Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Троіца. Жар-жар

Троіца. Жар-жар
2.40 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



11 трэкаў + відэакліп “Тры Янгалы”/ Агульны час 48:17. © Этна-трыо Троіца, ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008 (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008.

Трэк-ліст

1. У Цёмным Лесе
2. Удоль Па Рэчачцы
3. Тры Янгалы
4. На Гранной Нядзелі...
5. Ведзьма
6. Жар-Жар (Казка)
7. Ой Маю Маю...
8. Кумэ
9. Каза
10. Ой Рана Рана...
11. Трыпціх
а. Німа Лёду...
б. Ехалі Сватове...
в. Ходзіць Чыжык...
БОНУС: відэакліп “Тры Янгалы”. Анімацыя: Сяргей Дзмітрэнка, Юля Рудзіцкая, Наталля Чаткова.
+ буклет з тэкстамі песень

Афіцыйны сайт гурта: www.troitsa.net

Альбом называюць эксперыментальным, а аўтарства яго прыпісваюць не зусім “Троіцы”.

Аднойчы засеўшы ў студыі за запіс чарговага акустычнага альбома, “Троіца” спакусілася і запісала ліру праз узмацняльнік. І пачалося. Спакуса давяла да таго, што крыху незвычайным для гурта чынам быў запісаны поўнафарматны альбом.

Іван Іванавіч называе “Троіцу” у дадзеным выпадку толькі “музычным матэрыялам” у руках “саўнддызайнера” альбо гукарэжысёра Андрэя Жукава, які, па вялікім рахунку, і з’яўляецца аўтарам “троіцкіх” эксперыментаў.

Паводле словаў удзельнікаў гурта, Жукаў – аматар эксперыментаваць з гукамі рознага кшталту, асабліва яму падабаецца гучанне незвычайных інструментаў, якіх у арсенале “Троіцы” не адзін дзесятак. З імі і не толькі “гуляў” спадар гукарэжысёр: не абыйшлося тут без гуку электра-гітар, электронных фішак, якія часам ператвараюць звыклую ўсім “Троіцу” у нешта зусім сакральна-таямнічае. Так, у песні “Ой, маю-маю” акустычная “троіцкая” варажба чаргуецца з хімічным драйвам, які дасягаецца з дапамогай выкарыстання метал-дысторшына...

У нейкім сэнсе ўжо вядомыя песні “Троіцы” ператварыліся ў каверы, "Жар-жар" смела можна назваць альбомам каверверсій.Так, песня “На граной нядзелі” дзякуючы той жа электрагітары губляе сваю першабытнасць. Толькі ў гэтай песні гітара мне падалася іншародным інструментам, можа таму, што песня – адна з маіх улюбёных у рэпертуары гурта.

Песня “Каза”, з якой уласна кажучы і пачаўся гэты эксперыментальны альбом, дэманструе слухачу і гук той самай калёснай ліры, прапушчанай праз узмацняльнік, і характар драйвовай гітары, які выклікае асацыяцыі з творчасцю ТТ-34 менавіта перыяду 2004-2005-ых гадоў, і праваслаўных калядных хвалебных спеваў… Накруцілі, карацей.

Ёсць на плыце і шчыра танцавальныя альбо нават дэнсінгавыя моманты. Схаваная танцавальнасць прысутнічае на працягу каляднай песні “Ой рана-рана куры запелі”. Шчыры ж дыска-фольк проста валіць у казцы “Жар-жар”: вясельная песня “Маты-маты” ў кульмінацыйнай частцы казкі ператвараецца ў сапраўдную дыскатэку.

Ну і, вядома, нельга не ўзгадаць сапраўдныя металічныя моманты ў кампазіцыях альбома “Жар-жар”: з большага яны дастаткова арганічна ўпісваюцца ў агульны кантэкст песень і альбома ўвогуле. Паслухайце, які метал нясецца з “Трыпціху” – апошняга трэку плыты, своеасаблівай кампіляцыі трох народных песень.

Магчыма, нехта скажа, што “Троіца” звар’яцела зусім, падаўшыся ў цяжкія эксперыменты, а аматары аўтэнтычнага этна адракуцца ад некалі свайго любімага гурта. Аднак я чарговы раз схіляю галаву перад дзядзям Ванем і Юрамі за імкненне да пошуку нечага незвычайнага і новага, за спробу разварушыць нашага пасіўнага слухача, за заўсёдную якасць таго, за што бяруцца музыкі. А яшчэ за тое, што, выкарыстоўваючы этнічны матэрыял, гурт заўсёды крочыць у нагу з часам і тым самым пацвярджае сваю сталую прыналежнасць да глыбінь world-music.

Паводле Эўрапейскага радыё для Беларусі.

Рэцэнзію музычнага крытыка Таццяны Заміроўскай на альбом “Жар-жар” гурта “Троіца” можна прачытаць тут.

Фрагмэнт трэку "Каза" можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Троіца. Сон-трава
2.36 р.

Троіца. Сон-трава

10 трэкаў/ Агульны час 58:01. © Этна-трыо Троіца, ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008 (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008.

Чацьверты альбом за дзевяцігадовую гісторыю самай “фірмовай” беларускай фольк-каманды, на які чакалі чатыры гады. Музыкі граюць утрох, а такое адчуваньне, што Кірчуку дапамагае аркестар Белтэлерадыё. На “Сон-траве” ў сваіх музычных шчыраваньнях “Троіца” зайшла яшчэ далей.

Стары Ольса. Лепшае
4.99 р.

Стары Ольса. Лепшае

19 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:04:56. © З. Сасноўскі, 2009. (p) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2009.

Гурт сярэднявечнай беларускай музыкі "Стары Ольса" быў створаны ў 1999 г. і ў 2009 годзе святкуе свой 10-гадовы юбілей.