Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Троіца. Журавы

Троіца. Журавы
5.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



15 трэкаў / Агульны час гучання 01:01:05. © "Троіца", 2004. Тэкст і мелодыі народныя (экспедыцыі Івана Кірчука па Беларусі 1984 - 1996 гадоў, а таксама з архіваў). Аранжыроўка Этна Трыо Троіца.

Трэк-ліст

1. Добры Вечар
2. Ня Ддай
3. Галя
4. Журавы
5. Добрэ Тому
6. У Нас Сягодня Купалле
7. Куды Паляціш
8. Калінка
9. Прыкракнула
10. Ой, Бору Мой
11. Ой Пайду…
12. Камянная Печанька
13. Ветры
14. Пожня
15. Сонца

Афіцыйны сайт гурту: www.troitsa.net

"Тройца" нарэшце выпусьціла новую кружэлку. Праўда, выдадзеная яна ў Галяндыі, таму набыць яе пашчасьціць нямногім. Выраблены дыск густоўна, гук якасны. Празрысты, але не "шкляны" саўнд захоўвае цеплыню архаікі. Дыск зьмяшчае 15 кампазыцыяў. Некаторыя зь іх ужо гучалі ў малавядомым канцэртным запісе 1999 г. "Live at Oerol", і, параўноўваючы іх, заўважаеш відавочны прагрэс.

Ужо першая, прывітальная кампазыцыя "Добры вечар" дае ўяўленьне пра агульны колер альбому.

Уражваюць вячоркавая "Добра тому" зь цікавай партыяй гітары й гармонікам, "Куды ляціш" ды "Камянная печанька", вытрыманыя на пругкіх зьменах рытму, "Прыкарнула", пабудаваная на нехарактэрным для гурта рок-н-рольным забойным рытме. Блізкая да яе настроем купальская "Ў нас сягоньня…". Драйв! Зачароўвае гармоніяй "Ой, бору мой". Арган, выкручаная мэлёдыя, дзівоснае шматгалосьсе. Недзе глыбока чуваць водгульле ўсходніх матываў, што яшчэ раз пацьвярджае блізкасьць усіх песенных традыцыяў. Цьвік праграмы — гімнавая "Пожня": галасы Кірчука ды Дзьмітрыева сплятаюцца ў адно на тле шчыльнага гучаньня ліры й жалейкі, аднатонны грукат бубнаў зьмяняецца пошчакам, працяглы сьпеў — пульсаваньнем шматгалосься. Гэта ці ня самы "паганскі" твор. Надзвычай удала завяршае праграму кампазыцыя "Сонца" — буяньне настрояў, фарбаў, імкненьне ўгару, у неба. Глыбокая нірвана.

Альбом гэты — адзін зь нешматлікіх нашых прадуктаў, цікавых і для "замежнага" слухача. Запіс максымальна набліжаны да жывога гучаньня трыё. Калі на першым альбоме можна было пачуць сям-там і бас-гітару, дык тутака музыка чыста акустычная. Практычна ніякіх модных эфэктаў, а гучыць — паслухайце!

Яраш Малішэўскі,
"Наша Нiва"

Дыск "Журавы" з'яўляецца першай працай новага складу "Троіцы", які ўтварыўся ў 1999 годзе пасля сыходу Віталя Шкіленка і Дзмітрыя Лук'янчыка, якіх замянілі Юрый Дзмітрыеў і Юры Паўлоўскі.

Фрагменты трэкаў "Добры Вечар " (1), "Журавы" (2) і "Ветры" (3) можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Кірчук Іван. Спадчына загінуўшых вёсак
5.99 р.

Кірчук Іван. Спадчына загінуўшых вёсак

У 1999 годзе Іван Кірчук, заснавальнік і нязьменны лідэр легендарнае "Троіцы", запісаў і выдаў у Галяндыі першы сольны альбом. У аснову трэкліста ўвайшлі сьпевы, што бытавалі на тэрыторыі цяперашняе Чарнобыльскае зоны, праз што дыск і атрымаў сваю назву.

Стары Ольса. Вір
4.99 р.

Стары Ольса. Вір

Рэдкія інструменты, сярэднявечныя танцы, містычныя імправізацыі, інструментальная архаіка, клубныя запісы, disco-версія. У гэтай музыцы – шчырая павага да гісторыі і бязмежная адданасць старажытным інструментам, дзе на вышэйшым п'едэстале – самы містычны беларускі інструмент – дуда (валынка).

Троіца. Сем
4.99 р.

Троіца. Сем

"Сем" – другі пасьля дыска "Журавы" CD у творчай біяграфіі Этна Трыё Троіца. І першая спроба стварыць альбом, усе кампазіцыі ў якім аб'яднаныя адзінаю канцэпцыяю.