнасенка (варган)
6. Дунаю-Дунаю. Баляда (XVI ст.) Гурт "Кудзьмень"
7. Найгрыш. В. Грынь (парныя дудкі)
8. Дубровачка. Вайсковая песьня. Гурт "Кудзьмень"
9. Таўкачыкі. Танец-спаборніцтва. Гурт "Капэля А. Лася"
10. Цяцерка-падушачка. Танец. Гурт "Стары Ольса"
11. Песьня а князю Вітаўце. Гістарычная песьня. Гурт "Стары Ольса"
12. Прывітальны танец. "Полацкі сшытак" (XVI–XVII ст.). Гурт "Стары Ольса"
13. Танец. В. Длугарай (155?–1619). Гурт "Brevis"
14. Гануся-сардэнька. "Полацкі сшытак" (XVI–XVII ст.). Хор "Покліч"
15. Польскі танец. Табулатура Вайзэліюса (1592). Гурт "Lituus"
16. Куранта. Якуб Полак (1545–1605). Гурт "Lituus"
17. Цераз рэчку. "Куранты" (1733). А. Галіч (вакал) і В. Емяльянчык (вакал)
18. Куранта. "Полацкі сшытак" (XVI–XVII ст.). Гурт "Lituus"
19. А ў полі рэчка. "Куранты" (1733). Гурт "Artes liberalis"
20. Пагамошка-немец. "Полацкі сшытак" (XVI–XVII ст.). А. Жура (арфа)
21. Фантазія. В. Бакфарк (1506/07–1576), Ю. Дубнавіцкі (лютня)
22. Гальярда-балет-гальярда. "Віленскі сшытак" (XVI ст.). Гурт "Стары Ольса". Сола на лютні – İльля Кубліцкі.
23. Трыюмфуйце. К. Клябан (1550 – 1616). Хор "Фона Бона"
24. Пачуйце ўсе краі. Каранацыйны гімн. К. Клябан (1550 – 1616). Хор "Фона Бона"
25. Фантазія. П. Жаліхоўскі, "Полацкі сшытак" (XVI–XVII ст.), В. Кісьцень (арганы)
26. Надпіс над труной высакароднай каралевы Барбары. Ананім (XVI ст.). Т. Рэмез (вакал), В. Кісьцень (арганы)
27. Omnia beneficia. Ананім (XVI ст.). Хор "Унія"
28. Зямля і неба. Псальма. Хор "Hosanna"
29. Сьвяточны звон. В. Корзун, Дз. Лешуноўскі, А. Маліноўскі
30. Танец. "Полацкі сшытак" (XVI–XVII ст.). Гурт "Artes liberalis"
+ буклет на 4 старонкі з прадмовамі па-беларуску і па-ангельску
У праекце гістарычнай музыкі "Легенды Вялікага Княства. Старажытная зямля" ўдзельнічаюць больш за дзесяць гуртоў і выканаўцаў з розных куткоў Беларусі (Менск, Полацак, Віцебск, Мазыр, Пінск, Баранавічы). Ён прэзэнтуе гісторыю беларускай музыкі ў розных яе жанрах, раскрывае творчасьць беларускіх гуртоў і выканаўцаў, якія працуюць у гэтай галіне.
Архаізаваны беларускі фальклёр агучаны ў лірніцкай песьні "Гаўрыла", у карагодзе "Мядуніца", у міталягічнай балядзе "Конь з арлом", гістарычных песьнях "Дунаю-Дунаю", "Песьня а князю Вітаўце", вайсковай песьні "Дубровачка". Выкананьне мэлёдыяў на копіях сярэднявечных інструмэнтаў яскрава ажыўляе музычную культуру вуліцаў і гарадоў Беларусі эпохі ВКЛ. Варган (дрымба), гусьлі (псалтыр), гатычная арфа, лютня, арганы, званы – рэдкія музычныя інструмэнты, якія былі папулярныя менавіта ў Сярэднявеччы. У часы Рэнэсансу ў Беларусі працавалі шмат якія вядомыя замежныя кампазытары. Амаль усе яны прадстаўлены ў "Легендах" – К. Клябан, В. Длугарай, В. Бакфарк, П. Жаліхоўскі, Д. Като. Гісторыя кожнага кампазытара – гэта ўнікальная старонка вялікакняскага двара ў Вільні й Горадні". (Паводле Вікіпэдыі)
Уладзімер Арлоў (пісьменьнік):
Гісторыя кожнага народу ведае авеяныя героікай і рамантызмам часы, якія назаўсёды застаюцца крыніцаю натхненьня для пісьменьнікаў, мастакоў, кампазытараў...
У беларусаў гэта эпоха нашае першае дзяржавы – а Полацкага княства, часы Ўсяслава Чарадзея і Эўфрасіньні Полацкай, а таксама "залаты век" Вялікага Княства Літоўскага, ядром якога былі беларускія землі. Тады Францішак Скарына надрукаваў свой пераклад Бібліі, а Мікола Гусоўскі стварыў неўміручую "Песьню пра зубра". Тады ўзводзіліся Мірскі ды Нясьвіскі замкі. Тады продкі здабылі бліскучую перамогу над маскоўскімі захопнікамі под Воршай, а на рыцарскія турніры ў Вільню зьяжджаліся памерацца сіламі з рыцарамі Княства іхныя браты па духу з Мадрыду й Лёндану, Парыжу й Міляну. У вялікакняскіх палацах і замках магнатаў, на рыцарскіх турнірах і на вірлівых кірмашах абавязкова гучала музыка. Яе мілосьнікамі былі вялікі князь Жыгімонт Стары з жонкаю Бонай са старажытнага італійскага роду Сфорца, іх сын Жыгімонт Аўгуст і яго каханая Барбара Радзівіл...
Старадаўняя беларуская музыка таксама сьведчыць, што ў нас эўрапейская гісторыя, а гэта – своеасаблівы пропуск ў эўрапейскую будучыню.
Uładzimier Arloŭ, the writer:
History of every nation knows its times with an aura of valour and romanticism that are always a fount of inspiration for writers, artists and соmposers...
For the Belarusans, it is the epoch of our first state, the Principality of Polacak, the times of Usiasłaŭ Čaradziej and Eŭfrasińńa Połackaja, and the Golden Age of the Grand Duchy of Lithuania which core were the Belarusan lands. Those were the times when Francysk Skaryna printed his translation of the Bible and Mikoła Husoŭski wrote his imperishable Song of Wisent, when the castles in Mir and Niaśviž were built, when our ancestors achieved a resounding victory over the Moscow invaders near Vorša, and when the capital city of Vilnia was a place for spear-runnings where the knights of the Grand Duchy tried their strength against their fraters from Madrid and London, Paris and Milan. Music was always played in the palaces, and castles of the Grand Dukes and magnates, during tilting matches and jolly fairs, and was admired by the Grand Duke Žyhimont Stary and his wife Bona from the old Italian Sforza clan, their son Žyhimont Aŭhust and his beloved Barbara Radzivil...
The old Belarusan music is a sign of our European history, as well as a characterful let-pass to the European future.
Падрабязьней пра праект тут.
Фрагмэнт трэку "Журавель" можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.