![]() |
1.40 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
20 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:16:46. © Віктар Шалкевіч, 2002. Compilation БМАgroup/Kulturny Kantakt, 2002. (р) Другое выданьне БМАgroup, 2006. Дыск з сэрыі "Беларускі Музычны Архіў".
Трэк-ліст
1. Жлобская нацыя
2. Баляда Ўсходняй Сьцяны
3. Смутны беларускі блюз
4. Стары бальшак
5. Хамская ўлада
6. Баляда пра таварыша Сапегу
7. Ціхі анёл
8. Шчуры Эўропы
9. Баляда пра дзяўчынку Камінскую Е.
10. Правінцыя
11. Кароткая Гісторыя Беларусі
12. У Гародні дождж
13. Баляда пра Сьвятога Мікалая
14. Ня пі, сынок
15. Дзякуй, вялікае дзякуй
16. Зайчык (Zajtshyk)
17. З новым годам, электарат
18. Мы ехалі да Магілёва
Бонус-трэкі / Bonus-tracks
19. Каапэратыў "Сучка, ўнучка і палучка"
20. Прамацыйны бонус трэк
+ буклет на 6 старонак з уступным артыкулам
Віктар Шалкевіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці, бард, актор, паэт і шоўмэн. Ляўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку "Басовішча-92", "Восень бардаў-93" (Польшча). З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы. Альбомы: "Правінцыя" (1992), "Смутны беларускі блюз" (1996), "Балады і рамансы" (1998), "Добрай раніцы" (2002), "За сто крокаў ад Вострае Брамы" (2004), "Гарадзенец прызямліўся ў Менску" (2006), "Enigmatyczne kino Lwow" (польскамоўная кружэлка) ды інш. Кнігі: "Блюз Вясна" (1992) і "Рэквіем па непатрэбных рэчах" (рыхтуецца да друку). "За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры" быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і іншыя. Жыве ў Гародні.
Трэкі "Баляда Ўсходняй Сьцяны" (1) і "Кароткая Гісторыя Беларусі" (2) можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.