Вольскі Лявон. Белая яблыня грому

Вольскі Лявон. Белая яблыня грому
2.34 р.
Вага: 190 г
Памеры: 150x125 мм



Песьні Лявона Вольскага на вершы беларускіх клясыкаў ад XVIII да XXI стагодзьдзя / 12 трэкаў / Агульны час гучаньня 37:43. © & (р) GoRecords, 2010.

Трэк-ліст:

1. Гэй, наперад! (Янка Купала)
2. Пахне чабор (Пятрусь Броўка)
3. Сон (Адам Міцкевіч)
4. Вецер Радзімы (Максім Танк)
5. Скандынаўская песьня (Максім Багдановіч)
6. "Парушыўшы законы прыцягненьня..." (Аркадзь Куляшоў)
7. Немец (Францішак Багушэвіч)
8. Машыны (Ларыса Геніюш)
9. "Мала сказаць: ненавіджу..." (Пімен Панчанка)
10. У турме (Якуб Колас)
11. Белая яблыня грому (Рыгор Барадулін)
12. Заснаваньне Вільні. 1322 г. (Ян Чачот)

+ дыск упакаваны ў DJ-pack, да якога прыкладаюцца два буклеты-кніжачкі

Бонусы:
1. Буклет на 27 старонак з малюнкамі Лявона Вольскага і тэкстамі песень (вершамі ў арыгінальным аўтарскім правапісе)

2. Буклет 26 старонак з партрэтамі паэтаў (аўтарства Лявона Вольскага) і іх біяграфіямі (аўтарства Глеба Лабадзенкі)

 

ПРАДМОВА

Усе мы ў школе вучылі беларускую літаратуру, і што? Хто што памятае? "Цьвёрда трымаўся юнак на дапросе"? "Адзін вялізарны парсюк"? "Цьвяток радзімы васілька?" Гэта яшчэ добрыя веды. Большасьць наогул нічога ня будзе памятаць. Таму што існуюць фіктыўныя прадметы. Гэта, як мінімум, сьпевы і белліт. Калі я вучыўся ў школе, дык нашая "беларусіца" пайшла ў дэкрэт. І яе замяняла маладая дзяўчына. Здаецца, цягам году. Дык вось, на занятках яна ўголас чытала дэтэктывы. Тады дзеці збольшага спакойна ды ўважліва слухалі. Потым усе атрымалі чацьверкі і пяцёркі і пайшлі на вакацыі.

За ўвесь час навучаньня я прачытаў "Міколку-паравоза", "Палескіх рабінзонаў" і некалькі кніжак Васіля Быкава. Гэта са школьнай праграмы. Астатняе "чыталася" па крытыцы. Бо адчуваліся заніжаныя патрабаваньні да прадмету. Фікцыя!

"Вайну і мір" я прачытаў, бо выкладчыца злавіла мяне на няведаньні дробных дэталяў раману і адмовілася пераводзіць на наступны курс. Там халява не праходзіла, у расейскай літаратуры.

Ніколі не траплялі ў сытуацыю, калі прадстаўнік старэйшага братэрскага славянскага народу гаворыць: "Што ў вас там за літаратура? Вось Пушкін, Лермантаў, Талстой – гэта літаратура!" А беларусы ў найлепшым выпадку памяркоўна змоўчаць, а ў горшым памяркоўна пагодзяцца. Таму што менавіта тады, у школе, мы падхапляем дзіўны вірус, які адны мякка называюць "памяркоўнасьцю", а іншыя вызначаюць як "агульную млявасьць і абыякавасьць да жыцьця". Прынамсі, беларускага жыцьця.

Усе гэтыя дванаццаць вершаў нешта закранулі ў маёй душы. Каб гэтага не адбылося, яны б не ператварыліся ў песьні. Вершы гэтыя пісалі розныя людзі, у розны час, пад уплывам розных пачуцьцяў. Таму атрымаўся эклектычны, рознастылёвы, рознакаляровы альбом. Гэта – частка майго жыцьця і жыцьцяў гэтых беларускіх паэтаў. А яны былі такія самыя жывыя людзі, як і вы.Таксама кахалі, ненавідзелі, любілі, баяліся, выпівалі, хварэлі... Не былі яны галерэяй стэрыльных партрэтаў з кабінэту белліту.

Спадзяюся, далучацца людзі, здабудуць новыя цікавыя зьвесткі, напішуць новыя песьні, прынясуць цікавыя фотаздымкі, і мы разам створым новы, альтэрнатыўны падручнік беларускай літаратуры. Сапраўдны падручнік. Сапраўднае беларускае літаратуры.

Лявон Вольскі

Партрэты Францішка Багушэвіча, Ларысы Геніюш, Петруся Броўкі, зробленыя Лявонам Вольскім адмыслова для праекту ''Белая яблыня грому''

Падрабязьней пра праект "Белая яблыня грому" тут.

Фрагмэнты трэкаў "Гэй, наперад" (1), "Сон" (2) і "Белая яблыня грому" (3) можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Такога няма нідзе (CD + DVD)
12.99 р.

Такога няма нідзе (CD + DVD)

Словы і музыка Лявона Вольскага. Мультыбокс CD + DVD. Час гучаньня CD 44:03 (12 трэкаў). Працягласьць кліпаў на DVD 38:54. © ТА "Дзеці сонца", 2010. (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2010.

Владимир Мулявин. Голос души. Часть 1. Нерастиражированное
2.49 р.

Владимир Мулявин. Голос души. Часть 1. Нерастиражированное

11 трэкаў / Агульны час гучаньня 43:47. © & (р) ООО "Глориа Медиа", СООО "Вигмагрупп".

Сьнежны завулак 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі (DVD)
5.99 р.

Сьнежны завулак 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі (DVD)

Казка. Сцэнар – Лявон Вольскі пры ўдзеле Ганны Вольскай, рэжысэр – Мацей Сабураў. / Працягласьць відэа 02:08:37. (р) СООО "Вигмагрупп".

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Паравоз каханьня
14.99 р.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Паравоз каханьня

13 трэкаў / Агульны час 57:56. © 2004 Зьм. Вайцюшкевіч, Р. Барадулін. (р) ТДА Вестрекордс-плюс. Альбом складзены зь песьняў на вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Камэнтары

Появится ли снова в продаже?

Появится ли снова в продаже?