Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Naka. Пора

Naka. Пора
5.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



13 трэкаў / Агульны час гучаньня 49:49. © Naka, А. Шпаковская, 2010. (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2010.

Трэк-ліст

1. Время
2. By You
3. Жажда
4. Фабрика звёзд
5. Опять
6. ПТУ
7. Осень
8. Сострадание
9. Цветочки
10. Подонки
11. Беги
12. Пора
Бонус:
13. Бяжы

+ дыск упакаваны ў кардонны DJ-pack

Афіцыйны сайт гурту: www.naka.by

Альбом "Пора" гурта Naka на чале з новай рок-князёўнай Настай Шпакоўскай – стаў першым рэлізам у беларускай музыцы ў 2010 годзе. Хоць і збудаваная праграма па тым жа прынцыпе, што і дэбютнік "Тебе", ёсьць тут адкрыцьцё – гурт, што прапагандуе ўдумлівы расейскі рок, адкрываецца ў беларускім кантэксьце. Музыканты нават подпіс на сваім афіцыйным сайце зьмянілі – з "Русский рок" на "Белорусский рок от рок-группы Naka".

Другі дыск калектыва збудаваны па тым жа прынцыпе, што і дэбютнік "Тебе" – стаўка на кранальныя ўдарныя баляды, зробленыя ў тыповай расейскарокавай манеры, ды колькі жвавенькіх нумароў на ўлюбёную тэму расейскіх жа рокераў, што маюць на мэце абсьмяяць гопнікаў ды папсароў. У Насты добра выходзяць лірычныя песьні ("Фабрика звёзд", "Опять", "Пора", "Бяжы"). Такія ў іх сум ды туга, што не суперыжываць проста немагчыма. А вось шэраг нумароў сацыяльнай праблематыкі ("ПТУ" ды "Подонки") надта псуюць мэлядычную ўтульнасьць, што стварае альбом – перадусім праз рыхласьць вобразаў. "Кто не понял, он герой, он не вялый пластырь", – во такое можна пачуць.

На гэтым альбоме Naka адкрываецца і ў беларускім кантэксьце – гаворка ня толькі пра звышэмацыйную "Бяжы", але і пра пякучую міні-рок-опэру – "BY YOU". Гэта дзьве лепшыя песьні альбома, якія пацьвярджаюць слушнасьць выбара Юрыя Цыбіна, які вырашыў сёлета назваць Насту рок-князёўнай усяе Беларусі. (Паводле музычнага парталу "Тузін Гітоў")

Рэцэнзія Сяргея Пукста на альбом "Пора" тут.

Фрагмэнты трэкаў "BY YOU" (1) і "Бяжы" (2) можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Neuro Dubel. Stasi
3.99 р.

Neuro Dubel. Stasi

Штазі / Штази / 26 трэкаў / Агульны час 72:15. © & (p) Neuro Dubel, ТДА Вестрекордс-Плюс, 2007.

1.44 р.

Soulsides. Першы крок

8 трэкаў / Агульны час гучаньня 34:25. © Soulsides, 2009. (p) БМАgroup, 2009.

Zet. З Новым Годам!
2.49 р.

Zet. З Новым Годам!

13 трэкаў + мультымэдыя / Агульны час гучаньня 50:38. Перавыданьне альбому 2000 году. © 2000, 2004, WestRecords.