Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Вольскі Лявон. Куплеты і прыпевы

Вольскі Лявон. Куплеты і прыпевы
5.36 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



10 трэкаў + караоке (11-20) + кліп "Эўравізія" + тэксты і акорды / Агульны час 29:15. © Лявон Вольскі, ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008 (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008.

Трэк-ліст

1. Рабяты з бадунца
2. Жыдамасоны
3. ЖРЭА-ЖЭС
4. Эўравізія
5. Прапіска
6. Дэпутаты
7. Палітычны каментатар
8. Пасат-універсал
9. Тэрмінатар
10. Служы-служы, салдацік

+ буклет на 10 старонак з тэкстамі песень, слоўнікам тэрмінаў і фота

Альбом складаецца з 10 песень, вытрыманых у стылістыцы арт-брутал і трэш-шансон. У якасці бонуса на сайце таксама можна спампаваць трэш-відэа "Эўравізія”. "Я сам не ведаю, чаго ў гэтым альбоме больш – чорнага гумару ці музыкі”, – прызнаецца Лявон Вольскі.

Як усё рабілася
Ідэя альбому з'явілася ўвосень 2006. "Я недзе прачытаў пра тое, як нейкі дэпутат прапанаваў стэрылізаваць бамжоў, алкаголікаў і злосных аліментшчыкаў, – распавядае Лявон. – Адразу нарадзілася песня "Дэпутаты". Яна і дала ідэю – зрабіць гэткі брутальны трэш-шансон-праект".

Астатнія песні з'явіліся вельмі хутка. Ужо ўвесну 2007 альбом быў запісаны, а летам – зведзены. Апошняй кропкай у падрыхтоўцы стаў кліп "Эўравізія", зняты ў лістападзе 2007. Ён жа стаў першым крокам у прамоцыі дыску – прэм'ера гэтага трэш-відэа адбылася 1 красавіка. За два тыдні яго паглядзела больш за 5 тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў.

Музычны бок
"Куплеты і прыпевы" – гіпермінімалістычны і гіперканцэптуальны праект. Амаль увесь ён зроблены Лявонам Вольскім на культавым старым сінтэзатары Kurzweil, за выняткам некалькіх партый, выкананых на гітары Паўлам Трацяком.

"Я хацеў, каб аранжыроўкі максімальна адпавядалі канцэпцыі, – гаворыць Вольскі. – Таму што, на мой погляд, галоўнае ў гэтых песнях не музыка, якая грае даволі фармальную ролю, а менавіта тэкст і сама аўра. У пэўным сэнсе гэта нават не "песні", а менавіта "куплеты і прыпевы". Таму так і завецца альбом".

Лірыка
"Куплеты і прыпевы" – гэта сатырычныя замалёўкі на мяжы рэчаіснасці і брутальнай фантазіі. Іх "лірычныя” героі ўзятыя з рэальнага жыцця – алкаголікі і оперныя спявачкі, дэпутаты і палітычныя каментатары, папулярныя спевакі і памежныя кантрабандысты. Адзіны міфічны герой гэтага дыску – жыдамасоны.

"Жыдамасоны, як прычына ўсіх праблемаў у жыцці грамадства, – гэта бадай адзін з найбольш вялікіх гістарычных міфаў, які быў прыдуманы на пачатку 20-га стагоддзя ў царскай Расіі і з таго часу шмат выкарыстоўваўся нават у часы СССР, – тлумачыць Лявон. – Насамрэч добра вядома, што габрэяў сярод масонаў было не больш за рускіх і прадстаўнікоў іншых нацый. Зараз гэтага міфа ўжо няма, але традыцыі абвінавачваць у сваіх праблемах усіх, акрамя сябе, на жаль, засталіся. Менавіта пра гэта і песня".

P.S.
Альбом атрымаўся брутальны і жорсткі з аднаго боку, тэатральны і гумарыстычны з другога. Шмат хто скажа, што ён абсурдны, і Лявон Вольскі першы пагадзіцца з гэтым. "Так, ён абсурдны. Такі ж абсурдны, як наша жыццё! Толькі на мастацкі лад", – усміхаецца спявак.

(паводле афіцыйнага сайту праекту )

Афіцыйны сайт праекту: www.lvolski.com

Фрагмэнт трэку "Тэрмінатар" можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
N.R.M. ŁaŁaŁaŁa
1.78 р.

N.R.M. ŁaŁaŁaŁa

НРМ. Ла-ла-ла / 12 трэкаў / Агульны час 54:16. © N.R.M, 1995, 2007. (p) ТДА Вестрекокдс-плюс. Перавыданьне першага альбому легендарнага гурту.

N.R.M. Dom Kultury
1.45 р.

N.R.M. Dom Kultury

НРМ. Дом Культуры / 24 трэкі / Агульны час гучаньня 57:45. © N.R.M. 2002. (p) ТДА Вестрекордс-Плюс.

Крамбамбуля 1 і 1/2. Каралі раёну
2.17 р.

Крамбамбуля 1 і 1/2. Каралі раёну

Гэта іншая "Крамбамбуля", без прывязкі да мясцовасьцяў, але з прывязкай да дваровае рамантыкі, настальгіі 70-х гадоў… Адметнасьцю праекту было тое, што ў ім ўдзельнічалі, апрача Лявона Вольскага, яшчэ дзьве знакавыя постаці сёньняшняй беларускай музыкі — лідэры гурта "Ляпис Трубецкой" Сяргей Міхалок і лідэр "Нейро Дюбеля" Аляксандар Кулінковіч.