Litvintroll. Rock'n'Troll

Litvintroll. Rock'n'Troll
1.60 р.
Вага: 120 г
Памеры: 140x125 мм



10 трэкаў / Агульны час гучаньня 49:17. © Litvintroll, 2009. (р) БМАgroup, 2009.

Трэк-ліст

1. Лысы верабей / The Bald Sparrow
2. Rock'n'Troll
3. Дуброва / Oh, My Grove Green
4. Змрочнасць / The Gloom
5. Песня пра троляў / The Song About Trolls
6. Пахне чабор / The Air Is Fragrant With Thyme
7. Купалінка / Kupalinka
8. Пан Манэліг / Herr Mannelig
9. Балада / The Ballade
Бонус-трэк / Bonus-track
10. Breaking The Law

+ буклет на 12 старонак з тэкстамі песень і постарам гурту

Афіцыйны сайт гурту: www.litvintroll.com

Хард-жахалкі ад Litvintroll

Невялікая порцыя хард-жахалак з нацыянальным калярытам пра злосных троляў і пачвараў ад гурта Litvintroll – наш адказ розным містыфікатарам тыпу Озі і "Короля и шута". Гурт на чале з былым дударом "Старога Ольсы" прыдумаў някепскую канцэпцыю – дадаць дуды з жалейкаю ў звыклае хардавае гучаньне.

Але адчувальны ў іх недахоп уласнага матэрыялу – "троляў" хапіла толькі на напісаньне дзьвюх уласных песень. Плюс яшчэ тры інструмэнталы ("Баляда" – самы гуд). У астатнім музыкі схапіліся за ўсё, што можна – і за самы песенны беларускі верш "Пахне чабор" (быў бы Броўка жывы, мог бы памерці ад прыступу ў выніку праслухоўваньня такой інтэрпрэтацыі сваёй паэзіі), і за Judas Priest (з акардэонам!) з Haggard (пэўна, што "Пан Манэліг" можна ўспрымаць, як кавэр на немцаў). Агулам гэты дэбютнік пакідае някепскае адчуваньне: калі ўзяць лепшае ад "зьнічоў" і "ольсаў" – то выйдуць якраз "тролі".

Сяргей Будкін

Чытаць болей меркаваньняў эскпэртаў на Experty.by.

Фрагмэнты трэкаў "Лысы верабей" (1) і "Rock'n'Troll" (2) можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Chutki Smoŭž. Viaskovy / Хуткі Смоўж. Вясковы
1.44 р.

Chutki Smoŭž. Viaskovy / Хуткі Смоўж. Вясковы

11 трэкаў / Агульны час гучаньня 42:17. © Chutki Smoŭž, 2008. (р) БМАgroup, 2008.

Стары Ольса. Дрыгула
3.49 р.

Стары Ольса. Дрыгула

13 трэкаў / Агульны час гучаньня 43:23. © Стары Ольса, 2009. (p) БМАgroup, 2009.

ZNICH. Крыжы-абярэгі
1.30 р.

ZNICH. Крыжы-абярэгі

11 трэкаў + відэа "Крыжы-абярэгі" + фота / Агульны час аўдыё 46:55. Працягласьць відэа 4:35. © ZNICH, 2006. (р) БМАgroup, 2006.