![]() |
4.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 140x125 мм
|
13 трэкаў / Агульны час гучаньня 41:15. © SoUNDUK, 2012. (p) СТАА @Вігмагруп", 2012.
Новы альбом гурту "Sounduk" ("Сундук"), выдадзены напрыканцы 2012 году, у якім сабраныя 13 кампазыцыяў. Такія ж розныя і настраёвыя, як і сама акторка Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык, якая не перастае выпраменьваць радасьць і пазытыўную энэргію, і з прыемнасьцю дзеліцца ёю з сваімі слухачамі.
Трэк-ліст
1. Близкая
2. Герой
3. Нравится
4. Отпуск
5. Рыжий
6. Какая есть
7. Просто
8. Пока
9. Небо я...
10. Отвыкая привыкай
11. Лето
12. Мир
13. Счастье
Аўтар музыкі і словаў – Ганна Хітрык.
Музыка (1) – Г. Хітрык, Д. Есеневіч, М. Зуй.
Афіцыйны сайт гурту "Сундук" sounduk.by.
"Мы калісьці, калі яшчэ толькі задумалі "Том I", падумалі, што гэта як у класікаў – калі на палічцы стаяць любімыя кніжкі, – тлумачыць аўтарка песень і салістка Ганна Хітрык. – А асабліва класна, калі гэтыя кніжкі з адной серыі. Напрыклад, Чэхаў, том 1,2,3,4 і г.д. Мне вельмі падабаецца, калі ўсё вытрымана ў адзіным стылі. Апавяданні, гумарэскі, нешта яшчэ. І мы адразу задумалі зрабіць такі "некалькітомнік". Самі не ведаем, колькі ў ім будзе тамоў. Таму калі мы пісалі першы том, ужо ведалі, што будзе і другі. І што ён будзе адмысловым працягам першага".
Болей фота з прэзэнтацыі альбому ''Том второй'' можна пабачыць тут.
Вялікае інтэрвію з Ганнаю Хітрык можна пачытаць на партале Experty.by.
Праслухаць фрагмэнты трэкаў "Близкая" (1), "Герой" (2) і "Рыжий" (3) можна ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.