Vuraj. Rajok

Vuraj. Rajok
9.99 р.
Вага: 130 г
Памеры: 125x140 мм



Лепшы фольк альбом году паводле вэрсіі парталу experty.by!

РАЁК ці РАЙ – вобраз, які сустракаецца пераважна ў жніўных песнях. Паводле перакананняў нашых дзядоў, РАЁК размаўляе са жнейкамі, пытаецца дарогі, а час ад часу завітвае да каго на падворак. Візіты такога персанажа – на вялікае шчасце. РАЁК клапоціцца пра збожжа, ахоўвае здароўе і дабрабыт.

РАЁК асацыюецца гэтаксама з пчаліным роем, але найчасцей успрымаецца як вытворнае ад слова “РАЙ” і выкарыстоўваецца дзеля абазначэння Сусветнага ці рытуальнага дрэва.

Vuraj. Rajok

ЗЬМЕСТ

1. Вэлытай, пэрэпылко! Velytaj, perepylko!
2. Даліна Dalina
3. За валом Za valom
4. Галубіца Halubitsa
5. Купальская Kupalskaja
6. Траўка з палыночкам Trauka z palynochkam
7. Полечка Polka
8. Раёк Rajok
9. Поле чыстае Pole chystaje
10. Сасна пахілілася Sasna pakhililasia

музыка і словы – народныя

VURAJ
Сяржук Доўгушаў – спевы, акарына (5,8), сапілка (2,10)
Андрэй Еўдакімаў – гітара, гармонік (3)
Вольга Палякова – флейта, голас (2)
Эрык Арлоў – контрабас
Наста Папова – скрыпка
Андрэй Гарохаў – барабаны


Раім таксама паглядзець:
Палац. Кола грукатала
6.49 р.

Палац. Кола грукатала

Альбом, адмыслова выдадзены да 20-годдзя легендарнага музычнага калектыву, складзены з песень, якія раней не выдаваліся ў нумарных альбомах і былі запісаныя на працягу апошніх шасці гадоў.

Джамбібум. Жавароначкі
6.49 р.

Джамбібум. Жавароначкі

Дэбютны дыск ад аднаго з самых цікавых фолк-праектаў апошніх год. "Джамбібум" робіць стаўку на натуральнасьць гучаньня ды наўмысна абыходзіць увагаю здабыткі іншых прадстаўнікоў беларускага фолк-мадэрну.

Вайцюшкевіч Зьміцер і WZ-Orkiestra. Калыханкі
14.99 р.

Вайцюшкевіч Зьміцер і WZ-Orkiestra. Калыханкі

На дыску адзінаццаць калыханак, напісаных Зьміцерам у супрацы зь лепшымі паэтамі сучаснай Беларусі – Рыгорам Барадуліным, Уладзімерам Някляевым, Міхалам Анемпадыставым, Алесем Камоцкім, Леанідам Дранько-Майсюк, У. Шведам. Тое, што па словах Юлі Ляшкевіч задумывалася, як адна калыханачка, вылілася ў вялікі, вельмі шчыры і цёплы праект.