Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

RADA. Народная музыка і сьпевы зь Беларусі

RADA. Народная музыка і сьпевы зь Беларусі
4.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 125x140 мм



"Пяршак" (Piarszak) ад гурту RADA (Рада) — дыск з назваю крыху гумарною, а некаму можа падасца і хмяльною... Але гэта, на самой справе, вельмі сяброўскі, вясёлы і прыемны альбом.

Слухайце на здароўе!

Дыск не адбыўся б, каб не ласка людзей, жыхароў беларускіх вёсак, якія перадалі свае сьпевы ды музыку:

Страх Амальян Ціханавіч (1929 г. н.), в. Буразь, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць.
Блоцкая Кацярына Сьцяпанаўна (1940 г. н.), в. Буразь, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць.
Кохан Сяргей Мікалаевіч (1922 г. н.), в. Гайна, Лагойскі раён, Менская вобласьць.
Жыляніна Марыя Мікалаеўна (1930 г. н.), в. Гайна, Лагойскі раён, Менская вобласьць.
Кохан Аўгіньня Мікалаеўна (1930 г. н.), в. Гайна, Лагойскі раён, Менская вобласьць.

Паводле гэтага матэрыялу і зьявіўся "Пяршак".

Удзельнікі калектыву:
Васіль Грынь — парныя дудкі, басэтля, дуда, лыжкі, сьпеў.
Натальля Матыліцкая — сьпеў.
Алег Лук'янцаў — гармонік, баян, дуда, сьпеў.
Алесь Жукоўскі — ліра карбовая, барабан, бубен, сьпеў.
Алесь Лось — дуда, скрыпка, сьпеў.

RADA. Piarszak

ЗЬМЕСТ

1. "Благаславі, маці" Валачобная песьня.
2. Вясельны марш. Маладзечанскі р-ён. Менскай вобласьці
3. Полька "Матылёк"
4. Полька "Бранская"
5. Мелёдыя пад прыпеўкі
6. "Лявоніха"
7. "Жаль, жаль мне на казака..." в. Буразь, Жыткавіцкі р-ён Гомельскай вобласьці
8. "Ляцела куля..." в. Відштр, Столінскі р-ён Берасцейскай вобласьці
9. "Цераз рэчаньку..." Віцебская вобласьць
10. "Цякла рэчка праз мястэчка..." Гарадзенская вобласьць
11. "Сею рэдзьку я на градцы..." в. Буразь, Жыткавіцкі р-ён Гомепьскай вобласьці
12. Полька "Завілейка". Смаргонскі р-ён Гарадзенскай вобласьці
13. "Цяцерка"
14. "Таўкачыкі"
15. "Саўка ды Грышка ладзлі дуду..."
16. Калена з кадрылі в. Лельчыцы Гомельскай вобласьці
17. "Магера"
18. Мазурка
19. "Сустрэчны марш" Маладзечанскі р-ён Менскай вобласьці
20. "Ой да ішлі хлопцы да зь ярмаркі..." в. Гайна, Лагойскі р-ён Менскай вобласьці


Раім таксама паглядзець:
Палац. Кола грукатала
6.49 р.

Палац. Кола грукатала

Альбом, адмыслова выдадзены да 20-годдзя легендарнага музычнага калектыву, складзены з песень, якія раней не выдаваліся ў нумарных альбомах і былі запісаныя на працягу апошніх шасці гадоў.

Палац. Салдат-доктар
6.49 р.

Палац. Салдат-доктар

Гэтая казка можа быць яркай ілюстрацыяй таго, якім ёсьць беларус на самой справе, з усімі ягонымі праблемамі, комплексамі ды страхамі.

Stary Olsa. Santa Maria / Стары Ольса. Санта Марыя
7.99 р.

Stary Olsa. Santa Maria / Стары Ольса. Санта Марыя

Новы альбом культавага гурту сярэднявечнай музыкі!

Паводле заснавальніка і лідара гурту "Стары Ольса" Змітра Сасноўскага за пяць гадоў, пакуль музыкі не збіраліся ў студыі і не даводзілі справу да запісу новага матэрыялу, у іх назапасілася вельмі шмат цікавага. Што ж, варта паслухаць!