Стары Ольса. Ладдзя роспачы

Стары Ольса. Ладдзя роспачы
14'400 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

12 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:35:36. © З. Сасноўскі, 2006. (p) БМАgroup, 2008. Музычны аўдыёспектакль паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча.

Трэк-ліст

1. Выліваха
2. Бона Сфорца
3. Смерць
4. Ладдзя
5. Рагачоўцы
6. Шыпшына
7. Бярозка
8. Бераг смерці
9. Гёльня
10. Другая гульня
11. Дарагі дар
12. Вяртанне

+ буклет на 4 старонкі з цытатамі з аповесці

Афіцыйны сайт гурту: www.staryolsa.com

...Яны хочуць зрабіць касцёл з усяго свету. Як быццам Бог, пажадаўшы такога, не зрабіў бы гэтага сам... Даў жа нам для чагосьці лясы і рэкі,і нават такую бескарысную рэч,як святло месяца.

...Жыццё Кароткае, як захад. Вось сонца над вадою, а вось – у Дняпры.

...Людзі не ўмеюць жыць і таму кажуць пра заўтра, якога не будзе: "Сёння мы верым і мучым сваё беднае цела, а заўтра затое будзем жыць. Сёння мы адмаўляемся ад сэрца ў імя велічы, але заўтра нам дадуць узнагароду. Сёння вырываем з сэрца любых, бо нам трэба ўзвялічыць каралеўства, але заўтра мы будзем кахаць". Аб той самай велічы, напэўна, думаў і Канстанцін Вялікі, а зараз яго Візантыя ляжыць у тле і праху. İ нічога не засталося. Hi велічы, ні нават кахання першага кесара. Бо яго не было...

...Людзі бываюць бруднейшыя за свінню і чысцейшыя за анёла. Дабрэйшыя за жыццё і ў сто разоў страшнейшыя за Смерць.

...На ладдзі гарлалі песню, а варта ўцякала, і гэта было так, быццам да берага, пенячы ваду, немінуча, як лёс, набліжаўся пірацкі карабель. Гэта было, як у час князя Вячкі, калі трыста нашых хлопцаў на ладдзях паваявалі і разрабавалі ледзь не ўвесь захад балтыйскага ўзбярэжжа.

...Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на "спрадвечны" закон.

...3 таго самага часу над Дняпром расце цёмная шыпшына, якая цвіце ўсё лета, каб ніхто не застаўся без роднай кветкі, калі прыйдзе час адыходзіць з нашай добрай зямлі, каб у кожнага была кветка.

...İ ён узяў дзяўчыну за руку, а сябры абнялі іх. İ ўсе яны, кінуўшы на сцежцы людзей над пустою труной,пайшлі ў зарасці глогу і адвечнай, як гэтая зямля, шыпшыны.

Фрагмэнт трэку "Выліваха" можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім
18'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім

Аўдыёкніга у фармаце mp3 (2 CD). Агульны час 39:55:00. Чытае Андрэй Каляда. (p) BelTonMedia, 2009.

Караткевіч Уладзімер. Быў. Ёсьць. Буду
12'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Караткевіч Уладзімер. Быў. Ёсьць. Буду

Зборнік вершаў "Быў. Ёсьць. Буду" — апошняя, разьвітальная кніга Ўладзімера Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнаньне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі, дадзены нам, спадкаемцам. У аўдыёкнігу ўвайшлі таксама выбраныя вершы Ўладзімера Караткевіча розных гадоў.

Караткевіч Уладзімір. На Беларусі Бог жыве
17'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Караткевіч Уладзімір. На Беларусі Бог жыве

У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа Уладзіміра Караткевіча (1930-1984) увайшлі паэтычныя творы, якія даўно сталі класікай беларускай літаратуры. Яны вызначаюцца рамантычнай узнёсласцю і грамадзянскай страснасцю, нечаканай вобразнасцю і глыбінёй зместу.