Шалкевіч Віктар. Шчасьлівая сямёрка

Шалкевіч Віктар. Шчасьлівая сямёрка
4.89 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



Новыя песьні і анэкдоты. 23 трэкі / Агульны час гучаньня 01:02:59 + дадаткі ў mp3 (8 трэкаў, 28:49 гучаньня). Запісана 11.XII.2009 з канцэрту ў менскім Палацы ветэранаў.

Віктар Шалкевіч

Трэк-ліст:

1. Тушыце сьвет
2. Такая доўгая зіма
3. Баляда пра жэншчыну
4. Лета, якое мы зноў змарнавалі
5. Баляда пра Валожын
6. Голуб на секвойі, галубка на пальме (feat. "Ліцьвіны")
7. Пятніца, 13 ў Менску
8. Новыя хвалі радыё "Свабода"
9. Баляда пра "Славянскі базар"
10. Маналёг старога інтэрнэт-юзэра
11. Хто ўкрыжаваў Ісуса Хрыста?
12. Баляда пра Катманду і Мандалай
13. Маё каханьне

+ MP3-бонус (некаторыя старыя песьні ў новым жывым запісе):
1. Ёлачка-блюз
2. Мы ехалі да Магілёва
3. Ганка – дзеўка з Пагулянкі
4. Невялікі твой Навагародак
5. Патрыятычнае танго "Цнота"
6. Баляда пра Васю
7. Кароткая гісторыя Беларусі
8. Гарадоцкі раманс

У бонусах – жывы запіс з шасьці папярэдніх альбомаў: "Правінцыя" (1, 7, 8), "Смутны Беларускі блюз" (3, 8), "Баляды й рамансы" (1, 4, 7), "Добрай раніцы" (2, 7), "За сто крокаў ад Вострае Брамы" (5), "Гарадзенец прызямліўся ў Менску" (5, 6, 7).


Прадмова да дыска

У год свайго 50-годзьдзя (2009) знакаміты бард з Гародні, лаўрэат міжнародных конкурсаў і кавалер польскага Ордэна Ўсьмешкі Віктар Шалкевіч правёў у сталіцы Беларусі два пасьпяховыя аўтарскія канцэрты – у Палацы культуры Белсавпрафу і ў Палацы вэтэранаў, дзе выконваліся як песьні ягонага клясычнага рэпэртуару, якія здаўна палюбіліся публіцы, гэтак і цалкам новыя творы. Лэйбл "БМАgroup", што ўжо выдаў чатыры паўнафарматныя альбомы артыста на элегантных CD ("Смутны беларускі блюз", 1996; "Баляды й рамансы", 1998; "Добрай раніцы", 2002; "Гарадзенец прызямліўся ў Менску", 2006), надзвычай пільна паставіўся да таго total news і з дапамогаю вядомага гукарэжысэра Андрэя Старавойтава падрыхтаваў цалкам новы канцэптуальны жывы альбом Віктара Шалкевіча – "Шчасьлівая сямёрка". Гэта насамрэч сёмая паўнафарматная кружэлка ў дыскаграфіі артыста (неназванымі засталіся альбом "Правінцыя", 1992, які на CD нядаўна выйшаў дадаткам да кнігі "Блюз Вясна" ў бібліятэчцы часопіса "Дзеяслоў", і "За сто крокаў ад Вострае брамы, альбо Геаграфія ВКЛ і ваколіцаў", які ў 2003 выдала польская фірма "Megaus Productions"). Дык няхай гэта насамрэч будзе сымбалічная шчасьлівая сямёрка да кругленькага юбілею Віктара Шалкевіча, вялікага й магутнага, прышпільнага й непаўторнага, вясёлага й задуменнага.

Вітаўт Мартыненка,
музычны крытык

 

Віктар Шалкевіч нарадзіўся 9 лютага 1959 ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці – бард, актор, паэт і шоўмэн. Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Менску (у 1980 годзе). Працаваў у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры (1980 – 1987), выкладчыкам у Гарадзенскай культасьветвучэльні (1987 – 1990). З 1990 году працуе ў тэатры лялек у Горадні. Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песьні. "За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры" быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам Усьмешкі, кавалерамі якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг. Жыцьцё і творчасьць музыкі поўнае ўсьмешак і цікавостак.

Рэцэнзіі на дыск "Шчасьлівая сямёрка" на партале Experty.by.

Артыкул А. Мяльгуя "Шчасьлівая нумэралёгія Шалкевіча" можна пачытаць тут, інтэрвію зь Віктарам Шалкевічам пад назваю "Нехта ж павінен быць у нашым жыцьці аптымістам!" – тут.

Фрагмэнты трэкаў "Баляда пра жэншчыну" (1), "Голуб на секвойі, галубка на пальме" (2) і "Баляда пра Катманду і Мандалай" (3) можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Шалкевіч Віктар. Requiem па непатрэбных рэчах
4.49 р.

Шалкевіч Віктар. Requiem па непатрэбных рэчах

"Рэквіем..." – гэта дваццаць эсэ Віктара Шалкевіча. Як адзначае сам аўтар, "Гэтая сціплая кніга – адначасова і падзяка, і вечная памяць тым рэчам, малым і вялікім, сярод якіх мы гадаваліся, якія калісьці былі патрэбныя і ўсіх нас зрабілі такімі, якімі мы ёсьць цяпер, а ня іншымі".

Шалкевіч Віктар. Гарадзенец прызямліўся ў Менску
1.44 р.

Шалкевіч Віктар. Гарадзенец прызямліўся ў Менску

16 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:05:59. © Віктар Шалкевіч, 2005. © БМАgroup, 2006. Жывы канцэрт ў менскім Доме літаратара.

Шалкевіч Віктар. Блюз Вясна (+ кампакт-дыск з альбомам "Правінцыя")
3.99 р.

Шалкевіч Віктар. Блюз Вясна (+ кампакт-дыск з альбомам "Правінцыя")

"Блюз Вясна" – кніга вершаў і песьняў вядомага барда і актора Віктара Шалкевіча, гарманічна зьнітаваная зь лірычных, грамадзянскіх і сатырычных мэлёдыяў, словаў і вобразаў.