Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

SP KAVA. Што табе сніцца [EP]

SP KAVA. Што табе сніцца [EP]
4.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 125x125 мм



4 трэкі / Агульны час аўдыё 13:39. © SP KAVA, 2013. Запіс, сцягванне і майстарынг: KamaZ (NESTANDA RECORDS)

Трэк-ліст

1. Пяць будзільнікаў (prod. by SP Kava; флейта: Вячка Красулін; гітара: Тарас Апарык)
2. Што са мной? (prod. by SP Kava; дуда: Вячка Красулін; гітара: Тарас Апарык)
3. Што табе сніцца (prod. by SP Kava; флейта: Вячка Красулін)
4. Апошні шанец (feat. KamaZ) (prod. by SP Kava; вакал: KamaZ)

SP KAVA. Што табе сніцца


SP KAVA. Што табе сніцца


Сяргей Будкін: Палёты ў сьне і наяве

Дэбют SP Kava атрымаўся надзвычай удалым. Толькі не чакайце ад рэпера дынамічных нумароў. Яго міні-альбом “Што табе сьніцца” выйшаў увесь адпаведны сваёй назьве – ціхі, разважлівы, млявы нават. І чытка адпаведная – вакал нібы адмыслова запісваўся ў самнамбулічным стане.

Адзін з заснавальнікаў гурта PANaNieba, які былі запісалі ледзьве не ў галоўную надзею беларускага рэпу, выправіўся ў адзіночнае плаваньне. Уласна, сваю дзеяздольнасьць у якасьці сольнага выканаўцы SP Kava засьведчыў пару гадоў таму, калі запісаў некалькі твораў па матывах гітоў Neuro Dubel i Akute. Але тое былі хутчэй забаўкі, зробленыя на хуткую руку. У сваім першым міні-альбоме “Што табе сьніцца” рэпер зь Вілейкі прапануе цалкам аўтарскі матэрыял. Тут усяго чатыры трэкі, якія пеставаліся два гады. Прычым большасьць зь іх запісаная пры ўдзеле флейты і дуды Вячкі Красуліна (“Кашлаты Вох”) ды гітары Тараса Апарыка (“Планета всех”). Жывыя інструмэнты проста чароўна спалучыліся з электронным бітам.

SP Kava – яскравы прадстаўнік новай хвалі беларускамоўнага рэпу. Яго творчасьць цалкам пазбаўленая грамадзянскага патасу ды рэвалюцыйнага запалу. Цяпер наогул сьпяваць пра гэтыя ўсе справы стала неяк нямодна – маладыя выканаўцы ўсё часьцей заглыбляюцца ў сябе і свой унутраны сьвет. У рэлізе “Што табе сьніцца” адсутнічаюць дынамічныя нумары, ён выйшаў увесь адпаведны сваёй назьве – ціхі, разважлівы, млявы нават. І чытка адпаведная – вакал нібы адмыслова запісваўся ў самнамбулічным стане. Аўтар паказвае сябе някепскім лірыкам, у яго тэкстах не адчуваецца нацягнутасьці і прыдуманасьці, што ня можа ня радаваць на тле ўсеагульнай рэперскай непісьменнасьці.

Не сказаць, што ў гэтай працы ёсьць галоўны гіт. Песьню, якую хочацца падхапіць і зь якой хочацца пэўны час пражыць, SP Kava пакуль не напісаў. Затое кожны зь яго трэкаў цікавы сваёй небанальнай пабудовай. Міньён “Што табе сьніцца” – выдатная заяўка на будучыню. Будзем спадзявацца, што выканаўцу хопіць імпэту на стварэньне паўнавартаснага альбому.

Паводле "Будзьма".

SP KAVA

* EP (ангел. Extended Play) — кампакт-дыск альбо грамплытка з невялікай колькасцю запісаў ці з кароткім часам гучання, тое ж, што міньён альбо міні-альбом.


Раім таксама паглядзець:
Drum ecstasy. Drums only
4.99 р.

Drum ecstasy. Drums only

13 трэкаў + Demo Video + 9 трэкаў у фармаце mp3 да фільма "Ночной дозор"/ Агульны час 59:12 + mp3-бонусы 21:35. © drum extasy, ТАББАК (p) drum extasy, 2004

HandmadE. Na vačach tvajich...
3.99 р.

HandmadE. Na vačach tvajich...

Альбом "На вачах тваіх..." – першы, але, хочацца верыць, далёка не апошні альбом маладых і таленавітых хлапцоў з гурту HandmadE, якія ўжо пасьпелі атрымаць нямала станоўчае крытыкі. Яўген Валошын і кампанія прэзэнтуць свой "гэндмэйд", створаны фактычна на нашых вачах...

Pomidor/Off. Патас / Попс / Прапаганда
4.99 р.

Pomidor/Off. Патас / Попс / Прапаганда

Аляксандар Памідораў і ягоны гурт Pomidor/Off, які атрымаў галоўную Рок-карону ("гурт году") і малую карону (налепшая песьня году – "Дым") за 2011 год, выдаў другі за ўсю гісторыю студыйны альбом пасьля амаль дзесяцігадовага перапынку.