![]() |
4.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
16 трэкаў / Агульны час гучаньня 52:55. © СТАА "Вігмагруп", BMAgruop, 2011.
Трэк-ліст
1. Кола
2. Прагны
3. Порна
4. П.Г.П.
5. Ну і што?
6. Шабаны
7. Дыска
8. Адзін
9. Хлусьня
10. Італьяна
11. Нічога
12. Дым
13. Радыё (20.12.2010)
Бонус-трэкі:
14. Ікона (Hasta La Fillsta feat. А. Памідораў)
15. Хлусьня (USA радыё цэнзураваная)
Схаваны бонус-трэк:
16. Drums Of Doom
Новы нумарны альбом каманды Аляксандра Памідорава, выдадзены празь неймаверна вялікі перапынак у дзевяць гадоў пасьля дэбютніка. Частка песьняў зь яго па меры напісаньня расьцягвалася па рок-складанках, частка вядомая з рэдкіх выступаў гурта, а частка толькі-толькі зьявілася. Дыск запісаны ў выміраючым сёньня жанры шчырага і бескампраміснага беларускага року.
Так проста і сумленна ў Памідорава атрымліваецца з той прычыны, што ён ня ставіць задачы камусьці спадабацца. Ён расказвае пра тое, што думае і перажывае, надаўшы гэтаму аповеду форму рок-песьні. Улічваючы вялікі музычны досьвед і немалы культурны багаж, паслухаць яго цікава і пазнавальна.
"Патас/Попс/Прапаганда" – з тых альбомаў, дзе няма ніводнага праходнага трэку. Прытым песьні даволі розныя па настроі – жорсткае "Кола", мілыя "Шабаны", няўтульны "Адзін", правакацыйная "Хлусьня"… Ну і, канечне, два цьвікі пры канцы – бясспрэчны гіт "Дым", які хоць цяпер залічай у клясыку айчыннага року, ды вострасацыяльная калядка "Радыё". Па выніку атрымаўся адзін з найлепшых беларускіх альбомаў года.
Сяргей Будкін
Прачытаць рэцэнзіі на альбом "Патас / Попс / Прапаганда" можна тут і тут.
Падрабязьней пра дыск тут і тут.
Праслухаць фрагмэнты трэкаў "Кола" (1), "Адзін" (2) і "Дым" (3), а таксама цалкам трэк "Шабаны" (4) можна ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.