![]() |
3.49 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
13 трэкаў / Агульны час гучаньня 43:23. © Стары Ольса, 2009. (p) БМАgroup, 2009.
Трэк-ліст
1. Drygula*
2. Bransle les Lavandieres
3. Fatalia Blazenska*
4. La brosse
5. Pasamezzo
6. Taniec*
7. Galiarda
8. Pagamoszka*
9. Trotto
10. Niemiec*
11. Taniec*
12. Witany*
13. Drumul Draculi
* творы з "Полацкага сшытку"
+ буклет на 12 старонак з фотаздымкамі старадаўніх інструмэнтаў і ўдзельнікаў гурту
Афіцыйны сайт гурту: www.staryolsa.com
Цудоўны альбом любоўна рэканструяванага старадаўняга інструмэнталу. "Стары Ольса" мысьліць глябальна (аснова альбому – "Полацкі сшытак"), дзейнічае сьмела (музыкі зрабілі ўласныя аранжыроўкі акадэмічных твораў) ды яшчэ падае матэрыял з такой упэўненасьцю, што нават абсалютна абыякавы да жыцьця і творчасьці ле Роя і Бакфарка, можа зачаравацца гукамі ліры, жалейкі, дуды ды іншых інструмэнтаў тых часоў.
Альбом пачынаецца з бадзёрай і вельмі энергетычнай кампазыцыі "Дрыгула", якая бы цалкам пасавала да саўндтрэку да якога з баявікоў, ня горш за "Apocalyptica" (каб яшчэ ў рокавым варыянце запісаць!). А фінальная песьня пасавала бы да якога рымэйку-жахалкі пра дракулу (вугорскі танец "Drumul Draculi"). Агулам жа ў альбоме сыходзяцца тры пачаткі, так уласьцівыя музыцы "ольсы" – рамантычнасьць (як у танцы "Гальярда"), гераічнасьць (як у трэку "Pagamoszka") ды такая карчомная весялосьць (разьвіцьцё твору "Niemiec", напрыклад).
"Стары Ольса" з той нешматлікай катэгорыі музыкаў, якія запісваюць альбомы на ўсе часы.
Паводле музычнага гіду Experty.by.
Падрабязьней пра альбом "Дрыгула" тут).
Фрагмэнт трэку "Drygula" можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.