![]() |
2.13 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
Нэйра Дзюбэль / Нейра Дзюбель / 21 трэк + 2 відэакліпы / Агульны час аўдыё 47:32. Працягласьць відэа 02:57 і 02:53. © NEURO DUBEL, 2010. (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2010.
Трэк-ліст
1. Афтары правды
2. Ольга Сергеевна
3. Полноте
4. Батариен
5. Стих
6. Манту
7. Сергей Иванович
8. Напрягая
9. Стих
10. Отстой
11. Дети Галактики
12. Жэтончык
13. Сих
14. Нельзя (Посвящается доброй памяти Олега Бебенина)
15. Касманаўты
16. Ленин
17. Фонарь
18. Стих
19. Клоун
БОНУС:
20. Машыны
21. Ленін
Відэабонусы:
1. Касманаўты (Эксцентричное видео о том как бывает) (кліп)
2. Батариен (Эксцентричное видео о том как случается) (кліп)
+ дыск мае інтэрактыўны аўтаран зь вельмі зручнаю навігацыяю па дыску (сярод дадатковых матэрыялаў шмат фота і 2 відэа)
+ буклет на 6 старонак з малюнкамі Ніка Сандраса і фота ўдзельнікаў калектыву
Афіцыйны сайт гурту: www.neurodubel.com
Neuro Dubel запісаў альбом, які мусіць задаволіць усіх прыхільнікаў. Кульлінковіч надта прадказальны ў станоўчым сэнсе, ён гне сваю лінію ў зьедлівых тэкстах, а музыкі трымаюць марку гурта, не асабліва рызыкуючы з музычнымі экспэрымэнтамі. "Дзюбеля" па-ранейшаму гучаць бруднавата, што з аднолькавым посьпехам можна выдаць за фірмовую прыпанкаванасьць або скінуць на хібы запісу і зьвядзеньня.
Аснову альбома складаюць песьні, якія бы добра прыжыліся ў альбомах гурта пры канцы 90-х ("Ольга Сергеевна", "Нельзя", "Манту"). Уласна за такую падачу і такія тэксты Кульлінковіча ў свой час і палюбілі. У дадатак – моцны беларускамоўны гіт "Ленін", які ўстаўляе імгненна, ды пераіграныя "Машины". Не абыйсьці ўвагай і "Клоуна", які сугучны з узорнымі ранейшымі гітамі "Время распрощаться" і "Можно жить". Заўважна, што сам Кульлінковіч мэты задаволіць усіх ня ставіў і матэрыял не фільтраваў пад пэўную канцэпцыю. Neuro Dubel паказаў тое, што мае на сэрцы і на душы, таму з поўным правам можа несьці сьцяг самай шчырай беларускай рок-каманды. (Сяргей Будкін)
Рэцэнзіі музычных крытыкаў на альбом "Афтары правды" тут.
Прэс-рэліз да альбому тут.
Фрагмэнты трэкаў "Полноте" (1), "Манту" (2), "Нельзя" (3) і "Касманаўты" (4) можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Камэнтары
Появится ли снова в продаже?
Появится ли снова в продаже?